Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(43)/2008
Галерэя

Год Божага слова

У свеце Бібліі

Ad Fontes

Пераклады

ВЕРА & CULTURA

Пераклады

Нашы святыні

Проза

Паэзія

Па родным краі

Пераклады
Дабрачыннасць

Мастацтва

Музыка

Мастацтва

№1(43) 2008

Гэты нумар часопіса распачынаецца публікацыяй артыкула мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «Тыцыян. Каранаванне Хрыста цярновым вянцом», у якім аўтар звяртае ўвагу чытачоў на найважнейшы ў мастацтве евангельскі вобраз, увасоблены вялікім творцам італьянскай культуры з надзвычайнай сілай і праўдаю. (>>)

Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч у артыкуле «Надзея сучаснага чалавека» дае свой каментар да энцыклікі Бэнэдыкта XVI Spe salvi, услед за якім друкуецца сама энцыкліка (яе публікацыя будзе прадоўжана ў наступных нумарах).(>>|>>)

Пад рубрыкай «Год Божага слова» ксёндз Андрэй Зайчык, выкладчык Святога Пісання ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, друкуе артыкул «Евангеліст Марк», у якім прапануе чытачам свае разважанні над Евангеллем паводле св. Марка, лейтматывам якога, на думку аўтара, з'яўляецца філасофія Божага плану.(>>)

Доктар філасофскіх навук Уладзімір Конан у артыкуле «Загадка Ерыхонскай трубы...» разважае пра таямніцу катастрофы палестынскага горада Ерыхона, якая адбылася ў канцы 2-га тыс. да н.э.(>>)

У рубрыцы Ad fontes увазе чытачоў прапануецца працяг перакладу на беларускую мову вядомай працы Тамаша Кэмпійскага «Следам за Хрыстом», зробленага ў 1930-я гады Станіславам Грынкевічам.(>>)

У рубрыцы «Пераклады» змешчаны працяг артыкула Гільберта Кійта Чэстэртана «Святы Францішак», у якім разважаецца пра тое, як трэба пісаць пра святога Францішка. Тут жа публікуецца працяг перакладу «Кветачкі святога Францішка», зроблены з італьянскай мовы на беларускую кандыдатам філалагічных навук Аксанай Данільчык. (>>|>>)

У рубрыцы «Вера і культура» друкуецца артыкул Пятра Рудкоўскага ОР «Ідэя прагрэсу з пазіцыі хрысціянства», у якім аўтар метафарычна разглядае хрысціянства як гару Перамянення, элементамі якой з'яўляюцца самыя розныя традыцыі, звычаі, этнічныя культуры, інтэлектульныя ідэі.(>>)

Даследчыца старажытнай літаратуры Жанна Некрашэвіч-Кароткая прапануе чытачам свой пераклад лацінамоўнай паэмы «Язафатыда», у якой апавядаецца пра забойства Полацкага арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча, і дае свой каментар да гэтага твора пад назвай «Песня пакутаў Язафата з вялікага краю Расанаў».(>>|>>)

Пра цуд святога Казіміра пад Полацкам апавядае краязнаўца Міхась Баўтовіч у артыкуле пад аднайменнай назвай.(>>)

У рубрыцы «Проза» друкуецца апавяданне маладога літаратара, перакладчыка Віталя Воранава «Звон».(>>)

Мар'ян Дукса ў рубрыцы «Паэзія» прапануе чытачам свае новыя вершы - «Невыпадковыя рэфлексіі».(>>)

«Без дбайных рук і крыніца гібее» - так называецца падарожнае эсэ вядомага публіцыста, фатографа, майстра беларускай выцінанкі Вячаслава Дубінкі, якое друкуецца ў новай рубрыцы часопіса «Па родным краі».(>>)

У рубрыцы «Пераклады» змешчана падборка вершаваных твораў украінскіх паэтаў («Скуль ідзеш мой народзе?..»), падрыхтаваная да друку паэтам Эдуардам Акуліным - укладальнікам Анталогіі сучаснай украінскай паэзіі пад назваю «Украінскі майдан».(>>)

Пра дабрачынную працу італьянскага фонда «Дапаможам ім жыць», які апякуецца аздараўленнем дзяцей з Чарнобыльскай зоны, апавядаецца ў артыкуле італьянца Фабрыцыо Пачыфічы «Як знікае ўпэўненасць».(>>)

У рубрыцы «Мастацтва» друкуецца артыкул Валерыя Буйвала «Сведка эпохі», прысвечаны Андрыёлі - вядомаму мастаку і падарожніку, які спавядаў хрысціянскія ідэі ў сваёй творчасці.(>>)

«Адукацыя касцёльных музыкантаў на Беларусі ў ХІХ ст.» - так называецца артыкул музыказнаўцы Святланы Шэйпы, у якім яна аналізуе праблему падрыхтоўкі касцёльных арганістаў.(>>)

Нумар завяршаецца артыкулам Дануты Бічэль «Казімір Місюра і майстроўня Яна Сміта», у якім аўтарка знаёміць чытачоў з працай рэстаўратара гродзенскай катэдры імя Францішка Ксавэрыя.(>>)


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY