Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(56)/2011
Жыццё Касцёла

Інтэрв’ю
ВЕРА & SOCIUM

Галерэя
Пераклады
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Мастацтва
На кніжнай паліцы

АХОЎНАЯ СЦЯНА БЕЛАРУСІ
З архіваў часу

«ЛЮСТЭРКА ЭПОХІ...»

ЛІСТАВАННЕ
Постаці
Кантрапункт
На кніжнай паліцы

УРОК СВЯТОГА ЯЗАФАТА
In memoriam


ЁН ШУКАЎ ІСЦІНУ...


ВЯЛІКІ КОНАН


АДМЕТНЫ ПОЧЫРК


ПАКЛІКАНАЯ


ВЕРШЫ


«СЛОЎ РАСПАГОДЖАНАЯ ДАЛЬ...»
Пераклады

ВЕРШЫ
Мастацтва

У ГЭТАЙ КРАІНЕ...
Вачыма візітатара

ORDO FRATRUM PRAEDICATORUM

Язэп ЯНУШКЕВІЧ

«ЛЮСТЭРКА ЭПОХІ...»

Станіслаў Манюшка.
Літаграфія XIХ cт.

Славуты сын нашай зямлі Станіслаў Манюшка (1819–1872), які лічыцца бацькам не толькі польскай, але і айчыннай нацыянальнай оперы, апроч вядомых музычных скарбаў пакінуў па сабе іншы помнік: лісты і артыкулы. З першымі якраз цяпер і можна будзе пазнаёміцца айчыннаму чытачу: падрыхтаваная па-беларуску перапіска дазваляе яскрава пабачыць не толькі душу самога кампазітара, але і душу далёкай эпохі Дуніна-Марцінкевіча і Сыракомлі, Кіркора і Міладоўскага, карацей, некалькіх малавядомых дзесяцігоддзяў ХІХ стагоддзя.

Аўтографы паэтычныя і нататкі будныя... Аўтографы нотныя і пасланні лістоўныя (жыццёвыя)... Першыя прызначаюцца і расчытваюцца літаратура- ды музыказнаўцамі, іншымі даследнікамі-гісторыкамі, каб і праз стагоддзі, пераўвасобіўшыся ў рыфмаваныя строфы або ў гукі, чараваць слухачоў Гармоніяй. Тым, чым вабіць, палоніць, на чым трымаецца і чым захапляецца Сусвет. Другія — звычайныя лісцяняткі, напісаныя найчасцей похапкам (пакуль не ад’ехаў паштовы дыліжанс), з пільнай нагоды нешта паведаміць, узгадніць, папярэдзіць. Як пры святле васковых свечак, вырываюць яны трапяткія абліччы чалавечых натураў і самой эпохі. Знаёмячыся з карэспандэнцыяй кампазітара, фізічна адчуваеш, як цяжка й невыносна, змагаючыся з зямнымі турботамі, бедамі, жыццёвым брудам, ствараць Вечнае. Як няпроста імкнуцца стаць лепшым за рэчаіснасць «паўночна-заходняга краю», на якую асудзіў нашых продкаў (паняволеных, але нескароных) акупацыйны рэжым.

Ролю Станіслава Манюшкі ў нацыянальнай музычнай культуры ёмка акрэсліў Уладзімір Караткевіч: «Калі беларус слухае оперу «Галька» С. Манюшкі, ён адчувае ў ёй ... выразную беларускую песенную аснову. І праўда, вялікі кампазітар нарадзіўся ў Убелі пад Мінскам, выхоўваўся на народнай песні, напісаў аперэту «Ідылія» (тэкст да яе склаў адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры В. Дунін-Марцінкевіч), у якой паны гаварылі па-польску, а сяляне па-беларуску. Ён увогуле напісаў на словы Марцінкевіча чатыры творы, і гэта, уласна, пачатак оперы беларускай» (з раздзела «Голас забароненай Бацькаўшчыны» ў непаўторным эсэ «Зямля пад белымі крыламі»).

І гэта трэба быць беларусамі, каб, маючы ў сябе цудоўны нацыянальны тэатр оперы і балета, пакідаць яго безыменным! Аднак перш чым нават уганараваць тэатр манюшкаўскім імем, трэба мець у рэпертуары хоць нейкія творы Манюшкі. Як дуду надзьмеш, так дуда i грае. Манюшка ў нацыянальнай оперы «не йграе аніяк». Маўчанне доўжыцца дзесьці з 1969–1970 гг., з часу 150-годдзя кампазітара. Нягожа абуджацца-прычашчацца да радзімых крыніцаў раз-два на вяку!

Таму яшчэ адзін папрок: гэта трэба быць беларусамі, з абсалютнай індэферэнтнасцю не толькі да свайго роднага, але і да сваёй гісторыі, каб ленавацца нахіліцца ды паслухаць біццё сэрца матухны-гісторыі. Учуць у грукаце кланаваных «песняроў» ХХІ стагоддзя пракаветнае ніхто проста не здольны, бо ў вісках залётных ансамбляў не знойдзеш анічога, злучанага з нашым меласам. Ці, як раней казалі нашыя продкі, «пад тую музыку толькі яблыкі красці».

Беларускі пераклад «Ліставання» падрыхтаваны на падставе капітальнага выдання: «Moniuszko Stanisław. Listy zebrane. Przygotował do druku Witold Rudziński przy wspołpracy Magdaleny Stokowskiej. Krakow, 1969». На яго 700 старонках пададзена больш за 800 аўтэнтычных матэрыялаў, што выйшлі з-пад пяра кампазітара: лісты, дакументы, артыкулы. Яно да сёння непераўзыдзенае і не ўзнаўлялася.

Прапануем нізку пісем кампазітара, з якіх паўстаюць каларытныя малюнкі нашай сталіцы, «заштатнага» губернскага места.

Язэп Янушкевіч

Гл. таксама:
Станіслаў МАНЮШКА :: ЛІСТАВАННЕ ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY