Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(56)/2011
Жыццё Касцёла

Інтэрв’ю
ВЕРА & SOCIUM

Галерэя
Пераклады
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Мастацтва
На кніжнай паліцы

АХОЎНАЯ СЦЯНА БЕЛАРУСІ
З архіваў часу

«ЛЮСТЭРКА ЭПОХІ...»

ЛІСТАВАННЕ
Постаці
Кантрапункт
На кніжнай паліцы

УРОК СВЯТОГА ЯЗАФАТА
In memoriam


ЁН ШУКАЎ ІСЦІНУ...


ВЯЛІКІ КОНАН


АДМЕТНЫ ПОЧЫРК


ПАКЛІКАНАЯ


ВЕРШЫ


«СЛОЎ РАСПАГОДЖАНАЯ ДАЛЬ...»
Пераклады

ВЕРШЫ
Мастацтва

У ГЭТАЙ КРАІНЕ...
Вачыма візітатара

ORDO FRATRUM PRAEDICATORUM

Айцец Юрась ЗАЛОСКА

ЁН ШУКАЎ ІСЦІНУ...

<...> Жыццё філосафа — само па сабе таямніца і загадка для звычайнага чалавека. Таямніца, таму што яно напоўнена пошукамі таго, што па-над зямное, над эмпірычнае, самае галоўнае. Розум філосафа аддадзены не зямному мудраванню, але роздумам аб вечным, нязменным, таму што знаходзіцца па-над часам і патрэбамі моманту. Жыццё філосафа прысвечана пошуку ісціны, якая дае мудрасць.

Хто блізка ведаў Уладзіміра Конана, пацвердзіць, што ён валодаў менавіта такім дарам філосафа. Ён шукаў ісціну ў розных галінах ведаў і культуры: у гісторыі эстэтычнай думкі Беларусі, архетыпах фальклору і народнай культуры, у тэндэнцыях сацыяльнага жыцця. Яго знаходкі адлюстраваны ў кнігах і артыкулах, асабліва энцыклапедычных. Ён даследаваў культуру свайго народа, якую — асабліва сялянскую — моцна любіў.

Уладзімір Конан быў лідарам у культуры думкі, таму што яго думкі былі наперадзе нашых думак. У зямным плане лідарам ён не быў. Ён быў самотнікам, які сузіраў з вакон сваёй кватэркі хвалі Чыжоўскага вадасховішча. У апошнія гады жыцця ён сузіраў са сваіх вакон купалы царквы, што нядаўна была там пабудавана. Ён у ёй маліўся, калі пачаў занемагаць, і сюды ў цэнтр, да нас, стала складана дабірацца. Мы ведалі яго як самотніка і аскета. Яго ўнутранае жыццё было ад нас схавана.

І вось цяпер мы прысутнічаем на галоўнай таямніцы жыцця філосафа, таму што ў святле веры смерць — гэта не проста пераход у нейкую неакрэсленую вечнасць, да новага, незразумелага жыцця. Смерць падводзіць рысу частковаму і недасканаламу пазнанню ісціны. Смерць — гэта аб’яўленне ісціны як яна ёсць, гэта спазнанне быцця Божага асабіста і намацальна, канкрэтна (1 Ян 3, 2). Таму што ісцінай ёсць сам Бог, крыніца ўсялякай ісціны.

Для філосафа — шукальніка ісціны з любоўю, гэта самая шчаслівая падзея, якая вянчае яго пошукі і інтэлектуальныя намаганні. Не сумняваюся, што цяпер Уладзімір Конан шчаслівы, шчаслівы бачаннем Ісціны «як яна ёсць».

Айцец Юрась Залоска
08.06.2011 г.

Гл. таксама:
«ШЧАСЛІВЫЯ ЧЫСТЫЯ СЭРЦАМ...» ::
Данута БІЧЭЛЬ :: СЛОВА ПРА УЛАДЗІМІРА КОНАНА ::
Ніл ГІЛЕВІЧ :: ВЯЛІКІ КОНАН ::
Анатоль СІДАРЭВІЧ :: АДМЕТНЫ ПОЧЫРК ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY