Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(56)/2011
Жыццё Касцёла

Інтэрв’ю
ВЕРА & SOCIUM

Галерэя
Пераклады
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Мастацтва
На кніжнай паліцы

АХОЎНАЯ СЦЯНА БЕЛАРУСІ
З архіваў часу

«ЛЮСТЭРКА ЭПОХІ...»

ЛІСТАВАННЕ
Постаці
Кантрапункт
На кніжнай паліцы

УРОК СВЯТОГА ЯЗАФАТА
In memoriam


ЁН ШУКАЎ ІСЦІНУ...


ВЯЛІКІ КОНАН


АДМЕТНЫ ПОЧЫРК


ПАКЛІКАНАЯ


ВЕРШЫ


«СЛОЎ РАСПАГОДЖАНАЯ ДАЛЬ...»
Пераклады

ВЕРШЫ
Мастацтва

У ГЭТАЙ КРАІНЕ...
Вачыма візітатара

ORDO FRATRUM PRAEDICATORUM

Ніл ГІЛЕВІЧ

ВЯЛІКІ КОНАН

Уладзімір Конан і Ніл Гілевіч
у Вязынцы. 1992 г.

Беларусь у жалобе: пайшоў з жыцця Уладзімір Конан. Сёння мы перад гэтым імем ставім слова, якое дагэтуль уголас прамаўляць стрымліваліся — Вялікі Конан. Вялікі вучоны — філосаф і літаратуразнаўца. Вялікі патрыёт Беларусі. Вялікі працаўнік. Вялікі настаўнік.

Пайшоў — не завяршыўшы працу над трэцім томам капітальнага навуковага даследавання «Гісторыя эстэтычнай думкі Беларусі». А так хацеў завяршыць! Так спяшаўся, выбіваючыся з апошніх сіл, дадаць яшчэ і яшчэ колькі старонак да напісанага! Нават на бальнічным ложку, дзе апынаўся апошнім часам усё часцей, не выпускаў з рук пяро. І пры сустрэчы, і па тэлефоне са шкадаваннем у голасе казаў: «На жаль, урачы дазваляюць працаваць не больш як чатыры гадзіны ў суткі». Не думаю, што ён пільнаваўся гэтай перасцярогі. Ён баяўся, што не паспее давесці працу да канца. І не паспеў. Жыццёвыя сілы вычарпаліся даастатку.

Пры агромністых заслугах перад навукай, пры высачэзным аўтарытэце і зайздроснай для навукоўца вядомасці Уладзімір Міхайлавіч Конан быў чалавекам легендарнай сціпласці. Вытыркацца, афішаваць сябе, заяўляць пра свае поспехі, падкрэсліваць сваю неардынарнасць — усё гэта было для яго чужое і непрымальнае. У той жа час ён быў надзелены высокім пачуццём чалавечай і нацыянальнай годнасці. Зрэшты, гэта жыло ў ім непадзельна, было адным і тым жа, бо па-за нацыянальным, па-за родным беларускім духам свайго чалавечага існавання ён не ўяўляў.

Трывалай апорай у гэтым самасцвярджэнні вялікага беларуса была Хрыстова вера — самы інтымны абсяг яго запаветнай Любові. Вось чаму я думаю, што пройдзе пэўны час — і беларуская Праваслаўная Царква далучыць яго да ліку святых — кананізуе імя вялікамучаніка Уладзіміра. І знойдзецца, не сумняваюся, добры, а мудры чалавек, які напіша вельмі патрэбную беларусам кнігу «Жыціе Уладзіміра Конана» — чалавек, варты гонару быць аўтарам такой кнігі, чалавек чыстай, чулай душы, тонкага, прыгожага пісьма, чалавек, грунтоўна дасведчаны ва ўсіх завоях жыццёвай дарогі Конана, і ў тым, што складае моц і веліч яго творчага духу, і ў тым, што цягам усяго жыцця, ад маладосці да старасці, жывіла і ўсё вышэй і вышэй узнімала выявы яго геніяльнага дару.

Думаю што гэтым чалавекам будзе нехта з верных вучняў Вялікага Настаўніка, той, хто ў поўнай меры зведаў фенаменальную шчодрасць яго душы. О, конанаўская шчодрасць! І яна ўвойдзе ў гісторыю благаслаўлёнага руху беларускай інтэлігенцыі да Беларусі.

Бывай, Уладзімір Міхайлавіч. Бывай — і даруй, што не быў такім шчодрым на ўвагу да цябе, якім быў ты, брат мой.

Ніл Гілевіч,
7 чэрвеня 2001 г.

Уладзімір Конан прамаўляе слова
на прэзентацыі кнігі «Ксёндз Адам Станкевіч
і каталіцкае адраджэнне ў Беларусі». 2004 г.

Гл. таксама:
«ШЧАСЛІВЫЯ ЧЫСТЫЯ СЭРЦАМ...» ::
Айцец Юрась ЗАЛОСКА :: ЁН ШУКАЎ ІСЦІНУ... ::
Данута БІЧЭЛЬ :: СЛОВА ПРА УЛАДЗІМІРА КОНАНА ::
Анатоль СІДАРЭВІЧ :: АДМЕТНЫ ПОЧЫРК ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY