|
|
№
2(56)/2011
Жыццё Касцёла
Інтэрв’ю
ВЕРА & SOCIUM
Галерэя
Пераклады
Ad Fontes
Мастацтва
На кніжнай паліцы
З архіваў часу
Постаці
Кантрапункт
На кніжнай паліцы
In memoriam
Пераклады
Мастацтва
Вачыма візітатара
|
№2(56) 2011Гэты нумар часопіса распачынаецца дакладам «Інфаэтыка дзеля міру ў глабалізаваным грамадстве» старшыні Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскупа Клаўдыё Марыя Чэллі, прачытаным у Мінску падчас сустрэчы са свецкімі СМІ 13 мая гэтага года і яго прамоваю, звернутай да журналістаў. У рубрыцы «Інтэрв’ю» друкуецца размова нямецкага журналіста Петэра Зэевальда, аўтара кнігі «Бэнэдыкт XVI. Святло свету: Папа, Касцёл і знакі часу», Каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву. Айцец Пётр Рудкоўскі ў артыкуле «Хай сыдзе Дух Твой і адновіць аблічча гэтай зямлі!» разважае пра знакавыя падзеі ў жыцці Касцёла апошняга часу. Ксёндз Аляксей Юркайць у артыкуле «Погляд у мінулае з думкай аб сучаснасці» піша пра актуальнасць фундаментальных прынцыпаў сацыяльнай дактрыны Касцёла, выкладзеных у энцыкліцы Яна Паўла ІІ «Centesimus annus». У публікацыі Валерыя Буйвала «Іван Крамской. Хрыстус у пустыні» распавядаецца пра шэдэўр вялікага рускага майстра жывапісу. Працягваецца публікацыя перакладу Аксаны Данільчык «Кветачкі святога Францішка», а таксама перакладу працы Тамаша Кэмпійскага «Сьледам за Хрыстом», зробленага Станіславам Грынкевічам. Аркадзь Шпунт у артыкуле «Адкрыццё святой прыгажосці» распавядае пра арганізаваную ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі выставу дзесяці старажытных абразоў, вернутых з небыцця беларускімі рэстаўратарамі. У артыкуле «Ахоўная сцяна Беларусі» Міхась Скобла знаёміць чытачоў з кнігаю ўспамінаў вядомага гісторыка Юрыя Туронка «За кардонам Бацькаўшчыны». Літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч у матэрыяле «Люстэрка эпохі» прапануе чытачам нізку лістоў кампазітара Станіслава Манюшкі, з якіх паўстаюць каларытныя малюнкі Мінска. Даследчык Дзмітры Міраў у нарысе «Думкі аб выхаванні чалавека» піша пра асобу беларускага і польскага філосафа і педагога Фларыяна Бохвіца. У артыкуле «Павага — адказнасць — любоў…» навукоўца Сяргей Кандрычын разважае пра актуальнасць і запатрабаванасць Святога Пісання ў жыцці сучаснага чалавека і грамадства. Кіеўская даследчыца Кацярына Барысёнак піша пра кнігу «Святы Язафат Кунцэвіч. Дакументы да беатыфікацыі…», якая нядаўна выйшла ва Украіне. У рубрыцы «In memoriam» змешчаны матэрыялы, прысвечаныя памяці філосафа Уладзіміра Конана і пісьменніцы Валянціны Коўтун. Да 100-годдзя польскага паэта і нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша прымеркавана публікацыя Алеся Чобата. Пра выставу твораў мастака Аляксея Марачкіна ў Гродне апавядае Данута Бічэль у эсэ «У гэтай краіне…». Даследчык Юры Лаўрык у матэрыяле «Ordo fratrum praedicatorum…» распавядае пра дзейнасць дамініканцаў у свеце і на Беларусі.
|
|
|