Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(99)/2022
Інтэрв’ю Касцёла
Размова Францішка ДУБРАЎСКАГА з біскупам Віцебскім Алегам БУТКЕВІЧАМ
У ВЕРНАСЦІ ЯГОНАЙ ВОЛІ
In memoriam
Крыстына ЛЯЛЬКО
«СПАДЗЯЮСЯ НА СВЯТЛО…»
Ала (Альбіна) СЯМЁНАВА
SURSUM CORDA!
Краязнаўства
Паэзія
Постаці
Нашы святыні
Паэзія

ПАВОДКА

ВЕРШЫ
Прэзентацыя
Успаміны

ЯЕ РАТАВАЛА ВЕРА...
Каталіцкія місіі
Спадчына
Інтэрв’ю

БЕЛАРУСКІЯ БУКВАРЫ ФАРМІРУЮЦЬ СВЯДОМАСЦЬ
Асобы
Мастацтва

Малітва

Я бачыў: Сын Яго стаяў
На пушчы і маліўся
І словы ў гневе прамаўляў,
А твар слязьмі абліўся.
— Ах, дай мне, Ойча, моцных слоў!
Маланак слоў палючых,
Бо кроў мая сачыцца зноў
Із ранаў тых балючых…
Дзівіся, Пане, слабы я,
Саўсім не маю сілы;
Гарыць, баліць душа мая, —
О, дай жа моцы, Мілы!
Паглянь: паўсюдах з краю ў край
Рабунак, глуз пануюць,
І льецца смех тых чорных зграй,
І ўсё з зямлёй раўнуюць.
Зірні: дзе пекнасць тая, што
Надаў нам, Міласцівы?
Тваіх правоў трымае хто,
Братэрства, згоды хцівы?
Схініся к нам Ты і абач:
З гадзінай горш жывецца,
Цяжэе боль, мацнее плач,
Галоў усё болі гнецца.
Паслухай ноччу, ўдзень, Святы,
Скажы маўчаці звонам, —
І колькі жальб пачуеш Ты!
Зямля азвецца стогнам…
Узглянь: навокал чорны свет,
Прыцьмена праўды слонца,
Надзеі ў людзях болей нет, —
Пашлі ж ім Абаронца!
Ах, дай мне, Божа, гэткіх слоў,
Зямля б ад іх траслася!
Баляць, бо раны мае зноў,
І кроў з іх палілася…
Пашлю тады маланкі ў люд,
Ў бясшчасны той брадзіці,
Блішчэць, яскравець там і тут,
Праўдзівы гнеў будзіці.
Мільёны кіну перуноў
У тых, каго я знаю,
У тых, маю што сочуць кроў,
У тую чорну зграю.
Тады ізноў, як колькі раз
На свеце ўжо бывала,
Настане Твой вялікі час,
Твая засвеціць хвала.
Малюся ж, — дай мне гэтых слоў!
Сцаліш мяне, паможаш;
Гарыць душа, баліць ізноў…
Вялікі! дай, як можаш!

1912

На прыміцыю кс. Г.

«Каль ўзяўся, браточак, за гуж,
Цяпер не кажы, што не дуж», —
      Так у гутарцы нашай стаіць…
      Раз ксяндзом адважыўся быць,
То ужо ж не аглядвайся ў зад,
Хоць кліча хто — маці ці брат.
      Ты непрыстанна ідзі ўпярод —
      Туды аж да райскіх варот…
Ідзі цераз працу і поты
І ці ёсць, ці няма мо ахвоты —
      Ідзі, пакуль маеш ты сілы,
      Ідзі — аж да самай магілы…
І бойся назад аглядацца,
Каб часам калісьці не стацца —
      З вялікага жалю за тым,
      Што кінуў, — стаўпом саляным,
Як жонка з Закону Старога…
Ты мей прад сабой толькі Бога
      У небе далёкім — высокім
      Ды люд Яго ў свеце шырокім…
А ты, мой браток, паміж Імі
Моў Анял які са святымі
      Мадлітвамі стой і хадзі,
      Каль ёсць дзе нязгода — гадзі.
І шчэ вось адно: дарагі!
Народ наш людзі з горам спраглі.
      Жывець ён, мой Лазар, убогі —
      Помні! З цябе ён чакае ўспамогі!
Дык памятуй вечна аб ім
У думцы і ў сэрцы тваім,
      Каб душы збаўляючы з грэху,
      Меў ён і земску пацеху!..
Дык будзь жа такім, як наш Збаўца:
Ён мовы і вольнасці даўца
      Вучыў у тэй мове народу,
      З якога быў целам і родам!..
Прыклад гэта вечны і ясны!..
Жыві жа, працуй і будзь шчасны!..

1914

Гл. таксама:
ІРЫНА БАГДАНОВІЧ :: «ТЫ МЕЙ ПРАД САБОЙ ТОЛЬКІ БОГА…»: ДУХОЎНЫЯ КРЫНІЦЫ ПАЭЗІІ АЛЕСЯ ГАРУНA ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY