|
|
№
1(103)/2023
Спадчына
РАЗУМНАЕ СЭРЦА. РАЗВАЖАННІ НАД АСНОВАМІ ПРАВА
Прамова Святога Айца Бэнэдыкта ХVI у нямецкім Бундэстагу 22 верасня 2011 г. Прэзентацыя
In memoriam
Гутарка Яўгеніі НАЙДОВІЧ з ксяндзом канонікам Дзмітрыем БАРЫЛАМ
«Я БЫЎ ШЧАСЛІВЫ…» Ad fontes
Постаці
Нашы святыні
Надзея УСАВА
«ЛІТУРГІЧНЫ ГАРДЭРОБ» Арнаты ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Пераклады
Ірына БАГДАНОВІЧ
ВЕЛІКОДНАЯ ПРЫПАВЕСЦЬ ПРА ДРЭВА КРЫЖА Ў ТВОРЧАЙ СПАДЧЫНЕ ЮЛЬЯНА ЭЙСМАНДА З нагоды юбілею
На кніжнай паліцы
Успаміны
Мастацтва
|
Паэма «Смерць Каіна» была завершана Іванам Франко ў 1888 г., яе крыніцамі паслужылі драматычная паэма Дж. Байрана «Каін» (перакладзена І. Франко на ўкраінскую ў 1879 г.), нямецкія легенды пра Фаўста, Біблія і апокрыф пра Лемеха. Іван Франко — таксама аўтар перакладу «Фаўста» І.-В. Гётэ на ўкраінскую мову, таму цалкам зразумела, што біблейскі аповед аўтар ускладняе сюжэтам «з легенды пра Фаўста, які з вяршынь Каўказа аглядаў рай» (Ліст І. Франко да М. Драгаманава ад 20 сакавіка 1889 г.). У інтэрпрэтацыі І. Франко туга па страчаным раі становіцца прычынай душэўнага перараджэння Каіна, які прыходзіць да высновы, што рай — не столькі канкрэтнае месца, колькі стан душы чалавека. Сам жа галоўны герой паказаны не толькі братазабойцам, але і шукальнікам збавеннае ісціны. Такое пераасэнсаванне было надзвычай радыкальным для канца XIX ст. і прывяло нават да пракляццяў на адрас паэта з царкоўных амбонаў Галічыны. Памятайма, аднак, што перад намі не тэалагічны, а мастацкі твор — вынік ідэйна-духоўных пошукаў выбітнага ўкраінскага пісьменніка.
Гл. таксама:
|
|
|