 |
|
|
-
Гэты нумар часопіса пачынаецца публікацыяй прамоваў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды 35-годдзя яго пастырскага служэння.
-
У рубрыцы «Асобы» друкуецца ўрывак з кнігі «Патрабавальны Папа» польскага святара і публіцыста кс. Робэрта Скшыпчака ў перакладзе Крыстыны Лялько (працяг).
-
У рубрыцы «Пераклады» Аксана Данільчык прапануе ўвазе чытачоў свой пераклад «Разважанняў аб святых стыгматах святога Францішка».
-
Юбілею вядомага беларускага даследчыка, лацініста Алеся Жлуткі прысвечана эсэ Міхася Скоблы «Суразмоўца Гарацыя».
-
Сяргей Чыгрын у публікацыі «Дзесяць фактаў з жыцця святара Францішка Грынкевіча» апавядае пра аднаго з пачынальнікаў беларускага хрысціянскага руху ХХ ст.
-
Літаратуразнаўца Аксана Данільчык у артыкуле «Раман Ірыны Жарнасек „Будзь воля Твая…“ ў кантэксце рэлігійнай культуры» разважае пра вартасці гэтага твора як прыкладу важкай духоўнай прозы ў сучаснай беларускай літаратуры.
-
Вядомая даследчыца літаратуры Ірына Багдановіч прапануе ўвазе чытачоў артыкул, прысвечаны асобе слыннага фалькларыста, кандыдата філалагічных навук Арсеня Ліса.
-
У рубрыцы «Проза» друкуецца эсэ кандыдата эканамічных навук Алеся Місуны «Лучайскі касцёл».
-
Паэт, эсэіст Леанід Дранько-Майсюк знаёміць чытачоў з новым урыўкам «Прозы з той кніжкі, якая можа быць».
-
У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы Дануты Бічэль і вершы Сцяпана Сяргея.
-
Творчасці вядомага беларускага скульптара Валяр’яна Янушкевіча і 160-годдзю касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) ў Мінску прысвечаны артыкул Яна Лысага.
-
205-й гадавіне з дня нараджэння кампазітара Станіслава Манюшкі прысвечаны літаратуразнаўчы артыкул Ірыны Багдановіч «Бо ты, Стаху, творыш цуд…».
-
У рубрыцы «Успаміны» друкуюцца згадкі празаіка Уладзіміра Ягоўдзіка пра вядомага беларускага пісьменніка Івана Навуменку.
-
Рэстаўратар Ігар Сурмачэўскі ў артыкуле «Мода для самых маленькіх у XVII–XIX стагоддзях» апавядае пра культуру дзіцячага адзення ў далёкай мінуўшчыне.
-
Пра кнігу «Каталіцкія святыні. Пінская дыяцэзія…», якая выйшла ў выдавецтве «Про Хрысто» ў 2024 г., апавядае Ганна Шаўчэнка ў артыкуле «Скарбы каталіцкай архітэктуры Пружаншчыны».
-
Паліна Грыб прапануе ўвазе чытачоў сваё інтэрв’ю з вядомым беларускім арганістам Юрыем Габрусем.
-
У рубрыцы «Мастацтва кіно» друкуецца артыкул Яна Лысага «„Фані і Аляксандр“ Інгмара Бергмана: праблема Божага маўчання ў свеце хлусні».
|
 |