Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(34)/2005
Галерэя
На кніжнай паліцы
Нашы святыні
Падзеі

АПОСТАЛЬСКІ РУХ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ
На кніжнай паліцы
Vaticanum II
Кантрапункт

ЦІ ПАТРЭБНА БОГУ РЭКЛАМА?
Хрысціянская думка
Культура
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Юбілеі

РЫЦАР СЛОВА І ДУХУ

КРУГ ВЕЧНАСЦІ
Бібліятэка часопіса
«Наша вера»
Проза

КРЫЖ НАД НЁМАНАМ
На кніжнай паліцы
Постаці
Нашы святыні

* * *
Меднастволы сасоннік,
Белакоры бярэзнік,
Я ваш вечны палоннік
І нявечны равеснік.

Я з маленства па сёння
Пазычаю ў вас песні,
Меднастволы сасоннік,
Белакоры бярэзнік.

З чым, не ведаю, Заўтра
Мне пагрукае ў дзверы,
А пакуль яшчэ траўню
Разам з вамі я веру.

Веры нашае сокал,
Пакружыся высока,
Каля самых аблокаў,
Каля самых аблокаў.

 
* * *
Белым бярозам
на сцюжы калець,
Разам з Купалам
хварэць на ангіну.
Крохкую
папараць-кветку на шкле
ранак марозны на шчасце пакінуў.

Колькі мяцеліц
пасля адгуло,
колькі з марозамі
крозаў растала!
...Срэбнае шкло
ўсе Каляды цвіло —
папараць-кветка
з яго не знікала.

 
* * *
Узрост. Няўжо, браток, узрост?
Няўжо і праўда сэрцу сорак?
І позна ўжо ляцець да зорак,
І рана думаць пра пагост.

Танчэе дзён маіх сувой,
Адмеран шлях вышэйшай меркай...
Не наракаю на люстэрка:
У ім, на жаль, адбітак мой.

 
* * *
Пад абцасам няўмольнага часу
Тут крышыцца нават каменне.
Гэта, пэўна, яшчэ не параза —
Я толькі шукаю найменне.

Вецер гасіць мой стомлены голас,
Твой голас губляецца ў цемры.
Стылых зорак дрыготкая кволасць.
І церні пад небам вячэрнім.

 
* * *
Над срэбрам восеньскай травы,
Над стынню шэрай голай пожні
Гуляе вецер нажавы
І вырай журыцца апошні.

Датлеў бярозавы агонь,
І да зімы ўсяго паўкрока.
І мой Пегас, як бацькаў конь,
Уздыхнуў працяжна і глыбока.

 
* * *
Дарога на строму
Нялёгкая дужа.
Як раннюю стому
Адужаць мне, дружа?

Унізе крыніца
З апалай лістотай,
На строме капліца
Гарыць пазалотай.

Як з духам паніклым
Дайсці да вячэрні,
Дзе моліцца звыкла
Здарожаны вернік?

 
* * *
Сняцца сонечныя тоні,
Сніцца возера Блакіт.
На памосце цётка Броня
Корміць лебедзяў з рукі.

Да яе плыве з даверам
Лебядзіная сям’я.
Цётка Броня з старавераў,
Старавер у многім я.

Старавер, бо людзям веру,
Веру: злосць — часовы госць.
Веру ў светлыя намеры,
У дабро і прыгажосць.

І таму, што мы па веры
З цёткай Броняй сваякі,
Зараз лебедзь самы белы
Да маёй плыве рукі.

 
* * *
Да апошняга
Ўсё разлічана
І пралічана
У Тварца.

Песня Песняў
Амаль не чытана.
Не прачытана
Да канца.

Ах, як пахнуць лугі
За Воршаю!
Ах, які ў салаўя
Зачын.
Мы з табою, павер,
Не горшыя.
Мы не горшыя
Чытачы.

 
Любім-трава
Любім-траву шукае зрок,
Я пра яе даўно начуты.
Сам Яраслаў Сільвестравіч Пархута
Мне даў батанікі ўрок.

На ветры веку нажавым
Ягоны ўрок я не забуду.
Бо і цяпер жыву пачутым
Пра моц таемнае травы.
— Шукай,
             Шукай яе, браток!
Калі захочаш — пабажуся!
Яна расце на Беларусі,
А знойдзеш там, дзе твой
             выток.

Выток! —
Сказаў прасветлена хадок, —
Ён прывядзе душу да вусця.
Любім-трава век не адпусціць,
Любім-траву шукай, браток!


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY