Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(34)/2005
Галерэя
На кніжнай паліцы
Нашы святыні
Падзеі

АПОСТАЛЬСКІ РУХ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ
На кніжнай паліцы
Vaticanum II
Кантрапункт

ЦІ ПАТРЭБНА БОГУ РЭКЛАМА?
Хрысціянская думка
Культура
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Юбілеі

РЫЦАР СЛОВА І ДУХУ

КРУГ ВЕЧНАСЦІ
Бібліятэка часопіса
«Наша вера»
Проза

КРЫЖ НАД НЁМАНАМ
На кніжнай паліцы
Постаці
Нашы святыні

№ 4 (34) 2005

Чарговы нумар часопіса «Наша вера» пачынаецца рубрыкай «Галерэя», у якой друкуецца артыкул мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «Эль Грэко. Пахаванне графа Оргаса», дзе апавядаецца пра адзін з шэдэўраў сусветнага мастацтва — таленавіты твор вялікага іспанскага жывапісца, які захоўваецца ў касцёле Санто Томэ (Таледа) (>>).

У рубрыцы «На кніжнай паліцы» чытачам прапануецца працяг кнігі Яна Паўла ІІ «Устаньце, хадзем!», а таксама працяг яго кнігі «Памяць і самасвядомасць» у перакладзе з польскай мовы Крыстыны Лялько (>>|>>).

Мастацтвазнаўца Вольга Бажэнава ў артыкуле «Алтары і арганы мінскай архікатэдры» апавядае пра сучаснае аднаўленне мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (>>).

У рубрыцы «Падзеі» змешчаны матэрыялы, прысвечаныя ІІ Міжнароднаму кангрэсу Апосталаў Божай Міласэрнасці і Апостальскаму руху Божай Міласэрнасці, а таксама гісторыі яго ўзнікнення і развіцця (>>|>>).

«Аднавіць усё ў Хрысце!» — так называецца матэрыял Пятра Асцюка, у якім аўтар разважае пра значэнне і ролю Другога Ватыканскага Сабору ў жыцці Каталіцкага Касцёла (>>).

У рубрыцы «Кантрапункт» змешчаны матэрыял кс. Аляксандра Амяльчэні «Ці патрэбна Богу рэклама?», у якім разглядаюцца магчымасці Касцёла ў выкарыстанні сродкаў масавай інфармацыі для больш шырокага і актыўнага кантакту з мільёнамі людзей (>>).

Пятрусь Рудкоўскі ОР у рубрыцы «Хрысціянская думка» прапануе чытачам свой дыялог-адказ вядомаму беларускаму філосафу Валянціну Акудовічу пасля прачытання яго кнігі «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека» (>>).

«Каб плыць па чыстай вадзе...» — так называецца артыкул журналісткі Галіны Калевіч, у якім апавядаецца пра творчасць таленавітага беларускага мастака, геолага Данііла Тварановіча-Сеўрука, які ў сваім штодзённым жыцці і творчасці спавядае высокія прынцыпы хрысціянскай маралі (>>).

Памяці Адама Міцкевіча з нагоды 150-годдзя з дня яго смерці прысвечана публікацыя літаратуразнаўцы Ірыны Багдановіч «Рыцар слова і духу» (>>|>>).

У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы Алеся Пісьмянкова і Галіны Тварановіч (>>|>>).

100-годдзю з дня нараджэння выдатнага майстра беларускай прозы Яна Скрыгана прысвечана публікацыя «Круг вечнасці» балгарскай даследчыцы, кандыдата філалагічных навук Розы Станкевіч (>>|>>).

У рубрыцы «У выдавецтве „Pro Christo“» літаратуразнаўца Ала Сямёнава прапануе чытачам свае развагі пра новую кнігу Ніла Гілевіча «На флейце самоты» (Мн., 2004) (>>).

У рубрыцы «Проза» змешчана апавяданне пісьменніка Алеся Чобата «Крыж над Нёманам», у якім аўтар таленавіта паказвае драматычныя моманты ў жыцці Тамаша Зана (>>).

«Новыя словы пра Стары Запавет» — так называецца артыкул доктара філалагічных навук Галіны Тычкі, у якім аўтарка аналізуе кнігу Галіны Сінілы «Біблія як феномен культуры і літаратуры» (Мн., 2004) (>>).

Паэзіі Вінцука Адважнага, вядомага беларускага пісьменніка і святара, прысвечаны артыкул Міколы Мікуліча «Агнём нябесным я ахрышчан...» (>>).

У рубрыцы «Постаці» змешчаны матэрыял беларускай пісьменніцы Дануты Бічэль пра адну з найцікавейшых асобаў беларускай культуры 1920-х гадоў, сучасніцу Максіма Багдановіча — пісьменніцу Зоську Верас (Людвіку Сівіцкую) (>>).

Доктар архітэктуры Тамара Габрусь у рубрыцы «Нашы святыні» прапануе чытачам працяг артыкула «Сакральная памяць Астравеччыны», у якім распавядае пра касцёлы гэтага адметнага рэгіёна Беларусі (>>).


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY