Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(39)/2007
Галерэя

ЯН ВАН ЭЙК.
ЗВЕСТАВАННЕ
Год паклікання да святасці

ДАРОГА ДА СВЯТАСЦІ НЕ МАЕ ПЕРАШКОДАЎ

ВАКНО Ў ВЕЧНАСЦЬ
На кніжнай паліцы
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Юбілеі

НАПАЛЕОН ОРДА
Музыка
Постаці
In memoriam
Мастацтва

БЯЛЫНІЦКІ АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ
Паэзія

ВЕРШЫ
На кніжнай паліцы

КАРОЛЬ ПРАЗ ЛАСКУ ХРОСНАЙ КУПЕЛІ

ПАМЯЦІ ПАКУТНІКА
Палеміка

«СХАВАЙ МЕЧ»
Пераклады

ГУЛЬНЯ БОЖАЙ ЛЮБОВІ

БАГІ ПАГАНЦАЎ
Проза

ЗНАК СУПАКОЮ
Практыкум

ГІСТОРЫЯ БІБЛІЙНАГА ЮЗАФА
Нашы падарожжы

НАТАТКІ ПІЛІГРЫМА
Мастацтва

ЭКУМЕНІЗМ ДРЭВА

    * * *
Як хутка згубілася шчасця падкова.
І церпіць заслужана розум вяльможны.
«Вам нельга!» — гучалі так Божыя словы,
а першыя людзі падумалі: «Можна».
Пыхлівае людства па-свойму ўсё робіць,
таму і не менее жалю і болю.
Бог цешыўся дужа: «Вам радасці хопіць»...
І чулася тут жа: «Нам хочацца болей».
І вольніцы вецер, парыўны і свежы,
рабіўся прычынай бяссілля і змогі.
Размыліся ціха свяцейшыя межы,
нас цягне спакуса збочыць з дарогі.
Квітнеюць на ўзмежку і горыч, і мука,
а мы ім прыслужваем, бы ў асалодзе.
І зайздрасці чорнай зямная гадзюка
паўзе — не спыняецца! — цераз стагоддзі.
Не ўсцелецца мохам дарога святая,
над ёй жа і сонца, і вечныя зоры.
Хоць часам, расправіўшы крылы, лятае
над намі ўсё д’ябальскі знак непакоры.
І томіцца дух наш нябесна-высокі,
лёг камень на сэрца — і цісне трывожна.
Ва ўсім вінаваты няўтрымныя ўцёкі
ад мудрага «нельга» да ўпартага «можна».


 

           * * *
О, падзялі мой боль на ўсіх,
зычлівы, справядлівы Божа, —
на стойкіх, моцных, маладых,
хто з ім не стрэўся, можа.
Яго пароўну падзялі —
па кроплі ўсім разважыць...
Людзей так многа на зямлі —
ну хто той боль заўважыць!
Раздай... Мне будзе жыць прасцей.
Любіць памкнуся долю.
Якая дробязь для людзей —
адзіны дотык болю.
А Ты, спагадлівы, маўчыш...
Няхай ён і грувасткі,
ды, мусіць, наш уласны крыж
не дзеліцца на часткі.
Жыві — з-пад крыжа не бяжы,
хоць і бывае млосна.
Што знаеш ты пра боль чужы?
Ва ўсіх ён крыжаносны.


 

    * * *
Ці ёсць які
ў маёй малітве плён?
О Божа, да Цябе
ці дойдзе маё слова?
Наўкруг шуміць
шматмоўны Вавілон
і звонка галасы
гучаць адначасова.
Па літасці даруй
і нас прабач.
Не ўсё, што Ты хацеў,
у лёсе адбылося.
Прыпозненай мальбы
нячутны плач
Ты вылучы усё ж
у гулкім шматгалоссі.
У малітоўным хоры
ўсіх дзяцей,
праз музыку і іх
анёльскае спяванне
учуй мой маналог —
і абнадзей,
мой ціхі маналог
любові й пакаяння.


 

           * * *
Шчыміць душа, даймае млосць,
зноў страхі лезуць.
Аднак як добра, што Ты ёсць
дзесь побач, Езу.
Ты недзе блізка. Нас уваж,
хто кволы, хворы.
Згасі вялікі смутак наш,
адчай і гора.
Каму так холадна ў жыцці,
стаў свет пустэльняй,
няхай сагрэе — Ты ўпусці —
Твой дом касцельны.
Чуллівая душа ў жальбе,
што ўпасці хочам...
Але, устаўшы, да Цябе
мы зноўку крочым.
Чаму ступаем — і не раз! —
на шлях няроўны?
Марнуем недарэчна час —
такі каштоўны!
На сцежках тупікоў глухіх
Ты нас не кінеш.
Спагадліва завеш усіх
на ясны фініш.


 

    * * *
Начная размова
Дамка таго наўзбоч,
дзе рэдка ступіць радасць,
запанавала ноч,
глыбокая, як старасць.
Хадзіць у кут з кута —
занятак у бабулі.
Паклала спаць ката,
а куры ўсе паснулі.
Маліцца ў самы раз,
хоць вецер злёгку вые.
Ёсць Езуса абраз,
абраз святой Марыі.
Да іх вось зноў і зноў —
выразна, каб учулі —
рачулка цёплых слоў
цяцэ з душы бабулі.
Лёс можа пажурыць
праз доўгі вечар сёння.
Ёсць з кім пагаварыць
у поцемках бяссоння.
Хто можа памагчы?
Каму сказаць хоць слоўца?
Адзіны у начы —
Нябесны Суразмоўца.


 

           * * *
Пакуль што
вялікіх няма перамен.
Утульнасць
адсюль растаптаная збегла.
Ссырэлая вапна
спаўзае са сцен.
Ушчэрбная цэгла.
Нячутна ступае
дагэтуль бяда,
у цемру праводзячы
дні халастыя.
Хоць ластаўкі
славяць нябёсы з гнязда
праз вокны пустыя.
Ад храма
застаўся адзін сілуэт,
як позняя старасць,
самотны і скрушны.
І помнік гатычны
змарнеў неўпрыкмет,
як зомбі, бяздушны.
Ліхі рэфарматар
і здзеку аматар
хацеў,
але ўсё ж не дабіўся нічога...
Ты, благаславёны,
прыйдзі, рэстаўратар.
Пакліч сюды Бога.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY