|
|
№
1(39)/2007
Галерэя
Год паклікання да святасці
На кніжнай паліцы
Ad Fontes
Юбілеі
Музыка
Постаці
In memoriam
Мастацтва
Паэзія
На кніжнай паліцы
Палеміка
Пераклады
Проза
Практыкум
Нашы падарожжы
Мастацтва
|
№1(39) 2007У рубрыцы «Галерэя» друкуецца артыкул мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «Ян ван Эйк. Звеставанне», дзе апавядаецца пра працу найвялікшага жывапісца Паўночнай Еўропы XV стагоддзя, якая захоўваецца ў Нацыянальнай галерэі Вашынгтона(>>). У сувязі з абвяшчэннем Каталіцкім Касцёлам на Беларусі Года паклікання да святасці ўвазе чытачоў прапануецца роздум Апостальскага Адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Антонія Дзям’янкі пад назваю «Дарога да святасці не мае перашкодаў»(>>). У рубрыцы «На кніжнай паліцы» друкуецца працяг кнігі Яна Паўла ІІ «Устаньце, хадзем!» у перакладзе з польскай мовы Крыстыны Лялько.(>>) У новай рубрыцы — Ad fontes (Да крыніцаў) увазе чытачоў прапануецца пачатак перакладу на беларускую мову вядомай працы Тамаша Кэмпійскага «Следам за Хрыстом», зроблены ў 1930-я гады Станіславам Грынкевічам.(>>|>>) У рубрыцы «Юбілеі» з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння славутага беларускага мастака Напалеона Орды друкуецца артыкул Валерыя Буйвала(>>). Святлана Шэйпа ў рубрыцы «Музыка» ў артыкуле «Грыгарыянскі харал: гістарычны каментар» апавядае пра гэты музычны жанр як пра найкаштоўнейшы скарб духоўнай спадчыны Каталіцкага Касцёла(>>). Вядомы беларускі філосаф Уладзімір Конан у рубрыцы «Постаці» прапануе ўвазе чытачоў артыкул «Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі: філасофскае абгрунтаванне беларускай ідэі»(>>). Развітанню з сястрой эўхарысткай Ядвігай Віршутай прысвечаны матэрыял пісьменніцы Ірыны Жарнасек «Яе лёс — нібы цэлая эпоха», змешчаны ў рубрыцы «In memoriam»(>>). У рубрыцы «Мастацтва» Аляксандр Ярашэвіч распавядае пра гісторыю бялыніцкага абраза Маці Божай(>>). У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы Мар’яна Дуксы(>>). Фундаментальнай працы кандыдата філалагічных навук Алеся Жлуткі «Міндаў, кароль Літовіі, у дакументах і сведчаннях» прысвечана рэцэнзія Жанны Некрашэвіч-Кароткай. У рубрыцы «На кніжнай паліцы» таксама друкуецца рэцэнзія Яўгена Усошына «Памяці пакутніка» на кнігу «Эпісталяцыя святога Язафата: Збор дакументаў»(>>|>>). Дамініканін Пётра Рудкоўскі ў артыкуле «Схавай меч» у рубрыцы «Палеміка» друкуе свае развагі пра небяспеку наступу атэізму як нагоду да навяртання(>>). У рубрыцы «Пераклады» пачынаецца публікацыя працы Мацея Казімера Сарбеўскага «Багі паганцаў, альбо Тэалогія, філасофія прыроды і этыка, палітыка, эканомія, астраномія ды іншыя мастацтвы і навукі, схаваныя старажытнымі ў міфах паганскай тэалогіі», падрыхтаваная да друку вядомым беларускім лаціністам Алесем Жлуткам(>>|>>). Пісьменнік Франц Сіўко прапануе ўвазе чытачоў сваё апавяданне «Знак супакою», змешчанае ў рубрыцы «Проза»(>>). Новая рубрыка «Практыкум» знаёміць чытачоў з артыкулам клерыка Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску Аляксандра Грыцкевіча «Гісторыя біблійнага Юзафа»(>>). Пісьменніца Ірына Жарнасек прапануе чытачам «Нататкі пілігрыма», напісаныя ёю пасля падарожжа ў Рым(>>). Вядомая беларуская паэтка Данута Бічэль у рубрыцы «Мастацтва» апавядае пра гродзенскага мастака Міколу Скляра, творчасць якога прасякнутая хрысціянскімі матывамі(>>).
|
|
|