|
|
№
2(40)/2007
Галерэя
Год паклікання да святасці
На кніжнай паліцы
Ad Fontes
Падзеі
Пераклады
Жанна НЕКРАШЭВІЧ-КАРОТКАЯ
З ДЗІДАЙ Юбілеі
Пераклады
Вера & Cultura
Інтэрв'ю
Практыкум
Паэзія
Проза
Эпісталярый
Асвета
|
Жана НЕКРАШЭВІЧ-КАРОТКАЯ
З ДЗІДАЙ У РУЦЭ, З БОГАМ У СЭРЦЫ: ГЕРОІ-РЫЦАРЫ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ У ПОМНІКАХ НОВАЛАЦІНСКАЙ ПАЭЗІІ
«Няма месца, дзе была Троя!» —уследам за Вергіліем усклікалі старажытныя рымляне. І ўслед дадавалі: «Хто б ведаў пра Ахіла, калі б не Гамер?» Сапраўды, менавіта з «Іліяды» Гамера еўрапейскі сусвет упершыню даведаўся пра супрацьстаянне дзвюх магутных цывілізацый, пра іх найвялікшых герояў — Ахіла, Уліса, Гектара. І да сённяшняга дня незвычайна прыцягальнымі застаюцца гэтыя творы, у якіх занатаваны не погляды афіцыйнай гістарыяграфіі, не юрыдычныя сведчанні, не дзяржаўныя дакументы. Помнікі эпічнай паэзіі — сведкі народнай памяці. У ёй застаюцца толькі самыя адметныя падзеі, самыя славутыя асобы — усё тое, што варта наймення «гонар нацыі». Гераічны эпас беларусаў расквітнеў у межах кніжнай лацінамоўнай паэзіі эпохі Рэнесансу. Вялікая гісторыя патрабавала вялікіх паэтаў, здольных уславіць подзвігі новых герояў. Першым у шэрагу беларускіх эпікаў стаіць Ян Вісліцкі з яго паэмай «Пруская вайна», якая пабачыла свет у 1516 годзе. Хаця з назвы твора можна было б зразумець, што прысвечаны ён услаўленню перамогі пад Грунвальдам у 1410 годзе (менавіта гэтую падзею тагачасныя гісторыкі называлі Прускай вайною), аднак аўтар твора меў на ўвазе іншую задачу. Ён задумаў стварыць своеасаблівую «Ягеланіду» (Ст. Лэмпіцкі) — эпічны твор у гонар вялікага караля Ягайлы. З гэтага ён і пачынае свой твор, прыгадваючы «слаўную чутку» пра суровую бітву з крыжакамі, якая азвалася праз сто гадоў, каб узвялічыць подзвігі Ягайлы — дзеда караля Жыгімонта Першага — «аж да самых нябёсаў». Паэтычная панарама «Прускай вайны» паступова падводзіць аўтара да стварэння велічнага панегірыка Ягайлу, якім завяршаецца другая частка паэмы. Тут варта было б чакаць прыпадабнення караля-пераможцы да славутых герояў былых часоў, апетых Гамерам і Вергіліем, услаўленых Тацытам і Непотам. Але што ж піша Ян з Вісліцы?
Ягайла — герой хрысціянскага свету і хрысціянскага светаадчування, а хрысціянства, па словах Алеся Жлуткі, карэнным чынам змяніла падыход да рэгулявання чалавечага жыцця, «бо з Хрыстом чалавецтва атрымала надзею не толькі на Божую справядлівасць, але і на міласэрнасць. На месца знешніх прадпісанняў і табу Хрыстова вера паставіла асабістую адказнасць, сумленне чалавека. Дух, а не літара маральнага закону стае рэгулятарам міжлюдскіх дачыненняў і стасункаў чалавека з Богам»3 . Сапраўды, наўрад ці можна назваць Ахіла міласэрным. Так, ён пагадзіўся аддаць старому Прыаму цела забітага ім Гектара, але толькі таму, што яго маці, німфа Фетыда, прынесла яму адпаведнае прадпісанне ад Зеўса (гл.: Іліяда. ХХIV. 561–562). Ян з Вісліцы прапануе зусім іншае ідэйнае абгрунтаванне перамогі Ягайлы на Грунвальдскім полі. Ягайла атрымаў маральнае права на гэтую перамогу па волі Усявышняга за свае выключныя душэўныя якасці: спагаднасць, міласэрнасць, справядлівасць. Пра тое, што перамога яго войску прызначана нябёсамі, паведамляе каралю здань святога біскупа Станіслава, якая з’явілася перад ім падчас Імшы:
Вось чаму кароль Ягайла, увайшоўшы з трыумфам у Кракаў, найперш склаў у ахвяру ў касцёле святога Станіслава здабытыя ваенныя трафеі: зброю, шчыты, харугвы. І паэт яшчэ раз падкрэслівае, звяртаючыся да Жыгімонта Першага:
Не менш за свайго стрыечнага брата-караля праславіўся ратнымі подзвігамі вялікі князь Літоўскі Вітаўт. Яго ваенную мудрасць апеў Мікалай Гусоўскі ў элегічнай паэме «Песня пра постаць, дзікасць зубра і паляванне на яго» (Кракаў, 1523). Аўтар звярнуў увагу на дасціпнае вынаходніцтва князя, які з вялікаю карысцю для дзяржавы выкарыстоўваў зубрыныя ловы для загартоўкі ваеннай моладзі.
Мікалай з Гусава, таксама як і Ян з Вісліцы, адразу ж пасля першага ўслаўлення Вітаўта распавядае чытачу, што насамрэч услаўляць яго ёсць за што:
Лагічна ўплятаецца ў кантэкст ідэалізаванай характарыстыкі князя заключная «жыційная фігура» (У. Калеснік):
Паэты-гуманісты Ян Вісліцкі і Мікалай Гусоўскі, паступова вымалёўваючы гераічныя вобразы караля і вялікага князя, намагаліся падкрэсліць, што сумленны чалавек, тым больш — дзяржаўны ўладар, абавязкова абірае для сябе шлях цноты і толькі на гэтым шляху дасягае вышыняў зямной славы.
Падобна таму, як вялікакняскі летапісец, складальнік Першага беларускага зводу, рашуча апускае нестараўскую легендарную частку «ад Адама да патопу», так і Ян Радван з пагардаю ставіцца да тых паэтаў, якія працягваюць апісваць «дзівосы старога, ссівелага свету». Подзвіг Мікалая Радзівіла, на думку паэта, мае абсалютную аксіялагічную самадастатковасць для таго, каб зрабіцца ўласна прадметам паэтычнага аповеду. Мікалай Радзівіл, імя якога перакладаецца са старажытнагрэцкай мовы як «пераможца народаў», прадстаўлены ў паэме як сапраўдны народны герой, асілак, здольны на выключна цяжкія і выключна велічныя дзеі. Нездарма аўтар прыводзіць у «Радзівіліядзе» своеасаблівыя рэестры плямёнаў і народаў, якія «трымцяць» перад вялікім гетманам або якія пераможаны ім. Сяргей Кавалёў справядліва заўважае, што пры ўсёй увазе Яна Радвана да іншых правадыроў беларуска-літоўскага войска «лідэрства, прыярытэт Мікалая Радзівіла выразна захоўваецца, падкрэсліваецца тым ці іншым чынам»5. Так, перад рашучай атакай гетман Радзівіл звяртаецца да свайго войска з наступнымі словамі: «Вось ён, вораг! Гэй, цяпер, цяпер настала тое, пра што вы так часта прасілі, чаго прагнулі ў малітвах. Дык правіцаю, а не языком услаўце Марса!» (ІІІ. 326–328)6. І рэакцыя войска на гэты заклік апісана, бясспрэчна, рукою таленавітага вучня Гамера: «Так прамовіў Радзівіл, і тады ўсе разам радасным спевам зайгралі трубы, звон [іх] нясецца аж да паднябесных уладанняў, і крылатыя кагорты імкліва ўзбурыліся на бітву» (III. 331–333). Смерць Мікалая Радзівіла паказана ў заключнай частцы паэмы як жалобная падзея агульнанароднага маштабу. Паэт не сумняваецца ў тым, што вялікі гетман без перашкодаў увойдзе ў браму нябесную, бо разгортвае перад «паннай з палёў Елісейскіх» — Празерпінай — цэлы рэестр дабрачыннасцяў і годнасцяў князя. Сярод іх — тое, што гетман «як ніхто, у душы меў павагу да Боскае волі». Перыфрастычнае ўвядзенне ў кантэкст гэтага ўрыўка Празерпіны, багіні апраметнай з паганскага пантэону, у дадзеным выпадку — не больш чым даніна паэтычнай традыцыі, знак ушанавання непараўнальнага Вергілія, вялікага настаўніка нашых лацінамоўных паэтаў.
Абмалёўка знешнасці вялікага гетмана адпавядае задачам стварэння «безадносна дасканалага» (паводле дэфініцыі Сарбеўскага) героя, волата цела і духа. Такая мастацкая мадэль суадносіцца, з аднаго боку, з ідэалам старажытнагрэцкай «калакагатыі» і старажытнарымскага «Nil admirari!» — «Хай нішто не здзіўляе!», з другога боку — з этычна-эстэтычнымі поглядамі хрысціянства. Дзвіна, звяртаючыся да войска Хадкевіча, гаворыць: «Сярод высакародных ваяроў паўстане і ХАДКЕВІЧ, магутны целам, з урачыстым годным словам у вуснах. У выразе [яго] твару ззяе высакародства душы, адначасова спагаднай і суровай, выдатная спакойная ўраўнаважанасць, а якая рэдкая годнасць!» (2018–2022). З пункту гледжання беларускага пісьменніка-гуманіста знешняя прывабнасць чалавека не можа існаваць у адрыве ад высокіх маральных якасцяў, звязаных з хрысціянскімі ідэаламі.
Помнікі беларускага гераічнага эпасу выразна сведчаць, што мужнасць і набожнасць прэзентуюцца нашымі майстрамі паэтычнага слова як два непарыўныя складнікі вобразаў айчынных герояў-ратаборцаў. Гэтае правіла датычылася творчай лабараторыі ўсіх нашых паэтаў-эпікаў эпохі Рэнесансу і ранняга Барока. Без падтрымкі Пана Магуццяў самы дужы герой не будзе мець поспеху ў супрацьстаянні з ворагам. Успомнім словы прарока Ераміі: «Чаму волат твой павалены? — Не ўстаяў, бо Пан пагнаў яго» (пар. Ер 46, 15). Ёсць і яшчэ адна вельмі важная акалічнасць. Тыповым лацінскім практыкаваннем па элементарнай граматыцы (кшталту нашага «Мама мыла раму») быў сказ «Viri in periculis patriam defendere debent» («Мужчыны ў небяспецы павінны абараняць радзіму»). Гэтае немудрагелістае, на першы погляд, выслоўе насамрэч фармулюе старажытны кодэкс воінскай годнасці: ваяваць можна толькі на сваёй зямлі, абараняючы Радзіму, а захопніцкія войны — ганьба. Гэта — і кодэкс воінскай годнасці вялікіх герояў-волатаў беларускай зямлі. Менавіта на гэтым грунце спрадвеку фармавалася ў нашых суайчыннікаў пачуццё патрыятызму: шануючы сваю Радзіму, яны навучаліся шанаваць і іншыя краіны. І гэтае моцнае патрыятычнае пачуццё выспявала на грунце шчырай набожнасці. Ян Павел ІІ у сваёй кнізе «Памяць і самасвядомасць», змяшчаючы паняцце патрыятызму ў маральнай прасторы чацвёртай запаведзі, якая абавязвае нас шанаваць бацьку і маці, разважае далей так: «Гэта той тып узаемаадносінаў, які лацінская мова выказвае тэрмінам pietas, падкрэсліваючы рэлігійнае вымярэнне, што заключаецца ў належнай пашане і павазе да бацькоў. Мы павінны шанаваць бацькоў, бо яны ўвасабляюць для нас Бога Творцу. <…> Патрыятызм — гэта менавіта такая ўнутраная пазіцыя ў адносінах да айчыны, якая для кожнага сапраўды з’яўляецца маці. Гэтая духоўная спадчына, якою адорвае нас айчына, прыходзіць да нас праз бацьку і маці і ўгрунтоўвае ў нас абавязак гэтай pietas»9. Святы Айцец нездарма ўжывае менавіта гэтае слова, бо рietas — складанае паняцце, якое сумяшчае ў сабе (паводле слоўніка) «набожнасць, любоў, пяшчоту, адданасць, справядлівасць, дабрасардэчнасць, дабрыню, міласэрнасць». Нашы героі, апетыя ў помніках эпічнай паэзіі, — кароль Ягайла, вялікі князь Вітаўт, гетман Радзівіл, гетман Хадкевіч, — viri pii, таму яны заўсёды смела і рашуча абаранялі сваю Радзіму, але з пагардаю ставіліся да варварскіх нападаў на чужынскія землі. І ўсіх іх вяла моцная дзясніца справядлівага Пана, бо: «Хто ж гэты Кароль славы? Пан, моцны і магутны, Пан, магутны ў барацьбе» (Пс 24 (23), 8).
Прапаную чытачам «Нашай веры» два паэтычныя ўрыўкі з паэмаў «Радзівіліяда»
|
|
|