| 
 
 
  | 
| 
	 
		№
		2(40)/2007
	 
	Галерэя 	
		
	Год паклікання да святасці 	
		
		
		
		
		
		
		
	На кніжнай паліцы 	
		
		
	Ad Fontes 	
		
	Падзеі 
		
	Пераклады 
		
			Жанна НЕКРАШЭВІЧ-КАРОТКАЯ 
		
		
		
	З ДЗІДАЙ Юбілеі 
		
	Пераклады 
		
	Вера & Cultura 
		
	Інтэрв'ю 
		
	
	Практыкум 
		
	Паэзія 
		
	Проза 
		
	Эпісталярый 
		
			
	Асвета 
		
	
  | 
 
ДА 350-ГОДДЗЯ МУЧАНІЦКАЙ СМЕРЦІ СВЯТОГА АНДРЭЯ БАБОЛІ
 
НЕПЕРАМОЖНЫ ЗМАГАР ХРЫСТОВЫЭнцыкліка Пія ХІІ Invicti athletae Christi, прысвечаная святому Андрэю Баболю, пераклад якой мы прапануем вашай увазе, з’явілася у 1957 г. з нагоды 300-годдзя мучаніцкай смерці святога (Pius PP. XII, Litt. enc. Invicti athletae Christi saeculo exacto tertio a glorioso S. Andreae Bobolae martyrio, 16 maii 1957: AAS 49(1957), pp. 321–331.). Першая яе частка прысвечана жыццёваму шляху Андрэя Баболі, а другая з’яўляецца заклікам наследаваць яго цноты і вернасць каталіцкай веры, скіраваным да ўсіх вернікаў Касцёла. Тэкст энцыклікі друкуецца без скарачэнняў, хоць у некаторых фармулёўках гучыць рэха даўніх непаразуменняў паміж католікамі і праваслаўнымі; непаразуменняў, што адышлі ў забыццё пасля скасавання анафемаў, узаемна накладзеных пасля схізмы 1054 г., якое здзейснілі ў 1965 г. Папа Павел VI і Сусветны Патрыярх Канстанцінопальскі Афінагор І. Разам з тым энцыкліка з’яўляецца важным гістарычным сведчаннем неацэннага значэння для ўсяго Касцёла подзвігу мучаніцтва святога Андрэя Баболі, а паспяховае развіццё экуменічнага дыялогу сведчыць пра тое, што яго кроў, пралітая дзеля адзінства Хрыстовага Касцёла, прынесла шчодры плён. Акрамя таго, словы, скіраваныя Папам Піем ХІІ напрыканцы энцыклікі да польскага народа, могуць гэтак жа адрасавацца таксама і беларускім вернікам, таму што менавіта на нашай зямлі нёс адданае душпастырскае служэнне святы Андрэй Баболя і тут аддаў сваё жыццё за веру і Касцёл гэты непераможны змагар Хрыстовы. 
Гл. таксама: 
  | 
| 
	 
  | 
  |