| |  | 
 
 | *  *  * Лепш марудна – але да мэты,
 Лепш пакутліва – ды расці,
 Як расце пры дарозе кветка.
 Да спатолі душу вясці.
 
А яна ж, цягавітая пчолка,Адусюль прынясе пылок.
 То ёй горача, то ёй золка,
 То адводзяць спакусы ўбок.
 
І як крылцы дажджом намочыць,Апануе яе адчай.
 (Хто за ўласнай душой не сочыць,
 Той і Бога не чуе – знай!)
 
Вушы б мелі – усе б пачулі,Як маркоціцца:
 – Дзе мой вулей?
 | 
 
 | Дабравесце 
Меў выгляд маланкі,Калі гаварыў:
 «Не шукайце між мёртвых
 Жывога!»
 Гэтай весткай сваёй
 Ён людзей акрыліў
 І наблізіў хоць крышку
 Да Бога.
 | 
 
 | Калі... 
Калі мы не можампазбыцца віны?
 Калі адчуваем, што мы не адны?
 Калі – над грудочкам –
 высочвае нас
 Няўмольны
 і ўсё-ткі паблажлівы час?
 Калі у наступнае ладзім масты?
 На Радаўніцу і на Дзяды.
 
 | 
 
 | Колькі можна? 
Дык колькі можнагрэх успамінаць,
 Сябе бесперапынна распінаць?
 
Ну так, было. Твайго чарнавікаНе перапіша нанава рука.
 
Не вернешся,каб гладзенька пражыць,
 Каб перайначыць,
 выправіць,
 змяніць.
 
Так склаўся лёс як склаўся.Сапраўды,
 Калі шкадуеш – блізка да бяды.
 
Вось і кажу: хай дрэннае хутчэйРазвеецца,
 цяжар спадзе з плячэй.
 
Няхай усё, што мучае, баліць,У пакаяльным полымі згарыць.
 | 
 
 | *  *  * Любоў ліслівай не бывае.
 Яна слугуе і трывае.
 Падчас суроваю бывае,
 Калі бязладдзе выкрывае.
 
Любоў ліслівай не бывае.
 | 
 
 | *  *  * У Бога многа не прасіце.
 Яму адтуль і так відно,
 Чаго мы варты,
 выш ці дно
 Нам забяспечаны ў нябыце.
 | 
 
 | *  *  * Хто пераможа –
 апрануты ў белае будзе.
 Вось мы адзін за адным,
 і хай судзяць нас людзі.
 
Светлае войскаімкліва мячы натачыла.
 Ў небе таксама двубой:
 ідзе сіла на сілу.
 
Тыя вузлы, што за жыццёмы ўсе завязалі,
 Будуць развязаны лёгка,
 і зроўняцца шалі.
 
Там разглядаюццанашы зямныя намеры,
 Там адчыняюцца
 колісь закрытыя дзверы.
 
Там вырашаюццанашы зямныя пытанні.
 Што прарывае –
 хутка балець перастане.
 | 
 
 | *  *  * Я пры жыцці цябе аплакала,
 Слязамі горкімі закапала
 І зразумела ў нейкі міг:
 Ты не прычына бед маіх.
 
Цябе выхоўвала дарма:Прычына гэта – я сама.
 | 
 
 | *  *  * Хто маці сцураўся,
 Каму не баліць,
 Хто ў норцы сваёй, халадзеючы,
 Спіць,
 Хто жыцце марнуе
 У спрэчцы з сабой –
 Той будзе разбуджаны
 Суднай трубой.
 
І дзесь угары,Аглядаючы свет,
 Архангел рыхтуе, відаць,
 Інструмент.
 | 
 
	
 
 |  |