|
|
№
2(40)/2007
Галерэя
Год паклікання да святасці
На кніжнай паліцы
Ad Fontes
Падзеі
Пераклады
Жанна НЕКРАШЭВІЧ-КАРОТКАЯ
З ДЗІДАЙ Юбілеі
Пераклады
Вера & Cultura
Інтэрв'ю
Практыкум
Паэзія
Проза
Эпісталярый
Асвета
|
№2(40) 2007У рубрыцы «Галерэя» друкуецца артыкул мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «Мазаччо. Найсвяцейшая Тройца», дзе апавядаецца пра знакамітую фрэску найвялікшага жывапісца, якая захоўваецца ў касцёле Санта Марыя Новэлла ў Фларэнцыі.(>>) Да 350-годдзя з дня мучаніцкай смерці св. Андрэя Баболі друкуецца пераклад энцыклікі Папы Пія ХІІ «Непераможны змагар Хрыстовы», прысвечанай святому з нагоды 300-годдзя яго смерці. Памяці св. Андрэя Баболі прысвечаны таксама пераклад артыкула Міраслава Пацюшкевіча SJ «Святы Андрэй Баболя».(>>|>>) У рубрыцы «На кніжнай паліцы» друкуецца працяг кнігі Яна Паўла ІІ «Устаньце, хадзем!» у перакладзе з польскай мовы Крыстыны Лялько.(>>) У новай рубрыцы — Ad fontes увазе чытачоў прапануецца працяг перакладу на беларускую мову вядомай працы Тамаша Кэмпійскага «Следам за Хрыстом», зроблены ў 1930-я гады Станіславам Грынкевічам.(>>) Айцец Аркадзь Куляха прапануе чытачам матэрыял пра цудадзейны абраз Маці Божай Гудагайскай і гісторыю ордэна кармэлітаў босых у Гудагаі.(>>) Артыкул Жанны Некрашэвіч-Кароткай «З дзідай у руцэ, з Богам у сэрцы» прысвечаны вобразам герояў-рыцараў беларускай зямлі ў помніках новалацінскай паэзіі.(>>) Тут жа змешчаны два ўрыўкі яе перакладаў з паэмаў «Радзівіліяда» і «Караламахія» Яна Радвана і Хрыстафора Завішы.(>>|>>) У рубрыцы «Пераклады» змешчана заканчэнне працы Мацея Казімера Сарбеўскага «Багі паганцаў, альбо Тэалогія, філасофія прыроды і этыка, палітыка, эканомія, астраномія ды іншыя мастацтвы і навукі, схаваныя старажытнымі ў міфах паганскай тэалогіі», падрыхтаваны да друку вядомым беларускім лаціністам Алесем Жлуткам.(>>) Да 125-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы друкуецца артыкул доктара філасофскіх навук, вядомага літаратуразнаўцы Уладзіміра Конана.(>>) Паэт і перакладчык Уладзімір Скарынкін прапануе чытачам свае чарговыя перастварэнні з лірыкі Франчэско Петраркі.(>>) У рубрыцы «Вера і культура», друкуецца артыкул «Крызіс ідэнтычнасці».(>>) Пісьменнік Франц Сіўко прапануе ўвазе чытачоў размову з пробашчам віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага кс. Тадэвушам Кахановічам «Страх Божы — гэта страх перад сумленнем».(>>) У рубрыцы «Практыкум» друкуецца артыкул клерыка Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску брата Сяргея Трысценя OCD «Прарок Сафонія».(>>) У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы Галіны Каржанеўскай.(>>) «Ксёндз Боска і Віктор Гюго» — так называецца новае апавяданне Алеся Чобата, апублікаванае ў рубрыцы «Проза».(>>) Данута Бічэль прапануе ўвазе чытачоў публікацыю лістоў да яе вядомай паэткі і перакладчыцы Наталлі Арсенневай.(>>) У рубрыцы «Асвета» змешчаны матэрыял Юрыя Лаўрыка «Бібліятэкі на Беларусі ў сярэдзіне ХVI– 1-й пал. ХІХ ст.»(>>)
|
|
|