Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(60)/2012
SUMMARY
Благаслаўлёныя Крыжам
У ПОШУКАХ ПРАЎДЫ
З гаміліі Яна Паўла ІІ з нагоды кананізацыі Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн) 11 кастрычніка 1998 г.

«СТУКНІ Ў КАМЕНЬ...»

ДУХОЎНАСЦЬ — КОРАНЬ І АСНОВА ЎСЯГО ЖЫЦЦЯ
Фрагменты з лістоў і твораў Эдыты Штайн

ЛІСТ ДА ПАПЫ ПІЯ XI
Пераклады
Галерэя
У святле Бібліі
Паэзія

НАСТАНЕ ДЗЕНЬ ТАКІ...

ХАЙ ЗЕЛЯНЕЕ ГАЙ
Інтэрв’ю
ГАЛАСЫ З МІНУЛАГА
З Антоніем Лібэрам размаўляе Ганна Сасноўская
Літаратурная спадчына

СПАКОЮ ДУШЫ НЕ БУДЗЕ...
Мастацтва
ФРЭСКІ ВУЧАЦЬ БЕРАГЧЫ ЧАС
З Уладзімірам Кандрусевічам гутарыць Ірына Жарнасек
Постаці

РУПЛІВЕЦ НА БОЖАЙ НІВЕ

НЯСТОМНЫ БУДАЎНІК СВЯТЫНЯЎ
Мастацтва

ЯБЛЫК ЦІ ГРАНАТ?..
Прэзентацыя

ДОЎГАЧАКАННАЯ КНІГА...
Нашы святыні

Алесь РАЗАНАЎ

ХАЙ ЗЕЛЯНЕЕ ГАЙ

*

Цёмная вулка:
ў акне
чытае дзяўчына кнігу:
вякі — айчына.

*

Уражваецца абшар:
з-пад хмар
жар выпадае.
Ранак.

*

Кумкаюць жабы:
цвітуць
гарлачыкі ў сажалцы —
разумеюць.

*

Гняздо для маланкі —
дуб
аздобіўся ў аблачыну.

*

Услед за залевай:
ліе
спеўную кроплю
жаўрук над жытам.

*

Датуль і дасюль:
абселі
сюітаю ластаўкі
правады.

*

Вокны — іконы:
коны
згушчаюцца ў глыбіні.

*

Адчэпяцца некалі? Не?! —
Пчалу
сцярушвае з сотаў пчаляр
далікатна.

*

Дрэвы загаварылі:
пространь
у крыллі — ростань.

*

З хваіны ў хвіліну:
шышка
шукае для лішку
схоў.

*

У досвітку:
спакваля
смакуе шпак калівы
наваколля.

*

Звоніць камар у званы:
нязваны —
збіраю ў бары лісічкі
і баравікі.

*

Кронаю над,
каранямі пад —
ліпа
ўмалёўваецца ў мяжу.

*

Птах ночы —
з-за гор
вынырвае месяц:
хаваю вочы.

*

Колькі мяне? —
На ветры
гайдаецца дзьмухавец —
гадае.

*

Певень спявае —
пень паспявае
упэўніцца,
што ён тут.

*

Зязюля кукуе:
хай
зелянее гай!

*

Бярэ, што даецца:
рукі
падставіў жабрак
дажджу.

*

Сонца ніжэе:
промні
скошваюць цвыркуны.

*

За небакраем пажар!..
Брыдуць
дрэвы абпаленыя
ў адвячорак.

*

Дзівосы:
гасподу
ў стадоле майструюць
восы.

*

Вітрыны ў люстэрках:
міма
ідзе з трысцінаю
дождж.

*

Заўжды маладая —
вада злятае
на крылах з гары.

*

Свавольніца:
берагі
рэчку вядуць
за рукі.

*

Грукае гром:
з узгорка
ўздымаецца ў бездань
дуб.

*

Лічаць штыкеціны,
сочыць плот,
колькі мяне:
мінаю.

*

Параспускаліся кветкі —
ў гняздзе
раты паадтульвалі
ластаўчаняты.

*

Штось засталося?
Сокал
лунае над валуном.

*

Аблямаваная ў полымя —
зацвіла
яблыня ў полі.

*

Што маю?..
Выходжу
з бажніцы — голуб
сядае на галаву.

*

Мыкае —
адмыкае
прыцемкі: малако
з пашы нясе карова.

*

Хілюся:
ляцяць
вуліцай гусі.

*

Хопіць на потым
клопатаў:
спіць
у лопуху хлопец.

*

У завязі:
сад
вымае з улоння
з’явы.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY