Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(60)/2012
SUMMARY
Благаслаўлёныя Крыжам
У ПОШУКАХ ПРАЎДЫ
З гаміліі Яна Паўла ІІ з нагоды кананізацыі Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн) 11 кастрычніка 1998 г.

«СТУКНІ Ў КАМЕНЬ...»

ДУХОЎНАСЦЬ — КОРАНЬ І АСНОВА ЎСЯГО ЖЫЦЦЯ
Фрагменты з лістоў і твораў Эдыты Штайн

ЛІСТ ДА ПАПЫ ПІЯ XI
Пераклады
Галерэя
У святле Бібліі
Паэзія

НАСТАНЕ ДЗЕНЬ ТАКІ...

ХАЙ ЗЕЛЯНЕЕ ГАЙ
Інтэрв’ю
ГАЛАСЫ З МІНУЛАГА
З Антоніем Лібэрам размаўляе Ганна Сасноўская
Літаратурная спадчына

СПАКОЮ ДУШЫ НЕ БУДЗЕ...
Мастацтва
ФРЭСКІ ВУЧАЦЬ БЕРАГЧЫ ЧАС
З Уладзімірам Кандрусевічам гутарыць Ірына Жарнасек
Постаці

РУПЛІВЕЦ НА БОЖАЙ НІВЕ

НЯСТОМНЫ БУДАЎНІК СВЯТЫНЯЎ
Мастацтва

ЯБЛЫК ЦІ ГРАНАТ?..
Прэзентацыя

ДОЎГАЧАКАННАЯ КНІГА...
Нашы святыні

Надзея ў цемры
і святло любові

Хто Ты, святло,
што ува мне жывеш
і цемру майго сэрца
асвятляеш?
Вядзеш мяне Ты,
нібы рукі маці,
а калі адпусціш,
я нават кроку не змагу
сама ступіць.
Ты — уся прастора
вакол майго быцця,
якая атуляе
і ў сабе яго ўкрывае.
Пакінуўшы Цябе,
я падаю у бездань
нікчэмнасці,
а Ты адтуль
ўздымаеш да быцця.
Ты, што бліжэйшы мне,
чым я сама сабе,
глыбей ўва мне Ты,
чым мая душа, —
і ўсё ж такі незаўважальны
і неспасцігальны,
і не ўмяшчаешся ў ніводнае імя:
Духу Святы — Вечная Любоў.

Ці ж Ты не тая манна,
што з сэрца Сына
пераходзіць у маё,
спажытак
і анёлаў, і святых?
Той, хто ад смерці
да жыцця паўстаў,
Ён і мяне таксама
абудзіў
ад сну смяротнага
да новага жыцця,
і дзень за днём
дае мне
новае жыццё.
Напэўна, некалі
напоўніць мяне цалкам
Яго багаццяў поўня,
жыццё Твайго жыцця —
Ты сам:
Духу Святы — Вечнае Жыццё.

Ці, можа, ззянне Ты,
што льецца
ад трону
Найвышэйшага Суддзі,
пранізваючы ноч душы, якая
сама сябе ніколі не пазнае?
Няўмольна-міласэрна
пранікае яно у тайнікі душы.
Спалохаўшыся выгляду
сябе самой,
яна прастору вызваляе —
святому страху,
пачатку мудрасці,
якая з неба да нас прыходзіць
і да нябёсаў
прыцягвае нас моцна, —
дзеянню Твайму, якое нанава
стварае нас:
Духу Святы — пранізлівае Ззянне.

А можа, поўня духу Ты
і сіла,
якой Ягня знімае
пячаткі
з кнігі Божага прысуду?
Табою скіраваныя,
паскачуць па зямлі на конях
пасланцы Божага Суда
і мячом вялікім
аддзеляць валадарства
святла
ад валадарства ночы.
І будзе тады неба новае
і новая зямля,
і ўсё на сваім месцы будзе —
дзякуючы подыху Твайму:
Духу Святы — Пераможная Сіла.

Ці, можа, Ты —
песня любові
і пашаны найглыбейшай,
што гучыць няспынна
перад Божым тронам,
злучаючы ў сабе ў адзіны чысты гук
спеў усяго стварэння?
Тая гармонія,
якая дапасоўвае да Галавы
часткі цела
і ў якой
знаходзіць кожны з захапленнем
таемны сэнс свайго быцця
і радасна ўсклікае
ў Тваім патоку:
Духу Святы — Вечная Радасць.

 

* * *

Пане, без сілы, што Ты мне даеш,
не змагу я ніводнага кроку зрабіць.
Чаму я не веру?
Чаму не давяраю Табе?
Чаму не прымаю таго,
хто бліжэй да мяне,
чым я сама да сябе?
Адступаю ў страху перад цемраю,
палохаюся шляху,
што губляецца ўначы.
Чаму я не дзякую за малы ліхтарык,
ззянне надзеі?
Чаму не іду да Цябе?
Дай мне мудрасці, Пане,
якая ўсё прымае,
а тое, што добрае, захоўвае.

 

* * *

Juxta crucem tecum stare.

З Табой пад крыжам сёння я стаяла
і ясна так адчула, як яшчэ ніколі,
што Ты пад крыжам нашай Маці стала.
Нават зямная маці сэрцам ўсім імкнецца
апошняе жаданне сына споўніць.
А Ты была слугою Панскаю,
ў Тваё жыццё дарэшты ўпісана Яго жыццё —
таго, хто Богам быў і стаўся чалавекам.
Таму ўсім сэрцам прыняла Ты ўсіх Тваіх дзяцей,
крывёй, што ў горкім болю з яго выцякала, купіла нашым душам новае жыццё.
Ты ведаеш пра нас усё: пра нашы раны, нашы страты,
і ведаеш пра ззянне той хвалы, якую хоча выліць
на нас у вечнасці Сына Твайго любоў.
Таму скіроўваеш Ты клапатліва нашы крокі.
Няма такой цаны, якую б не магла Ты заплаціць, каб весці нас да мэты.
А тыя, каго выбрала сабе ў эскорт,
хто будзе акружаць Цябе перад нябесным тронам,
тут, на зямлі, павінны стаць з Табой пад крыжам,
сваёй крывёю, што з іх сэрцаў у горкім болю выцякае,
купіць для верных душаў ззянне той хвалы,
якую Божы Сын даверыць ім як спадчыну.

Гл. таксама:
У ПОШУКАХ ПРАЎДЫ :: З гаміліі Яна Паўла ІІ з нагоды кананізацыі Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн) 11 кастрычніка 1998 г. ::
Айцец Аркадзь КУЛЯХА OCD :: «СТУКНІ Ў КАМЕНЬ...» ::
ДУХОЎНАСЦЬ — КОРАНЬ І АСНОВА ЎСЯГО ЖЫЦЦЯ :: Фрагменты з лістоў і твораў Эдыты ШТАЙН ::
Эдыта ШТАЙН :: ХРЫСЦІЯНСКАЕ ЖЫЦЦЁ ЖАНЧЫНЫ ::
Ірына БУРАК :: ЛІСТ ЭДЫТЫ ШТАЙН ДА ПАПЫ ПІЯ XI ::
Эдыта ШТАЙН :: ЛІСТ ДА ПАПЫ ПІЯ XI ::
Эдыта ШТАЙН :: НАВУКА КРЫЖА ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY