Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(60)/2012
SUMMARY
Благаслаўлёныя Крыжам
У ПОШУКАХ ПРАЎДЫ
З гаміліі Яна Паўла ІІ з нагоды кананізацыі Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн) 11 кастрычніка 1998 г.

«СТУКНІ Ў КАМЕНЬ...»

ДУХОЎНАСЦЬ — КОРАНЬ І АСНОВА ЎСЯГО ЖЫЦЦЯ
Фрагменты з лістоў і твораў Эдыты Штайн

ЛІСТ ДА ПАПЫ ПІЯ XI
Пераклады
Галерэя
У святле Бібліі
Паэзія

НАСТАНЕ ДЗЕНЬ ТАКІ...

ХАЙ ЗЕЛЯНЕЕ ГАЙ
Інтэрв’ю
ГАЛАСЫ З МІНУЛАГА
З Антоніем Лібэрам размаўляе Ганна Сасноўская
Літаратурная спадчына

СПАКОЮ ДУШЫ НЕ БУДЗЕ...
Мастацтва
ФРЭСКІ ВУЧАЦЬ БЕРАГЧЫ ЧАС
З Уладзімірам Кандрусевічам гутарыць Ірына Жарнасек
Постаці

РУПЛІВЕЦ НА БОЖАЙ НІВЕ

НЯСТОМНЫ БУДАЎНІК СВЯТЫНЯЎ
Мастацтва

ЯБЛЫК ЦІ ГРАНАТ?..
Прэзентацыя

ДОЎГАЧАКАННАЯ КНІГА...
Нашы святыні

Ірына БУРАК

ЛІСТ ЭДЫТЫ ШТАЙН ДА ПАПЫ ПІЯ XI

 
Копія ліста Эдыты Штайн да папы Пія ХІ.

Ліст Эдыты Штайн да папы Пія ХІ пра пераслед габрэяў у Германіі доўгі час лічыўся прапаўшым, але быў знойдзены пры адкрыцці сакрэтных ватыканскіх архіваў. Пра тое, як быў напісаны гэты ліст, расказала сама Эдыта Штайн у сваіх успамінах1:

«У адзін з вечароў падчас Вялікага посту (1933) я позна прыйшла дадому пасля аднаго з мерапрыемстваў Каталіцкага саюзу студэнтаў. Не ведаю, ці я забылася ключ, ці нейкі ключ тырчаў у замку з таго боку. У любым выпадку, я не змагла папасці дамоў».

У гэтым недарэчным становішчы Эдыту Штайн запрасіла да сябе пераначаваць знаёмая пара сужэнцаў, якія праходзілі міма.

«Мужчына пачаў размову і расказаў, што амерыканскія газеты паведамілі пра зверствы, якія нібыта былі ўчыненыя над габрэямі... Праўда, я і раней ужо чула пра суровыя меры супраць габрэяў. Але цяпер раптам мяне асяніла, што Бог яшчэ раз паклаў сваю цяжкую руку на свой народ, і што лёс гэтага народа быў таксама маім лёсам. Я старалася, каб мужчына, які сядзеў насупраць мяне, не заўважыў, што ўва мне адбывалася. Напэўна, ён нічога не ведаў пра маё паходжанне. Звычайна ў такіх выпадках я часцей за ўсё адразу даю неабходнае тлумачэнне. На гэты раз я так не зрабіла. Мне здавалася, што гэта было б парушэннем законаў гасціннасці, калі б я цяпер такім паведамленнем пазбавіла б чалавека начнога спакою.

У чацвер на Вялікім тыдні (06.04.1933) я паехала ў Бойран2. З 1928 года я кожны год праводзіла там Вялікі тыдзень і святкавала Вялікдзень... На гэты раз мяне прывяла туды яшчэ адна асаблівая справа. На працягу апошніх тыдняў я ўвесь час разважала над тым, ці не магла б я што-небудзь зрабіць у сувязі з габрэйскім пытаннем. Нарэшце ў мяне ўзнік план паехаць у Рым і папрасіць Святога Айца аб энцыкліцы. Аднак такі крок я не хацела рабіць самавольна... З таго часу, як Бойран стаў для мяне ў пэўным сэнсе родным кляштарам, я магла бачыць у абаце Рафаілу (Вальцару) свайго настаяцеля і звяртацца да яго з усімі пытаннямі, рашэнне якіх мела важнае значэнне.

Навёўшы неабходныя даведкі наконт Рыма, я высветліла, што з-за вялікага наплыву народу я не мела б шанцаў на прыватную аўдыенцыю. Таму я адмовілася ад падарожжа і выклала сваю справу ў пісьмовай форме. Я ведала, што мой ліст перададзены Святому Айцу; праз нейкі час пасля гэтага я атрымала благаслаўленне для мяне і маіх родных. Больш нічога не адбылося. Але пазней я часта думала, ці не мог ён успамінаць пра гэты ліст, таму што ў наступныя гады крок за крокам здзяйснялася тое, што я тады прадказвала пра будучыню католікаў у Германіі.

19 красавіка я вярнулася ў Мюнстэр, на наступны дзень пайшла ў інстытут. Дырэктар быў у турыстычнай паездцы па Грэцыі. Адказны сакратар, настаўнік католік... быў ужо цалкам выматаны. „Ведаеце, фраў доктар, тут ужо нехта быў і сказаў: <І ўсё ж фраў доктар Штайн не будзе ўжо далей чытаць лекцыі>"».

Гэтая сітуацыя змусіла Эдыту Штайн адмовіцца ад сваёй пасады ў інстытуце, каб не наклікаць на інстытут непрыемнасцяў.

Магчыма, што Эдыта Штайн напісала ліст да папы Пія ХІ у Бойране і перадала яго свайму настаяцелю Вальцару, які потым сам адвёз яго ў Рым3.

Падрыхтавала Ірына Бурак.

Паводле: Neyer, M. A. Der Brief
Edith Steins an Pius XI. //
Edith Stein Jahrbuch.
Band 10. 2004. — S. 11.


  1. Stein, E. Wie ich in den Kolner Karmel kam. Mit Erlauterungen und Erganzungen von Maria Amata Neyer. — Würzburg, 1994.
  2. Бойран — невялікі населены пункт у даліне Дунаю ў Германіі; у 1863 годзе тут быў заснаваны бэнэдыктынскі кляштар. У гэтай мясцовасці традыцыя кляштарнага жыцця сягае ажно ў ІХ стагоддзе. — Заўв. пер.
  3. Ліст Эдыты Штайн да папы Пія ХІ захоўваецца ў Ватыканскім сакрэтным архіве з паметкаю: Geschrieben über den Erzabt R. Walzer/Beuron an Papst Pius XI., vom 12. Apr. 1933 (Напісана абатам Р. Вальцарам з Бойрана да папы Пія ХІ, 12 красавіка 1933 г.). — Заўв. пер.

Гл. таксама:
У ПОШУКАХ ПРАЎДЫ :: З гаміліі Яна Паўла ІІ з нагоды кананізацыі Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн) 11 кастрычніка 1998 г. ::
Айцец Аркадзь КУЛЯХА OCD :: «СТУКНІ Ў КАМЕНЬ...» ::
ДУХОЎНАСЦЬ — КОРАНЬ І АСНОВА ЎСЯГО ЖЫЦЦЯ :: Фрагменты з лістоў і твораў Эдыты ШТАЙН ::
Эдыта ШТАЙН :: ХРЫСЦІЯНСКАЕ ЖЫЦЦЁ ЖАНЧЫНЫ ::
Эдыта ШТАЙН :: ЛІСТ ДА ПАПЫ ПІЯ XI ::
Эдыта ШТАЙН :: НАВУКА КРЫЖА ::
Эдыта ШТАЙН :: ВЕРШЫ ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY