|
|
|
№
2(60)/2012
SUMMARY
Благаслаўлёныя Крыжам
У ПОШУКАХ ПРАЎДЫ
З гаміліі Яна Паўла ІІ з нагоды кананізацыі Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн) 11 кастрычніка 1998 г. Пераклады
Галерэя
У святле Бібліі
Паэзія
Інтэрв’ю
ГАЛАСЫ З МІНУЛАГА
З Антоніем Лібэрам размаўляе Ганна Сасноўская Літаратурная спадчына
Мастацтва
ФРЭСКІ ВУЧАЦЬ БЕРАГЧЫ ЧАС
З Уладзімірам Кандрусевічам гутарыць Ірына Жарнасек Постаці
Мастацтва
Прэзентацыя
Нашы святыні
|
Святы Айцец! Як дзіця габрэйскага народа, якое дзякуючы Божай ласцы ўжо адзінаццаць гадоў з’яўляецца дзіцём Каталіцкага Касцёла, я асмельваюся выказаць перад Айцом хрысціянскага свету тое, што гняце мільёны немцаў. Ужо некалькі тыдняў мы бачым, што ў Германіі адбываюцца падзеі, якія супярэчаць усялякай справядлівасці і гуманнасці, не кажучы ўжо пра любоў да бліжняга. Гадамі нацыянал-сацыялістычныя правадыры прапаведавалі нянавісць да габрэяў. Цяпер, пасля таго як яны сталі на чале ўрада, узяўшы ў свае рукі ўсю ўладу, і ўзброілі натоўпы сваіх прыхільнікаў, сярод якіх ёсць безумоўна злачынныя элементы, гэты пасеў нянавісці ўзышоў. Усе бясчынствы з нядаўняга часу сталі здзяйсняцца ўжо са згоды ўраду. У якім аб’ёме, пра гэта мы не можам мець дакладнага ўяўлення, таму што заціснуты рот грамадскай думцы. Але, мяркуючы па тым, што мне стала вядома дзякуючы асабістым сувязям, гаворка ідзе зусім не пра асобныя выключныя выпадкі. Пад націскам галасоў з-за мяжы ўрад перайшоў на «больш мяккія» метады. Ён абвясціў лозунг: «Ніводнага габрэя нельга крануць і пальцам». Але праз аб’яўлены ім байкот — праз тое, што ўрад пазбаўляе людзей эканамічных сродкаў на існаванне, грамадзянскага гонару і айчыны, — ён прывёў многіх людзей у стан роспачы: на працягу апошняга тыдня з прыватных паведамленняў мне стала вядома пра пяць выпадкаў самазабойства ў выніку такіх варожых адносінаў. Я ўпэўненая, што гаворка ідзе пра пагалоўную з’яву, якая запатрабуе яшчэ шмат ахвяраў. Як бы ні было шкада, што няшчасныя ўжо не маюць духоўнай раўнавагі, каб несці цяжар свайго лёсу, але ўсё ж адказнасць у значнай ступені падае на тых, хто іх да гэтага давёў. І яна падае таксама на тых, хто пра гэта маўчыць. Усё, што здарылася і здараецца ўжо штодзённа, паходзіць ад урада, які называе сябе «хрысціянскім». Ужо некалькі тыдняў чакаюць і спадзяюцца не толькі габрэі, але тысячы верных католікаў у Германіі — і я думаю, ва ўсім свеце, — што Касцёл Хрыстовы ўзніме свой голас, каб пакласці канец гэтаму злоўжыванню іменем Хрыста. Хіба ж гэтае стварэнне куміра з расы і дзяржаўнай улады, якое штодзённа ўбіваецца ў галовы народу праз радыё, не з’яўляецца адкрытай ерассю? Хіба ж знішчальная барацьба супраць габрэйскай крыві не з’яўляецца знявагаю найсвяцейшай чалавечнасці нашага Збаўцы, Найсвяцейшай Дзевы і апосталаў? Хіба ж не супярэчыць гэта таму, як паводзіў сябе наш Пан і Збаўца, які яшчэ на Крыжы маліўся за сваіх пераследнікаў? І ці не з’яўляецца гэта чорнаю плямаю ў хроніцы Святога года, які павінен стаць годам міру і паяднання? Усе мы, якія з’яўляемся вернымі дзецьмі Касцёла і з адкрытымі вачыма назіраем за падзеямі ў Германіі, асцерагаемся самага горшага для аўтарытэту Касцёла, калі маўчанне зацягнецца яшчэ далей. Мы таксама ўпэўненыя, што гэтае маўчанне не ў стане надоўга купіць мір з сучасным нямецкім урадам. Барацьба супраць каталіцызму вядзецца яшчэ пакуль што незаўважна і не ў такой грубай форме, як супраць юдаізму, але не менш сістэматычна. Пройдзе не так шмат часу — і ў Германіі ніводзін католік больш не будзе займаць службовай пасады, калі не аддасца цалкам новаму курсу. Прыпадаю да ног Вашай Святасці, просячы аб апостальскім благаслаўленні,
д-р Эдыта Штайн, дацэнт Нямецкага
Гл. таксама:
|
|
|
|