Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(65)/2013
Год веры

ДЗЕ «ПУСКАЕШ КАРАНІ»?
Пераклады
Гісторыя
У святле Бібліі
Музыказнаўства
Галерэя
Асобы
Інтэрв’ю

БЕЛАРУСКІ СЛЕД КАРМЭЛІТАЎ У КРАКАВЕ
Асобы

З БІБЛІЯЙ У КОШЫКУ
Паэзія

НЕНАЗВАНЫЯ ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Пераклады

ЧАТЫРЫ ВІДЫ ЛЮБОВІ
Проза

МІНІЯЦЮРЫ
Спадчына

ЗАЛАЦІСТЫ МЁД МІНУЎШЧЫНЫ
Мастацтва

ШУКАЙЦЕ І ЗНОЙДЗЕЦЕ…
Нашы святыні

Юрась ГАРБІНСКІ

БРАМА ВЕРЫ, ВЕЧНАСЦІ І ЛЮБОВІ

Рэфлексія пра касцёл св. Яна Хрысціцеля ў мястэчку Камаі

Касцёл у вёсцы Камаі.
Алесь Шатэрнік.
Касцёл св. Яна Хрысціцеля ў мястэчку Камаі знакавы ў беларускай гісторыі. Разам з Вострай Брамай, Друяй, Росіцай і Будславам ён заўсёды быў, ёсць і будзе сімвалам нязломнасці і неўміручасці Хрыстовай веры.

Суровы і сціплы ў сваім знешнім архітэктурным абліччы-выглядзе, камайскі касцёл мае ў сабе тую незвычайную моц, прыцягальнасць і бязмежную веліч, якія дадзеныя Храму, несумненна, толькі самім Усемагутным і самім родным краем.

З часоў Вялікага Княства Літоўскага ён стаіць на скрыжаванні стагоддзяў і гістарычных шляхоў нашай любай Беларусі. Як брама веры, вечнасці і любові.

Можа таму, кожны, хто хоць аднойчы пераступіць парог святыні, назаўсёды пакіне тут маленькую часцінку сваёй душы. Асабліва той, што скалечаная лёсам і жыццёвымі выпрабаваннямі. Падзеліцца сваімі трывогамі і радасцямі, няўдачамі і поспехамі, расчараваннямі і надзеямі. Зноў адкрые сваё сэрца, зачарсцвелае ў жыццёвых клопатах і трывогах, для шчырасці, душэўнай чысціні і любові.

Па-ранейшаму поўны велічы і паважнасці, касцёл св. Яна Хрысціцеля і сёння на святой Імшы сустракае сваіх вернікаў ды вітае гасцей. А ў чужых далёкіх краінах ззяе той пуцяводнай зоркай, якая кіруе ў родную старонку.

Да яго, як да алтара веры і надзеі, з дарог жыцця вернемся аднойчы і мы. Каб пастукаць у Браму Вечнасці і Хрыстовай Любові.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY