Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(84)/2018
Вялікія містыкі

УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬ
Дыскусія

НОВАЯ ЎСПРЫМАЛЬНАСЦЬ КАСЦЁЛА?

«СТАТАК ВЕДАЕ, КУДЫ ІСЦІ»
Пераклады

ЧАТЫРЫ ВІДЫ ЛЮБОВІ
Асобы
Мастацтва

ПАЛЕСКІ ІКАНАСТАС
З архіваў часу
Кніжныя скарбы
Постаці

ХІЛЬДЭГАРДА БІНГЕНСКАЯ
Паэзія

ВЕРШЫ

НЕБА СЯГНУЦЬ
Успаміны
На кніжнай паліцы

«ПЕРАКАЖЫЦЕ ГЭТА ДАЛЕЙ»
In memoriam

СЛОВА ЎДЗЯЧНАСЦІ
Спадчына

З КАГОРТЫ ПАЧЫНАЛЬНІКАЎ
Літаратурная спадчына

СТВАРАЮЧЫ ЖЫВЫЯ ВОБРАЗЫ

ЗА І СУПРАЦЬ
Культура
Архітэктура

Ірына БАГДАНОВІЧ

СТВАРАЮЧЫ ЖЫВЫЯ ВОБРАЗЫ...

Працягваем знаёміць чытачоў «Нашай веры» з творчасцю выдатнай пісьменніцы нашага краю Габрыэлі Пузыні з Гюнтэраў (1815 – 1869), вядомай у свой час таксама пад псеўданімам Аўтарка ў Імя Божае (паводле назвы яе першага паэтычнага зборніка). Яна пачала літаратурны шлях з паэзіі, выдаўшы ў 1840-я гады некалькі паэтычных зборнікаў, якія прынеслі ёй заслужанае прызнанне і прыхільнасць чытачоў. У 1850–1860-я гады яна выявіла сябе таксама як выбітны празаік, мемуарыст і драматург.

Графіня паводле паходжання, у адным са сваіх вершаў Габрыэля Пузыня сама сябе назвала «сціплым спеваком хатняга зацішку», аднак у ХІХ стагоддзі яе літаратурнае імя, без сумнення, можна паставіць побач з імёнамі Яна Чачота, Тамаша Зана, Ігната Ходзькі, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Уладзіслава Сыракомлі, з якімі яе звязвалі ўзаемныя творчыя ды сяброўскія стасункі. Праўдзівасць нашага параўнання пацвярджаецца і словамі саміх пісьменнікаў таго часу: Ігнат Ходзька ўзнёсла называў Габрыэлю «музаю нашай зямлі», а Уладзіслаў Сыракомля ў вершы «Званы для глухіх» вітаў яе як «натхнёную святарку» ў «благаслаўлёнай зямлі Палямона».

У гэтай публікацыі прадстаўляем Габрыэлю Пузыню як празаіка. У апавяданні «За і супраць» пісьменніца на прыкладах з жыцця рэальных людзей з болей-меней блізкага да сябе тагачаснага асяроддзя разважае над такой важнай духоўнай антыноміяй, як жывая і праўдзівая хрысціянская вера ў Бога і «вера» ў прыкметы ды забабоны. Робіць гэта пісьменніца вельмі далікатна, з разуменнем усіх няпростых акалічнасцяў, якія суправаджаюць чалавека на жыццёвым шляху, прыносячы выпрабаванні і пакуты, ставячы перад выбарам. Нікога не асуджаючы, ствараючы жывыя вобразы і карціны жыцця, пісьменніца дае і сучасным чытачам урокі мудрасці і самапазнання на шляху глыбейшага спасціжэння хрысціянскай духоўнасці.

Пераклад апавядання Габрыэлі Пузыні «За і супраць» зроблены паводле выдання: Puzynina G. Małe a prawdziwe opowiadania. – Wilno, 1857.

Ірына Багдановіч


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY