Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(84)/2018
Вялікія містыкі

УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬ
Дыскусія

НОВАЯ ЎСПРЫМАЛЬНАСЦЬ КАСЦЁЛА?

«СТАТАК ВЕДАЕ, КУДЫ ІСЦІ»
Пераклады

ЧАТЫРЫ ВІДЫ ЛЮБОВІ
Асобы
Мастацтва

ПАЛЕСКІ ІКАНАСТАС
З архіваў часу
Кніжныя скарбы
Постаці

ХІЛЬДЭГАРДА БІНГЕНСКАЯ
Паэзія

ВЕРШЫ

НЕБА СЯГНУЦЬ
Успаміны
На кніжнай паліцы

«ПЕРАКАЖЫЦЕ ГЭТА ДАЛЕЙ»
In memoriam

СЛОВА ЎДЗЯЧНАСЦІ
Спадчына

З КАГОРТЫ ПАЧЫНАЛЬНІКАЎ
Літаратурная спадчына

СТВАРАЮЧЫ ЖЫВЫЯ ВОБРАЗЫ

ЗА І СУПРАЦЬ
Культура
Архітэктура

Мікола КУПАВА

ДЗЕНЬ МЕДЫЦЫНСКАГА РАБОТНІКА БЕЛАРУСІ

Фрагмент карціны «Бітва пад Воршай»,
1514–1528 гг. (?). Дошкі, алей.
На думку М. Купавы, тут паказана, як эскулап XVI ст.
аглядае свайго пацыента гусара.

9 лістапада 1512 г. у Падуанскім універсітэце адбылася знамянальная падзея: у гэты дзень малады Францішак Скарына здаваў экзамены на годнасць доктара медыцыны. Падзея для еўрапейскага ўніверсітэта была зусім незаўважная: дактарант быў з далёкай і малавядомай, нават для вучонага свету, краіны. Але прэтэндэнт на годнасць доктара медыцыны ўсё ж быў вядомы ў колах вучонага свету. І першае, і другое якраз і выклікала цікавасць у навукоўцаў Падуі. Для нас, сённяшніх, усё ж застаецца пытанне: чаму Скарына быў вядомы ў Падуі? На выпрабаванні Скарыны прыйшло вельмі шмат навукоўцаў з розных галінаў навукі, прадстаўнікоў Касцёла, творчых людзей, гараджанаў Падуі. А гэта гаворыць пра тое, што Скарына быў вядомы ў падуанскім асяроддзі. Ён жа недзе вучыўся медыцыне, а можа, і працаваў? Мы можам толькі здагадвацца пра гэта, не больш. Ці не ў Падуі ён і вучыўся?

Каб атрымаць поўнае адабрэнне і прызнанне, Ф. Скарына павінен быў гаварыць на адной зразумелай мове з падуанцамі. Акрамя лацінскай мовы, якую Ф. Скарына як прадстаўнік культурнага і навуковага свету Еўропы выдатна ведаў, ён мог ведаць і італьянскую мову. На нашу думку, без мовы краіны прыезджы навуковец не мог выглядаць натуральна ў мясцовым асяроддзі, а гэта значыць, што наш асветнік жыў, вучыўся ў Італіі працяглы час.

9 лістапада 1512 г. у біскупскім палацы ў прысутнасці аўтарытэтных вучоных Падуанскага ўніверсітэта і высокіх службовых асобаў Скарына быў абвешчаны доктарам у галіне медыцыны і яму былі ўручаны адпаведныя знакі навуковай годнасці. Прафесар, доктар мастацтваў і медыцыны Барталамей Барызон уручыў Скарыну знакі доктара медыцыны.

На думку многіх дзеячаў культуры і медыцынскіх работнікаў, дзень 9 лістапада не можа згубіцца ў нетрах мінуўшчыны: ён выдатны і знамянальны, бо звязаны з дзейнасцю Ф. Скарыны, генія беларускай зямлі. Таму гэты адзін дзень з жыцця і навуковай дзейнасці Скарыны павінен быць незабыўным, ён павінен быць у нашых календарах як Дзень медыцынскага работніка Беларусі.

Таму група энтузіястаў медыкаў, дзеячаў культуры, журналістаў 11 лістапада 2017 г. правяла пасяджэнне грамадскасці на гэтую тэму, каб зацвердзіць 9 лістапада ў нашай памяці і ў календарах. Урачыстасць пачалася канцэртам музычнага калектыву «Brevis» пад кіраўніцтвам Паўла Сурагіна: гучала музыка XVI ст., часоў Скарыны — эпохі Адраджэння. Грунтоўна пра Скарыну і ягоны пераклад Бібліі апавяла Ірына Дубянецкая, доктар тэалогіі. Алесь Разанаў чытаў славутыя тэксты Ф. Скарыны ў сваім перастварэнні, а я распавёў прысутным пра партрэт Ф. Скарыны, змешчаны ў кнігах Бібліі ў 1517 і 1518 гадах; доктар Мінскага дыягнастычнага цэнтра Віталь Равінскі прачытаў свой даклад «Лекар Францішак Скарына і яго час». Такім чынам у Беларусі адбылося тое, што павінна было даўно адбыцца. Цяпер у Беларусі ёсць свой Дзень медыцынскага работніка, які ў сваёй аснове напоўнены глыбокім зместам і асвечаны навуковай дзейнасцю вялікага асветніка і лекара Францішка Скарыны.

Мікола Купава

Гл. таксама:
:: ЛЕКАР ФРАНЦІШАК СКАРЫНА І ЯГО ЧАС ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY