|
|
|
- Новы нумар квартальніка «Наша вера» пачынаецца публікацыяй трактата св. Яна ад Крыжа «Узыход на гару Кармэль» (пер. з ісп. мовы С. Грэсві; працяг).
- Пад рубрыкай «Дыскусія» друкуюцца два матэрыялы з часопіса «W drodze», прысвечаныя нашумелай адгартацыі папы Францішка «Amoris laetitia» («Новая ўспрымальнасць Касцёла?» і «Статак ведае, куды ісці»).
- Працягваецца публікацыя перакладу кнігі К. С. Льюіса «Чатыры віды любові» (раздзел VІ «Міласэрная любоў», пер. з англ. мовы Ю. Шэдзько).
- Гісторык А. Шпунт прапануе ўвазе чытачоў арт. «Княгіня Магдалена Радзівіл — вялікая беларуская мецэнатка».
- У рубрыцы «Мастацтва» вядомы калекцыянер, рэстаўратар І. Сурмачэўскі ў арт. «Палескі іканастас» піша пра ўнікальныя народныя абразы (працяг публікацыі).
- Гісторыі першага ў Рэчы Паспалітай касцёла св. Яна Боскі прысвечаны арт. дыякана А. Ляшнеўскага SDB «Салезіянская „Атлантыда“ на беларускай зямлі».
- У арт. Ю. Лаўрыка «Гісторыя бібліятэкі будслаўскага канвента айцоў бэрнардынаў» апавядаецца пра адзін з найцікавейшых кляштарных кнігазбораў у Беларусі.
- Арт. абатысы бэнэдыктынскага кляштара ў Льежы (Бельгія) Мары-Крыстын Расіён «Хільдэгарда Бінгенская» знаёміць чытачоў з постаццю жанчыны, якую святы Бэрнард называў «Mater et Magistra» (пер. з франц. мовы А. Ціханавай).
- У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы М. Дуксы, а таксама вершы А. Спрынчан.
- У эсэ «Свіронак з майго шчаслівага маленства» Д. Бічэль піша пра свае родныя мясціны.
- Пра новую кнігу вершаў кс. Яна Твардоўскага «Перакажыце гэта далей» у перакладзе на беларускую мову К. Лялько («Про Хрысто», 2018) піша Г. Шаўчэнка.
- Памяці таленавітага беларускага фалькларыста А. Ліса прысвечана развітальнае слова К. Лялько.
- Вядомы фалькларыст У. Васілевіч у арт. «З кагорты пачынальнікаў» піша пра знакамітых беларускіх вучоных — братоў Канстанціна і Яўстаха Тышкевічаў, якія разам закладалі асновы музейнай справы ў Беларусі. Тут жа друкуецца ўводная частка кнігі Канстанціна Тышкевіча «Помнікі айчыннага гравёрнага мастацтва».
- Літаратуразнаўца І. Багдановіч расказвае пра апавяданне польскамоўнай беларускай пісьменніцы Г. Пузыні «За і супраць», а таксама прапануе ўвазе чытачоў свой пераклад гэтага твора.
- Мастак М. Купава ў арт. «Дзень медыцынскага работніка Беларусі» разважае пра Францішка Скарыну як таленавітага лекара, доктара медыцыны. Гэтай жа тэме прысвечаны арт. В. Равінскага «Лекар Францішак Скарына і яго час».
- Доктар мастацтвазнаўства Т. Габрусь у арт. «Драўляныя базылікі Беларусі» апавядае пра адзін з найцікавейшых відаў сакральнага дойлідства.
|
|