Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(46)/2008
Галерэя
Дыялог
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Год Божага слова

ЕВАНГЕЛIСТ ЯН
Пераклады
ВЕРА & CULTURA

ВЕЛІЧ І КВОЛАСЦЬ СУМЛЕННЯ
Мастацтва
На шляху веры
Інтэрв’ю
Пераклады

УСЛАВІМ ГОДНА ГАСПАДАРА ГОРНЯГА
Юбілеі

НАСУСТРАЧ АДАМУ МІЦКЕВІЧУ

КРЫМСКІЯ САНЕТЫ

«ДЫПТЫХ»
Пераклады

ВЕРШЫ
In memoriam

ЛІСТАПАД
У выдавецтве «Pro Christo»

ЧЫТАЮЧЫ ІРЫНУ ЖАРНАСЕК...

ЗЛУЧАНЫЯ ЛЮБОЎЮ
На кніжнай паліцы

НАТХНЁНЫ ПРОВІДАМ
Кіно

ХТО ПАНУЕ Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ?
Кніжныя скарбы
Юбілеі

ПАДАРОЖНІК ПА СУСВЕЦЕ
Па родным краі

ПАДАРОЖЖА ПА ЭТНАГРАФIЮ

Франц СІЎКО

АДЧУВАННЕ ЗАПАТРАБАВАНАСЦІ

Заўжды палоніць, зачароўвае Літургія грэка-католікаў. І не гэтак, напэўна, спевамі ці не так ужо і адрозным ад каталіцкага парадкам, колькі магічнай вабнасцю сэнсу. Сэнсу, у якім – і сакральнае жаданне духоўнага адзінства з іншымі, і любая сэрцу — аднойчы і назаўсёды — моўная зададзенасць і сугучнасць канкрэтнаму, незалежна ад клімату ды палітычнай кан’юнктуры, часу, таму заўсёды актуальнаму, што з’яўляецца ў пэўнай ступені візітоўкаю краіны з перарванымі рэлігійнымі традыцыямі... Пра ўсё гэта міжволі думаў, выпраўляючыся на сустрэчу для гэтага інтэрв’ю пра жыццё-быццё сённяшніх віцебскіх уніятаў парафіі Уваскрасення Хрыстова і яе пробашчам а. Зміцерам Грышанам.

 

Айцец Зміцер Грышан нарадзіўся ў Мінску. Скончыў грэка-каталіцкую духоўную семінарыю. Святарскае пасвячэнне атрымаў 29 траўня 2001 года ад Івана-Франкоўскага уніяцкага біскупа Сафрона Мудрага.
У гэтым жа годзе пачаў служэнне ў Віцебску ў якасці пробашча парафіі Уваскрасення Хрыстова. Разам з жонкаю Інэсай выхоўвае сына Аляксея і дачок Юлю і Кацярыну.
 
— Айцец Зміцер, што на сённяшні дзень уяўляе уніяцкая супольнасць у Віцебску і наогул на Віцебшчыне?

— Гэта дзве парафіі ў абласным цэнтры — Уваскрасення Хрыстова і Хрыста Збаўцы, парафія святога Язафата ў Полацку, парафія Пакрова Багародзіцы ў Оршы і парафія ў Наваполацку, якая толькі-толькі ўтвараецца. Няшмат, калі ўлічыць, што ў свой час на Віцебшчыне значная частка насельніцтва вызнавала уніяцтва і гэткая ж значная частка святыняў належала менавіта грэка-католікам.

 
— Вы месціцеся ў невялікім дамку, дзе ўжо, напэўна, і цеснавата. Ці маеце намер будаваць царкву?

— Такі намер мы мелі ад самага пачатку, як толькі парафія была зарэгістраваная. Не ўсе гэта ведаюць, але пляц у цэнтры горада, дзе ўзнаўляецца Уваскрасенская царква, узведзеная, дарэчы, у XVIII стагоддзі грэка-католікамі, першапачаткова належаў нам, як і сама ініцыятыва ўзнаўлення. Зямлю ў нас проста адабралі і перадалі праваслаўным.

 
— Раскажыце, калі ласка, пра гісторыю стварэння сваёй парафіі.

— Усё пачыналася, як і шмат што ў тыя гады, са згуртавання інтэлігенцыі, якая шукала шляхоў рэлігійнай самаідэнтыфікацыі ў адпаведнасці са сваімі патрыятычнымі пачуццямі. Менавіта настаўнікі, мастакі, прадстаўнікі іншых колаў інтэлігенцыі і стаялі ля вытокаў аднаўлення уніяцкай традыцыі ў горадзе. Парафія была зарэгістраваная ў 1992 годзе, але доўгі час не мела свайго святара. Першым, хто пачаў сюды прыязджаць, каб ладзіць набажэнствы, быў Ян Матусевіч. З 1994 года, пасля таго як з’явіліся грэка-каталіцкія манахі ў Полацку, яго змяніў а. Венядыкт.

 

Хрост у парафіі.
 
— Усё адбывалася тут, у гэтым доме?

— Не. Спачатку парафіяне маліліся ў фае дзіцячага тэатра «Лялька», затым перайшлі ў залу колішняга базыльянскага кляштара. Але з утварэннем праваслаўнай епархіі памяшканне папрасілі вызваліць і давялося нейкі час туліцца на прыватнай кватэры. Так працягвалася да 1997 года, пакуль не набылі вось гэты дом па 2-й вуліцы Войкава. Тут ужо можна было ўздыхнуць вальней. Але святара па-ранейшаму не было, і справу апекі над парафіяй узялі на сябе а. Пахом і а. Клімент з Полацка. Шмат зрабіў тады ў арганізацыйным плане вядомы ў горадзе археолаг Ігар Цішкін. Я трапіў у парафію ў якасці пробашча ў 2000 годзе.

 
— І з чаго пачыналі працу?

— З усяго таго, што робіць, напэўна, кожны святар – з інтэр’еру, з належнага афармлення. Але ж гэтага, каб стварыць паўнавартасную жыццядзейную супольнасць, зразумела, мала. Шмат давялося працаваць над укараненнем у свядомасць людзей разумення рэлігійнага жыцця як устойлівай традыцыі, а не проста як справы аднаго дня. Такога разумення ў некаторых не было, і яны сышлі, не зразумеўшы сутнасці зменаў. Але з’явіліся новыя.

 
— Чым сёння жывяце?

— Парафія дзейнічае, развіваецца, павялічваецца колькасна. Цяпер, калі стала звыклым належнае адпраўленне Літургіяў, можна падумаць і пра разбудову: маем намер узвесці вежу над будынкам, падалі ў гарвыканкам ліст з просьбаю аб дазволе пабудовы храма. Спраўна працуюць у нас нядзельная школа, групы катэхезы для дарослых і дзяцей, малітоўныя групы. Вельмі прыгожа адзначаем парафіяльнае свята Уваскрасення Хрыстова.

 
— Падтрымліваеце сувязі з грэка-католікамі іншых рэгіёнаў?

— А як жа. І ў першую чаргу — праз пілігрымкі. Напрыклад, штогод ходзім пешкі ў Полацк, каб ушанаваць разам з аднаверцамі памяць пяці пакутнікаў базыльянаў, закатаваных у XVIII стагоддзі. Калі ў першай такой пілігрымцы (а ўсяго іх было адзінаццаць) ад нас удзельнічала 7 чалавек, то летась – ужо каля 100. Дзякуючы фінансавай падтрымцы Ёзафа дэ Вольфа, кіраўніка Згуртавання святых Кірыла і Мятода, бралі ўдзел у шэрагу пілігрымак у гонар Найсвяцейшай Багародзіцы ва Украіну– у Бараняву, Крылас, Грушаў, Чарнаўцы і іншыя мясціны з магутнымі уніяцкімі традыцыямі. Гэта вельмі важна, бо менавіта супольныя малітвы падчас такіх пілігрымак шмат даюць у плане як здабыцця духоўнага досведу, так і яднання людзей.

 

Айцец З. Грышан з сям’ёю
 
— Мяркую, і з рыма-католікамі Віцебскай дыяцэзіі маеце добрыя стасункі?

— Безумоўна. І вельмі ўдзячныя за гэта нашым братам рыма-католікам. Найперш — біскупу Уладзіславу Бліну, які шмат робіць дзеля нармальнага функцыянавання нашай парафіі. Ужо адзін толькі факт прадастаўлення жытла для святара і яго сям’і чаго варты! А дзейнасць дзеля пашырэння славы земляка нашага, святога Язафата Кунцэвіча! Наогул, сувязі між намі вельмі трывалыя. Нашы парафіяне не мінаюць касцёла, як і некаторыя католікі бяруць удзел у нашых набажэнствах. Сябруем з айцамі сальватарыянамі з парафіі Езуса Міласэрнага, а найбольш цесную сувязь маем з парафіяй катэдральнага касцёла святой Барбары і яе пробашчам а. Міхалам Ермашкевічам. А ўрачыстасць святога Язафата наогул разам адзначаем у касцёле. Супрацоўнічаем з «Карытасам» пры курыі каталіцкай дыяцэзіі, дзе апякуемся інвалідамі. Шмат што збліжае нас – усяго і не пералічыш.

 
— Ці наведвае вас ваша непасрэднае начальства?

— Грэка-каталіцкая Царква ў нашай краіне не мае кананічнай структуры, але мае цудоўнага апекуна ў асобе Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея Гаека. Ён вельмі часта да нас наведваецца, цікавіцца нашымі справамі, дапамагае. Прыязджае не радзей як раз у месяц, і кожны такі візіт для нас – свята. Так што ўвагаю мы не абыдзеныя.

 
— Каго з парафіянаў Вы маглі б адзначыць як найбольш актыўных?

— Людмілу Пятровіч, напрыклад, Святлану Пчолкіну, Міхася Пушкова, Багдана Сумака. Усё гэта вельмі добрыя людзі і гэткія ж добрыя, адказныя, адданыя служэнню Богу вернікі. Дарэчы, тут вось якраз зараз Людміла Пятровіч, можа, яна скажа колькі слоў?

Людміла Пятровіч (парафіянка):
— Я каталічка, хрышчаная ў касцёле. У Грэка-каталіцкай Царкве — з 1995 года. Царкву выбрала свядома, дзякуючы духоўнаму апекуну айцу Венядыкту. Канчаткова вызначылася з вераю падчас пілігрымкі да храма святой Параскевы Полацкай. І цяпер вельмі рада гэтаму. Чалавек без веры — згублены чалавек. Царква дапамагае нам, тут мы сябе знаходзім. Асабліва, калі побач такі адданы справе, клапатлівы святар, як айцец Зміцер і ўсе тыя, што былі з намі ад пачатку станаўлення парафіі.

 
— Айцец Зміцер, у Вас немалая сям’я: жонка, трое дзяцей. Мне як рыма-католіку, звыкламу, што святар сям’і не мае, цікава: а што гэта такое – быць сужэнкаю святара ды яшчэ і пробашча парафіі?

— А гэта няхай яна сама скажа...

 
Інэса (жонка а. Зміцера):
— Не надта лёгкая ноша.

Усе — асабліва напачатку — прыглядаюцца, ацэньваюць кожны крок, можа, дзесьці там за вочы і скажуць сёе-тое... Гэта ўсё нармальна, да таго ж у пэўным сэнсе і арганізуе, дысцыплінуе. Трэба быць на вышыні, як кажуць, адпавядаць. Я родам з Браслаўшчыны, а пазнаёміліся мы ў Польшчы, падчас вучобы. Я вельмі задаволеная, што Бог звёў нас, зрабіў так, што мы сталі сям’ёю. Я падтрымліваю мужа ва ўсім, стараюся яму дапамагаць.

 
— Айцец Зміцер, а як Вы, як ужо сталы святар, як пробашч адчуваеце сябе ў сваёй парафіі?

— Для святара галоўнае – быць запатрабаваным. У мяне ёсць адчуванне запатрабаванасці, а гэта значыць – мне добра. Парафія актыўная, жыццяздольная, і гэта надае аптымізму, сілы для новых справаў, якіх, думаю, шмат наперадзе.

 
— То няхай ніколі не пакідае Вас і Вашых парафіянаў Пан Бог ва ўсіх здзяйсненнях. Поспехаў Вам!

Фота з архіва парафіі.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY