Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(46)/2008
Галерэя
Дыялог
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Год Божага слова

ЕВАНГЕЛIСТ ЯН
Пераклады
ВЕРА & CULTURA

ВЕЛІЧ І КВОЛАСЦЬ СУМЛЕННЯ
Мастацтва
На шляху веры
Інтэрв’ю
Пераклады

УСЛАВІМ ГОДНА ГАСПАДАРА ГОРНЯГА
Юбілеі

НАСУСТРАЧ АДАМУ МІЦКЕВІЧУ

КРЫМСКІЯ САНЕТЫ

«ДЫПТЫХ»
Пераклады

ВЕРШЫ
In memoriam

ЛІСТАПАД
У выдавецтве «Pro Christo»

ЧЫТАЮЧЫ ІРЫНУ ЖАРНАСЕК...

ЗЛУЧАНЫЯ ЛЮБОЎЮ
На кніжнай паліцы

НАТХНЁНЫ ПРОВІДАМ
Кіно

ХТО ПАНУЕ Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ?
Кніжныя скарбы
Юбілеі

ПАДАРОЖНІК ПА СУСВЕЦЕ
Па родным краі

ПАДАРОЖЖА ПА ЭТНАГРАФIЮ

Ксёндз Ян ГУРСКІ

КАСЦЁЛ І ІНШЫЯ РЭЛІГІІ ВА ЎМОВАХ ГЛАБАЛІЗАЦЫІ І СЕКУЛЯРЫЗАЦЫІ

Праблема рэлігій і ўзаемаадносінаў паміж рэлігіямі сёння, як ніколі, актуальная. Рэлігія з’яўляецца істотным фактарам такіх працэсаў, як аб’яднанне Еўропы і развіццё глабалізацыі. Часта тэрмін «глабальная вёска» можна выкарыстоўваць і ў адносінах да рэлігіі. Сёння на традыцыйна хрысціянскіх землях жыве шмат мусульманаў. Раней большымі былі юдэйскія супольнасці. У наш час тут з’явіліся ўсходнія рэлігіі і новыя рэлігійныя плыні. У той жа час цяжка не заўважыць узрастання секулярызацыйных тэндэнцый. Гэта датычыцца хрысціянаў, якія жывуць у Еўропе — на кантыненце з хрысціянскімі каранямі, дзе ў мінулым ужо не раз трэба было даваць адказ на падобныя выклікі. У выкананні гэтага задання актыўна ўдзельнічае Каталіцкі Касцёл, які рыхтуе тэалагічную глебу для дыялогу і праз сваю душпастырскую дзейнасць. У полікультурным і полірэлігійным свеце цяжка ўявіць хрысціянаў, якія не цікавіліся б гэтымі пытаннямі. Мы жывем у эпоху дыялогу. Для Касцёла гэта істотнае вымярэнне яго місіі ў свеце. Калі «Касцёл па сваёй сутнасці з’яўляецца місіянерскім»1 , то дыялог з’яўляецца спосабам выканання місіянерскіх заданняў. Існуе жывая зацікаўленасць праблематыкай дыялогу і ў еўрапейскай плоскасці. Хоць тут Касцёл сутыкаецца з асаблівым уздзеяннем глабалізацыі і секулярызацыі, аднак дыялог застаецца істотным вымярэннем яго місіі. Прыкладам гэтага стала ІІІ Еўрапейская экуменічная канферэнцыя ў Сібіу (Румынія) у 2007 годзе2. Прысутнасць на ёй маладых хрысціянаў дае надзею на будучыню нашага кантынента.

 
1. Касцёл у адносінах да іншых рэлігій

Адносіны Касцёла з іншымі рэлігіямі не з’яўляюцца чымсьці новым — яны пачалі складвацца з першых дзён яго існавання. Прадстаўнікі іншых рэлігій заўважалі фактычныя адрозненні: «Паглядзіце, як яны любяць адзін аднаго», — казалі язычнікі пра першых хрысціянаў3. Разам з практычнаю ацэнкаю «звонку» развіваецца таксама думка Касцёла пра іншыя рэлігіі. Антычны свет у сутыкненні з хрысціянствам ужо не мог зашмат прапанаваць чалавеку. Тут варта адзначыць, што рэлігія з’яўляецца жывою з’яваю, якая звязана з жыццём людзей. Сама рэлігія для таго, каб мець магчымасць служыць чалавеку, павінна быць ажыўлена сувяззю з Богам. Няма рэлігіі без Бога, але няма яе таксама і без чалавека. Папа Бэнэдыкт XVI у энцыкліцы Spe salvi піша пра гэта так: «Трэба прадставіць яшчэ іншы пункт гледжання. Першае пасланне да Карынцянаў (1, 18–31) паказвае нам, што многія з першых хрысціянаў належалі да нізкага сацыяльнага класа і таму аказаліся гатовымі прыняць новую надзею, як мы ўбачылі на прыкладзе св. Бакіты. Тым не менш, ад пачатку былі навяртанні таксама сярод знатных і адукаваных людзей, таму што яны самі жылі „без надзеі і без Бога ў свеце“. У міф ужо не верылі; рэлігія рымскага грамадства ператварылася ў звычайныя цырымоніі, якія дакладна захоўваліся, але сталі цяпер нікчэмнай „палітычнай рэлігіяй“. Філасофскі рацыяналізм адсунуў багоў у сферу нерэальнасці. Лічылася, што боскасць па-рознаму прысутнічае ў касмічных сілах, але Бог, да якога можна было б узносіць малітвы, адсутнічаў. Св. Павел вельмі трапна характарызуе істотную праблематыку рэлігіі таго часу праз параўнанне жыцця „паводле Хрыста“ з жыццём паводле „прынцыпаў свету“ (пар. Клс 2, 8). Тут пэўнае святло можа праліць адзін тэкст св. Грыгорыя Назіянзскага. Ён сцвярджае, што астралогія скончылася ў той час, калі Мудрацы, якіх вяла зорка, пакланіліся Хрысту — новаму Валадару, бо цяпер зоркі рухаюцца па арбіце, вызначанай Хрыстом. Гэтае выказванне пераварочвае тагачаснае разуменне свету, якое зноў у змененым выглядзе квітнее ў наш час. Гэта не прынцыпы свету, не законы матэрыі канчаткова кіруюць светам і чалавекам, а Бог-асоба кіруе зоркамі, гэта значыць сусветам; не законы матэрыі ці эвалюцыі з’яўляюцца апошняй інстанцыяй, а розум, воля, любоў — Асоба. І калі мы ведаем гэтую Асобу, а Яна ведае нас, тады няўмольнае панаванне матэрыяльных прынцыпаў сапраўды перастае быць апошняй інстанцыяй; тады мы не падпарадкаваныя зямлі і яе законам; тады мы свабодныя. У старажытнасці ўсведамленне гэтага пабуджала адкрытыя душы да пошуку. Неба не пустое. Жыццё — гэта не звычайны вынік законаў і выпадковасці матэрыі, але ва ўсім і адначасова па-над усім ёсць асобасная воля, Дух, які адкрываецца ў Езусе як Любоў»4.

У выкананні сваёй місіі Касцёл заўсёды сутыкаецца з іншымі рэлігіямі, з рознымі культурамі і традыцыямі. Такім чынам, неабходна знаёмства з кантэкстам місіі ў сферы рэлігій. Пасля адкрыцця Амерыкі ў 1492 г. гарызонт місіі асабліва пашырыўся, а таксама ўзбагаціўся кантактам з дагэтуль не вядомымі традыцыйнымі культамі індзейцаў5. Місіянерская дзейнасць прычынілася да даследавання іншых рэлігій, а па-за Касцёлам стала пашырацца крытыка хрысціянства, што ўзрастала ў новы час. ІІ Ватыканскі Сабор (1962–1965 гг.) вельмі выразна акрэсліў свае адносіны да монатэістычных рэлігій — юдаізму і ісламу6. У дастаткова агульных рысах былі выказаны таксама адносіны да іншых рэлігій. Спатрэбіўся час для таго, каб больш выразна вызначыцца з адносінамі да іншых рэлігій, у тым ліку і да неакультаў.

Адказваючы на пытанне, у чым адметнасць хрысціянства і яго істотная розніца ў параўнанні з іншымі рэлігіямі, як монатэістычнымі, так і ўсходнімі рэлігіямі і неакультамі, трэба адназначна падкрэсліць, што гэта — асоба Езуса Хрыста, Бога і чалавека, адзінага Збаўцы і пасрэдніка. Пра гэта нагадвае вядомая дэкларацыя Кангрэгацыі веравучэння Dominus Iesus. Дыялог не можа згубіць гэтай хрысталагічнай перспектывы. Разам з тым яна з’яўляецца асноўнаю цяжкасцю ў міжрэлігійным дыялогу. Адсутнасць паразумення адносна выключнай ролі Езуса Хрыста зводзіць дыялог толькі да абмену поглядамі, аднак яго мэтаю з’яўляецца забеспячэнне як мага больш шырокага супрацоўніцтва7. Прыманне праўды пра выключнасць Хрыста і адзінства Касцёла мае надзвычай вялікае значэнне. Яно дазваляе паставіць пытанне пра прысутнасць Езуса Хрыста таксама ў іншых рэлігіях. Разам з тым паўстае пытанне пра якасць дыялогу. Тут прыкладам можа быць знакамітая лекцыя Бэнэдыкта XVI у рэгенсбургскім універсітэце і яе наступствы.

Іншым важным пытаннем з’яўляецца сувязь дыялогу з місіяй. Касцёл ніколі не можа спыніць місіянерскай дзейнасці. Ян Павел ІІ казаў пра гэта так: «Міжрэлігійны дыялог належыць да евангелізацыйнай місіі Касцёла. Зразуметы як спосаб і сродак узаемнага пазнання і ўзбагачэння, дыялог не супрацьпастаўляецца місіі ad gentes (да народаў), але наадварот, асаблівым чынам з ёю звязаны і з’яўляецца яе выразам. Гэта абумоўлена тым, што місія скіравана на тыя групы людзей, якія не ведаюць Хрыста і Яго Евангелля, а ў большасці сваёй яны належаць да іншых рэлігій. Бог кліча да сябе ў Хрысце ўсе народы, жадаючы перадаць ім паўнату свайго Аб’яўлення і сваёй любові; Ён робіць усё для таго, каб рознымі спосабамі паказаць сваю прысутнасць не толькі паасобным людзям, але таксама народам праз іх духоўныя багацці, найважнейшаю і асноўнаю праяваю якіх з’яўляюцца рэлігіі, хоць яны і маюць „недасканаласці, недахопы і памылкі“»8. Без дыялогу, як экуменічнага, так і міжрэлігійнага, цяжка пабудаваць адзінства кантынента.

 
2. Глабалізацыя

Новаю з’яваю, што ахоплівае розныя сферы жыцця, з’яўляецца працэс глабалізацыі. Вялізныя памеры, якіх у наш час дасягнула гэтая з’ява, сталі вынікам прагрэсу ў многіх галінах, у тым ліку ў галіне тэхнікі і тэхналогій. Глабалізацыя можа стаць пагрозаю для рэлігіі. Папа Бэнэдыкт XVI перасцерагае: «Калі тэхнічнаму прагрэсу не адпавядае прагрэс у этычным выхаванні чалавека, у яго духоўным узрастанні (пар. Эф 3, 16; 2 Кар 4, 16), тады гэта не прагрэс, а пагроза для чалавека і свету»9.

Такім чынам, паўстае пытанне пра выкарыстанне прыладаў глабалізацыі для распаўсюджвання добрых, станоўчых рэчаў. Шмат сектаў і парарэлігійных плыняў карыстаюцца гэтымі прыладамі для перадачы дэструктыўных ідэяў. Таму перад Касцёлам сёння паўстае новае заданне: данесці да чалавека Добрую Навіну. Станоўчым прыкладам з’яўляецца вялікая евангелізацыйная дзейнасць Папы Яна Паўла ІІ (1978–2005 гг.) падчас шматлікіх апостальскіх падарожжаў. Глабальны маштаб гэтых падзеяў забяспечваўся з дапамогаю сродкаў масавай інфармацыі. Тут варта таксама адзначыць вельмі важную падзею з вялікім евангелізацыйным значэннем, якою стала пахаванне Яна Паўла ІІ. Яно аб’яднала людзей розных культураў і веравызнанняў у супольнай малітве. З такога пункту гледжання гэта была цалкам беспрэцэдэнтная падзея.

У Еўропе таксама назіраецца працэс актывізацыі іншых рэлігій, асабліва ісламу. Ужо нават можна казаць пра такую з’яву, як «еўраіслам» — разнавіднасць гэтай рэлігіі ў кантэксце іншых цывілізацый10. Прычым сродкі камунікацыі могуць распаўсюджваць своеасаблівую ісламафобію, ставячы знак роўнасці паміж ісламам і тэрарызмам. Кардынал Вальтэр Каспер нагадвае пра яшчэ адну істотную праўду: «Іслам не з’яўляецца, як іншыя рэлігіі, падрыхтоўкаю да хрысціянства. Гэта постхрысціянская рэлігія, якая рана адасобілася ад хрысціянства і ўсведамляе сябе як рэлігію, вышэйшую за хрысціянства. У ім таксама не існуе адрознення паміж рэлігіяй і палітыкай»11. Іслам — гэта рэлігія і культура, якая працягвае шукаць сваё месца ў свеце, каб адыгрываць такую самую ролю, як хрысціянства.

 
3. Ці сапраўды нам пагражае секулярызацыя?

Еўропа, як і ўвесь свет, стаіць перад дылемаю. З аднаго боку, мы бачым імкненне да маргіналізацыі рэлігіі, асабліва хрысціянства, а з другога боку — пошук і выкарыстанне рэлігійнай сімволікі. Таксама паказальным з’яўляецца развіццё новых рэлігійных плыняў — неакультаў. Іх колькасць па некаторых ацэнках перавышае дзесяць тысяч12. Цікавасць да рэлігійнай літаратуры і духоўных сустрэчаў сёння ў модзе сярод вялікай колькасці былых вызнаўцаў традыцыйных рэлігій. Выклікае здзіўленне ўсё большая колькасць эзатэрычнай літаратуры. Усё часцей магія падмяняе сабою сістэматызаваныя тэалагічныя веды. Падобную ж ролю выконваюць СМІ і рэклама. Новыя міфы замяняюць пропаведзь Бібліі. Можна сцвярджаць, што новы секулярызм набывае форму міфічнай рэлігійнасці. У сувязі з гэтым цікавыя назіранні зрабіў нямецкі тэолаг Юген Бізэр: «Моцная рэлігія выклікае моцны атэізм. У слабой рэлігіі няма сапраўдных праціўнікаў»13. Гэтае правіла часткова справядлівае і для міжрэлігійных адносінаў. Паміж рэлігіямі павінна панаваць не суперніцтва, а імкненне да праўды і дабра. Дакладная сфармуляванасць веравучэння спрыяе дыялогу. Гаворачы пра Еўропу, можна гаварыць пра пэўную новую форму рэлігійнасці. Яе рысаю з’яўляецца ўжо не толькі сінкрэтызм, але вельмі індывідуалістычны падыход да такіх каштоўнасцяў, як праўда, дабро, асоба, жыццё.

Пераклад з польскай мовы
Міколы Гракава

 


  1. AG 2.
  2. Пар. T. Pikus, Światło Chrystusa oświeca wszystkich, Warszawa, 2007.
  3. Тэртуліян. Апалагетык.
  4. Бэнэдыкт XVI. Энцыкліка Spe salvi, 5.
  5. Пар. D. Mazurek.
  6. Пар. Дагматычная канстытуцыя пра Касцёл Lumen gentium і Дэкларацыя пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій Nostra aetate, 3–4.
  7. Пар. Z. Glaeser, Świadomość Kościoła katolickiego w kontekście jego ekumenicznego zaangażowania, Sympozjum, 2007, nr 1 (16) 24–25.
  8. Ян Павел ІІ. Энцыкліка Redemptoris missio, 55.
  9. Бэнэдыкт XVI. Энцыкліка Spe salvi, 22.
  10. Пар. W. Psurek, Ekspansja islamu w świecie. Historia i współczwsność wzajemnych relacji, Katowice, 2007.
  11. W. Kasper, Europa i ekumenia, Studia Oecomenica 7 (2007) 47.
  12. Паняцце «неакульты», ці «новыя рэлігіі», ахоплівае рэлігійныя плыні, якія ўзнікалі з пачатку ХХ ст. Яно акрэслівае новую рэлігійнасць, для якой характэрныя сінкрэтызм і імкненне да універсалізму. Пар. H. Vorgrimler, Neues Theologisches Wõrterbuch, Freiburg im Br. 2000, 450.
  13. G. Facius, Eine starke Religion provoziert, Die Welt, 5.01.2008, c. 23.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY