| 
 
 
  | 
| 
	 
		№
		4(46)/2008
	 
	Галерэя 
		
	
		
	Дыялог 
		
	Ad Fontes 
		
	Год Божага слова 
		
	Пераклады 
		
	ВЕРА & CULTURA 
		
	Мастацтва 
		
	На шляху веры 
		
	Інтэрв’ю 
		
	Пераклады 
		
	Юбілеі 
		
		
		
	Пераклады 
		
	In memoriam 
		
		
		
	У выдавецтве «Pro Christo» 
		
		
	На кніжнай паліцы 
		
	Кіно 
		
	Кніжныя скарбы 
		
	Юбілеі 
		
	Па родным краі 
		
	
  | 
№4(46) 2008Гэты нумар часопіса распачынаецца артыкулам В. Буйвала "Дзіего Вэласкес. Пакланенне мудрацоў", у якім аўтар апавядае пра адзін з шэдэўраў найвялікшага мастака Іспаніі.(>>) Друкуецца заканчэнне энцыклікі Бэнэдыкта XVI Spe salvi.(>>) Ксёндз доктар Ян Гурскі, прафесар Слёнскага універсітэта ў Катавіцах, прапануе ўвазе чытачоў артыкул "Касцёл і іншыя рэлігіі ва ўмовах глабалізацыі і секулярызацыі", у якім гаворыць пра актуальную праблему ўзаемаадносінаў паміж рэлігіямі. (>>) У рубрыцы Ad fontes друкуецца працяг перакладу на беларускую мову вядомай працы Тамаша Кэмпійскага "Следам за Хрыстом".(>>) Пад рубрыкай "Год Божага слова" змешчаны артыкул кс. Андрэя Зайчыка "Евангеліст Ян", у якім аўтар разважае пра адметнасць дзейнасці гэтага апостала.(>>) Працягваецца публікацыя перакладу "Кветачак святога Францішка". (>>) У рубрыцы "Вера і культура" друкуецца артыкул П. Рудкоўскага ОР "Веліч і кволасць сумлення" (частка 2-я), у якім аўтар разважае пра ролю рэлігійнай паслухмянасці ў фармаванні сумлення.(>>) У рубрыцы "Мастацтва" змешчаны артыкул А. Ярашэвіча "Евангелісты ў помніках мастацтва".(>>) Пісьменніца І. Жарнасек прапануе чытачам інтэрв'ю "Планы Бога і планы чалавека" з ксяндзом Віктарам Місевічам, які служыць вікарыем на Глыбоччыне.(>>) "Адчуванне запатрабаванасці" - так называецца інтэрв'ю Ф. Дубраўскага з грэка-каталіцкім святаром Зміцерам Грышанам, які апавядае пра жыццё віцебскіх уніятаў.(>>) Малады даследчык і перакладчык Антон Францішак Брыль прапануе ўвазе чытачоў свой артыкул "Уславім годна Гаспадара Горняга", у якім прэзентуе свае пераклады духоўнай паэзіі англасаксаў.(>>) 210-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча прысвечана публікацыя У. Мархеля "Насустрач Адаму Міцкевічу" і яго пераклады "Крымскіх санетаў". Гэтаму ж юбілею прысвечана эсэ В. Буйвала "Дыптых", у якім аўтар гаворыць пра постаць А. Міцкевіча ў кантэксце яго сяброўства з мастаком В. Ваньковічам.(>>|>>) У рубрыцы "Пераклады" І. Багдановіч знаёміць чытачоў з паэтычнымі творамі польскага паэта, драматурга і эсэіста Збігнева Герберта. (>>) "Пачынаецца ўсё з любві..." - так называецца артыкул К. Лялько, прысвечаны памяці вядомай беларускай паэткі Я. Янішчыц. Да 60-годдзя з дня яе нараджэння прымеркаваны і артыкул Т. Нуждзінай "На мяжы самоты і сусветнай велічы".(>>|>>) Доктар медыцынскіх навук А. Ільніцкі прапануе ўвазе чытачоў артыкул "Чытаючы Ірыну Жарнасек...", у якім гаворыць пра сваё знаёмства з творчасцю пісьменніцы.(>>) У рубрыцы "У выдавецтве "Pro Christo"" змешчаны матэрыял А. Хромчанкі "Злучанае любоўю", у якім аўтарка аналізуе кнігі пад рэдакцыяй народнага паэта Беларусі Н. Гілевіча.(>>) У артыкуле "Натхнёны Провідам" Г. Тычко разважае пра кнігу С. Говіна "Канфесійны друк у Беларусі". (>>) У рубрыцы "Кніжныя скарбы" Ю. Лаўрык друкуе артыкул "Касцёльныя кнігазборы".(>>) Юбілею знакамітага мастака Я. Драздовіча прысвечаны артыкул М. Скоблы "Падарожжа па сусвеце".(>>) В. Дубінка ў артыкуле "Падарожжа па этнаграфію" апавядае пра свае вандроўкі па малазнаёмых мясцінах Беларусі ў пошуках ацалелых скарбаў, зробленых рукамі народных майстроў. (>>) 
 
  | 
| 
	 
  | 
  |