Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(58)/2011
Рэлігія і свет
На кніжнай паліцы
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Пераклады

ПРОСТАЯ БЕЛАЯ СТАРОНКА
Вера & Cultura
Постаці

ТАКІ ЁН БЫЎ...
Родны край

УСПАМІНЫ, ЯКІЯ ЦЕШАЦЬ ДУШУ
Галерэя
Інтэрв’ю
Мастацтва

З НАГОДЫ АДНОЙ ВЫСТАВЫ
На кніжнай паліцы

ДРЭВЫ, ПТУШКІ, АБЛОКІ...
Юбілеі

ПАЭЗІЯ ЖЫВАТВОРНАГА СВЯТЛА
Паэзія
Пераклады

МРОЯ ПРА СТРАШНЫ СУД
Асобы

ААЗІСЫ НІЛА ГІЛЕВІЧА
Навука і рэлігія

ПРА СТВАРЭННЕ СУСВЕТУ
Кніжныя скарбы

Мар’ян ДУКСА

ЛЮБОЎ ЗАЎЖДЫ
ЛЮБОЎ ШУКАЕ

* * *

Душа, ажыўленая ў слове,
куды перацякла з грудзей.
Жыві з прызнаннем у любові
да Бога, свету і людзей.
Не доўжы недавер употай,
ён будзе ныць сярод начы.
Не перанось любоў на «потым»,
яе не трэба берагчы.
Цябе зачэпіць сум найменей,
і не спытаеш: «Шчасце дзе ж?»,
калі яе ты поўнай жменяй
усім штодзённа раздаеш.

 

* * *

Каб ведаў, колькі іх, нягод,
мне будзе кінута жыццём,
напэўна б, я і ў дзесяць год
зрабіўся мудрацом.
Каб на далоні прачытаў,
чаго ён варты, шлях мой звонкі,
з гадоў дванаццаці б гартаў
усе біблейскія старонкі.
Калі б прадбачыў думак вір,
свае блуканні ў паняверцы,
даўно б я збег у манастыр,
які бывае ў кожным сэрцы.
Развагі смешныя мае.
Не расшыфруеш лёс «прыкольны».
Бог дзецям, мусіць, падае
не мудрасць, але мяч футбольны.

 

* * *

Знік перад Богам іхні страх.
Былі з гардыняй вавілонцы.
Вышэй і воблакаў, і сонца
свой захацелі ўзвесці гмах.
Рабілі ўсё, каб ён заззяў,
каб ён спазнаў нябесны фініш…
«Ну зараз іх ужо не спыніш», —
Бог з горыччу пра іх сказаў.
І Ён спаслаў на іх хаос.
І людзі ўраз, у тыя хвілі
на сотнях моў загаварылі…
Стаў вэрхал. Болей гмах не рос…
Жыве спрадвечны Вавілон.
Не сохне дуб людской гардыні.
І форс зямны ніяк не гіне —
разлапушыўся буйна ён.
Які яшчэ нам цуд стварыць?
Ты, людства, сук уласны піліш…
Наконт таго, што «іх не спыніш»,
ці будзе Бог зноў гаварыць?
І ім спасланы землятрус
гул кіне ў сіняе бязмежжа.
І вавілонскія ўсе вежы
рассыплюцца на дробны друз.

 

* * *

З’яўляецца ў жахлівых снах
штораз — на Захадзе, на Усходзе
пачварны двухгаловы птах —
каршун дваццатага стагоддзя.
Працяты скрухай і жальбой,
зноў наплывае час суровы,
як біліся паміж сабой
дзве вельмі блізкія галовы.
Змушаў іх біцца без падстаў
дух дэманічны, дух шалёны.
Нябачнай сувяззю яднаў
іх колер чорны і чырвоны.
Над кожнаю вісіць віна,
над кожнаю вітае згуба.
У іх заўжды была адна,
адна скрываўленая згуба.

 

* * *

Трывога валачэцца неадлучна,
заглядваючы ў вочы нам штораз.
«Быць ці не быць?» — пытаўся Гамлет гучна.
Ён меў на ўвазе не сябе, а нас.
Быць ці не быць нам радасным і дужым,
калі ў дым едкі хутаецца свет?
Быць ці не быць мацерыкам і душам,
што страцілі ўсіх продкаў запавет?
Накідваем каменне на дарогу,
хоць здольныя ўсё гэта не рабіць.
«Быць ці не быць?»
А ці спрыяем Богу,
каб Ён станоўча вырашыў, што «быць!»

 

* * *

Усё па волі чыніцца нябёс,
не выбіраем мы свае дарогі.
Навошта высілкі, калі наш лёс
акрэслены без нашай дапамогі.
Твайго жыцця ўжо зроблены макет,
Хоць, можа, ён цябе не вельмі цешыць.
Ці ты гуляка альбо ты аскет —
нічога ад цябе ўжо не залежыць.
Спрабуй што-небудзь тут перамяні,
ты ўвесь залежны, як і безгалосы.
Твае ўсе справы і твае ўсе дні —
збор ілюстрацый спраўджаных да лёсу…
Хай у грудзях твой гонар заскрабе,
як дужа дойме лёсу прахалода.
Бо сказана даўно: «Пазнай сябе».
Пазнай, каб нарадзілася нязгода.
Галоўнае тут правіла адно,
каб толькі пры любым наканаванні
уручанае доляй палатно
размаляваць да сонечнага ззяння.
Хай у цябе і кволае крыло,
уся ў туман захутана дарога,
ты ўсё-ткі здольны пасылаць святло
ў людскія сэрцы з благаслаўлення Бога.

 

* * *

Мы — хрысціянская суполка,
яе глыбокае злучэнне…
Ці беларуска ты, ці полька —
не мае спрэчнага значэння.
Я гэта зноўку паўтараю,
як гаварыў аб тым раз-пораз:
ты чуйнае сумленне краю,
яго спагадны, шчыры голас.
Ты сярод нас — абавязкова,
хоць тваё рэха ходзіць дзесьці…
Дазволь, о пані Ажэшкова,
табе паклон, як дар, паднесці.
Ты так любіла люд гаротны.
Такіх, як ты, хто ж забывае!
І без цябе няма Гародні,
з табой Гародня ажывае.
Ты недзе побач — людзі вераць.
Любоў заўжды любоў шукае.
Тваю душу, каб нас адведаць,
Бог міласэрны адпускае.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY