|
|
№
2(60)/2012
SUMMARY
Благаслаўлёныя Крыжам
У ПОШУКАХ ПРАЎДЫ
З гаміліі Яна Паўла ІІ з нагоды кананізацыі Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн) 11 кастрычніка 1998 г. ДУХОЎНАСЦЬ — КОРАНЬ І АСНОВА ЎСЯГО ЖЫЦЦЯ Фрагменты з лістоў і твораў Эдыты Штайн Пераклады
Галерэя
У святле Бібліі
Паэзія
Інтэрв’ю
ГАЛАСЫ З МІНУЛАГА
З Антоніем Лібэрам размаўляе Ганна Сасноўская Літаратурная спадчына
Мастацтва
ФРЭСКІ ВУЧАЦЬ БЕРАГЧЫ ЧАС
З Уладзімірам Кандрусевічам гутарыць Ірына Жарнасек Постаці
Мастацтва
Прэзентацыя
Нашы святыні
|
№2(60) 2012Гэты нумар часопіса распачынаецца ўрыўкам з гаміліі («Благаслаўлёная крыжам») Яна Паўла ІІ падчас урачыстай св. Імшы з нагоды кананізацыі Эдыты Штайн 11 кастрычніка 1998 года. Святой Эдыце Штайн у сувязі з 70-годдзем яе мучаніцкай смерці і 25-годдзем беатыфікацыі прысвечаны цэлы шэраг матэрыялаў: артыкул айца Аркадзя Куляхі OCD «Стукні ў камень…», фрагменты з лістоў і твораў Эдыты Штайн («Духоўнасць — корань і аснова ўсяго жыцця»), яе ліст да папы Пія ХІ, урыўкі з трактата пра св. Яна ад Крыжа Эдыты Штайн («Навука Крыжа»), вершы святой і ўрыўкі з яе лекцый «Хрысціянскае жыццё жанчыны». Друкуюцца з працягам: пераклад Алеся Жлуткі працы Стэфана Свяжаўскага «Святы Тамаш, прачытаны нанава». У публікацыі мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «Франсіско Гоя» распавядаецца пра шэдэўр вялікага іспанскага мастака «Святы Геранім». Кандыдат філалагічных навук, прафесар Ева Лявонава прапануе чытачам артыкул «Анёлы ў біблейскай прасторы». У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы вядомых беларускіх паэтаў Васіля Зуёнка і Алеся Разанава. У інтэрв’ю «Галасы з мінулага» Ганна Сасноўская размаўляе з польскім пісьменнікам і перакладчыкам Антоніем Ліберам пра праблемы сучаснай літаратуры і грамадства. «Спакою душы не будзе…» — так назвала Галіна Скрыган уступ да публікацыі ўрыўкаў з дзённікаў свайго бацькі Яна Скрыгана, вядомага беларускага пісьменніка, вязня сталінскіх лагераў. У інтэрв’ю «Фрэскі вучаць берагчы час» пісьменніца Ірына Жарнасек размаўляе з мастаком Уладзімірам Кандрусевічам пра яго творчасць. Першаму біскупу Мінскай дыяцэзіі Якубу Дадэрку прысвечаны артыкул кандыдата філалагічных навук Язэпа Янушкевіча. Іяланта Валуевіч у артыкуле «Нястомны будаўнік святыняў» распавядае пра ксяндза Юзафа Бародзіча і яго працу па адраджэнні касцёлаў на Беларусі. Рэстаўратар Аркадзь Шпунт у эсэ «Яблык ці гранат?..» піша пра асаблівасці мастацкіх дэталяў на абразах Божай Маці з Дзіцем. «Доўгачаканная кніга» — так назваў свой артыкул, прысвечаны новай, напісанай пасля доўгага маўчання кнізе паэзіі Леаніда Галубовіча, вядомы паэт, журналіст, даследчык літаратуры Міхась Скобла. Архітэктар Аляксей Яроменка ў артыкуле «Каталіцкія святыні Астравеччыны» распавядае пра адметныя культавыя помнікі гэтага рэгіёна.
|
|
|