|
|
№
4(86)/2018
Вялікія містыкі
Жыццё Касцёла
Культура
Даследаванні
Пераклады
Мастацтва
Спадчына
Яніна МІЛАШ
ТРАДЫЦЫІ ЎШАНАВАННЯ ЦУДАДЗЕЙНЫХ АБРАЗОЎ МАЦІ БОЖАЙ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ У К. ХІХ – ПАЧ. ХХ СТ. Музыказнаўства
Кніжныя скарбы
Архітэктура
З гісторыі Касцёла
Пераклады
Паэзія
Асобы
У выдавецтве «Pro Christo»
Постаці
Мастацтва
|
Эдуард Мазько (1970–2011) — паэт, культуролаг, сацыёлаг, кандыдат гістарычных навук. Нарадзіўся ў вёсцы Махро Іванаўскага раёна на Берасцейшчыне. З 1987 г. жыў, вучыўся і працаваў у Гародні. Эдуард быў асобай еўрапейскага маштабу. У 2003 г. ён абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Уплыў беларускай хрысціянскай дэмакратыі на фарміраванне культурнай сітуацыі ў Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады ХХ стагоддзя». Ён удзельнічаў у многіх навуковых праектах, канферэнцыях і семінарах у Літве, Польшчы, Латвіі, Украіне. З 2009 г. уваходзіў у склад адміністрацыі Інстытута Вялікага Княства Літоўскага (Літва — Польшча — Беларусь — Украіна). Быў адным з ініцыятараў і сузаснавальнікаў Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі, які праводзіцца ў Коўна з 2011 года. З’яўляўся сябрам нефармальнага Kluba Wschodniej Szkoly Letniej, створанага пры Варшаўскім універсітэце для шырокага кола маладых навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў з усёй Цэнтральнай Еўропы. Вершы Эдуарда Мазько нараджаліся пад уплывам ментальнага і культурнага асяродку роднай Гародні, а сваімі ідэямі і тэмамі выходзілі далёка за яе геаграфічныя межы. Некаторыя вершы прысвечаныя Коўна, Вільні, Беластоку, Бельску, Варшаве, Кіеву. Вершы Э. Мазько друкаваліся ў анталогіі беларускай паэзіі ХХ стагоддзя «Краса і сіла» (Мінск, 2003), у кнізе «Лябірынты прывіднага замку» (Беласток, 2000), часопісах «Калосьсе», «Крыніца», «Сьвіцязь», «Правінцыя», калектыўных зборніках «Кола», «Верш на свабоду», «Россып» і іншых выданнях. Творчасць Э. Мазько вылучаецца тэматычна-ідэйнай шматвектарнасцю: яго цікавілі ці не ўсе сферы, у якіх праяўляе сябе чалавек. Не апошнюю ролю тут адыграла, відаць, пазалітаратурнае жыццё, у якім гарадзенскі паэт прафесійна займаўся гісторыяй, сацыялогіяй, культуралогіяй і культурнай антрапалогіяй. У цэнтры ўвагі Э. Мазько быў чалавек, яго імкненне да волі, да творчасці, да жыцця, да Бога. Паэта цікавіў чалавек, які кахае, верыць, марыць, змагаецца, але і ненавідзіць, здраджвае. Яго цікавіў кожны рух унутранага і знешняга шляху чалавека, шляху ад сябе і да сябе. І гэты шлях, гэтую няпростую дарогу чалавечай, а перадусім уласнай экзістэнцыі, Э. Мазько спрабаваў зафіксаваць, выкарыстоўваючы інструментарый куды больш складаны, чым мае на ўзбраенні навука — праз мову паэзіі. Акрамя хрысціянскай сімволікі, якая з’яўляецца ключом да прачытання многіх вершаў Э. Мазько, паэт, які меў досвед культуролага, умела карыстаўся вобразамі антычнай спадчыны, што таксама вельмі арганічна ўплятаюцца ў сістэму беларускага культурнага коду і эмацыйна ўзмацняюць усе мастацка-эстэтычныя эфекты. Творчасць Э. Мазько — мала даследаваны феномен у сучасным беларускім вербальным мастацтве. Яго паэзія абапіраецца на лепшыя традыцыі заходнееўрапейскага сюррэалізму і дэкадансу, а таксама на мастацка-эстэтычныя пошукі айчыннага прыгожага пісьменства пачатку ХХ ст.. Даволі поўна і паслядоўна светапогляд Э. Мазько адлюстраваны ў кнізе «Займеньнікі» (Гародня — Варшава, 2012), якая дае магчымасць наблізіцца да ўспрымання ўсёй творчасці паэта, раскінутай па розных беларускіх і замежных выданнях. Анатоль Брусевіч
Гл. таксама:
|
|
|