Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(86)/2018
Вялікія містыкі

УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬ
Жыццё Касцёла
Гутарка кс. Адама БЛЫШЧА з Андрэа ТАРНЭЛЛІ
ІНТЭРНЭТ НАРАДЗІЎ ПАЧВАРАЎ
Культура
Даследаванні
Пераклады

ЧАТЫРЫ ВІДЫ ЛЮБОВІ
Мастацтва

«СТЫГМАТЫ» НЯБАЧНАЙ ВАЙНЫ
Спадчына
Музыказнаўства
Кніжныя скарбы
Архітэктура

БЕЛАРУСКІЯ КАМПАНІЛЫ
З гісторыі Касцёла
Пераклады

ДУХОЎНАЯ ЛІРЫКА
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Асобы

У ДАРОЗЕ ДА ПРАЎДЫ
У выдавецтве «Pro Christo»
Постаці

АБАРОНЦА ВЕРЫ
Мастацтва

НА БОСКАЙ ДАЛОНІ

Хрысту
Ты вернешся ў тлум учадзелай зямлі,
як сонца з нябыту вяртаецца ўранні,
і цешыцца будуць у жыце палі,
і ў пыл расцярушацца чэзлыя здані.

Ты вернешся. Можа, павераць Табе
зацятыя кніжнікі і фарысеі,
а імя Тваё на апошняй сцяне
рукою дрыжачай накрэсляць завеі.

***
Пане мой, Божа,
блаславёным будзь імя Тваё
і міласць Твая
няхай заўсёды
будзе з намі,
Тваімі дзецьмі.

Пане мой, Божа,
не пакідай мяне
ні ў самоце штодзённай,
ні ў атачэнні ворагаў маіх,
не пакідай мяне і ў час,
калі я Цябе пакіну,
забудуся
альбо
паўстану ў думках сваіх
ці ў словах
супраць волі Тваёй, мой Пане.
Не пакінь мяне
і не адвярні твар Твой
ад мяне,
калі ўчынкам
абражу любоў Тваю.
Пане
мой,
добры
Пане.
Амэн.

27.10.2003 г.

***
Аточаны соснамі,
узгорак ляжыць крыжом.
Прымі мяне, Госпадзі,
у свой блаславёны дом.

Нагамі я босымі
адмераў жыццёвы шлях,
сталяў смагу роспаччу,
прэч гонячы дзікі страх.

Бясстрашныя, моцныя
зыходзілі назаўжды,
і на белай просціне
губляліся іх сляды.

Я — і слабы, і грэшны —
душу сваю падзяліў
адну палову — вершам,
другую — словам Тваім.

Гадзінаю позняю
ніяк не забыцца сном.
Прымі мяне, Госпадзі,
у свой блаславёны дом.

***
У доме Пана майго
чакаюць усіх падарожных,
струджаных і знясіленых,
стомленых доўгім блуканнем.
І апошні там — першы,
і няма між прыйшоўшых
ні першых і ні апошніх,
толькі тыя, хто прыйшоў,
хто праз смугу і смурод,
праз сцены вязніцаў,
праз пышныя фіранкі палацаў
бачыў шлях і Ягоны дом,
хто ў думках сваіх імчаў
шпарчэй чым вецер
над полем пустым,
і няма ў доме Пана майго
тых, хто хацеў і не прыйшоў,
бо ўсе за сталамі Ягонымі
і ў садах Ягоных усе яны.
Пастукаю і я ў дзверы,
і адкрыюць іх мне.

***
Ціхай радасцю апантаны,
зноў Твае уцалоўваю раны.
Ты каханнем маім крыжаваны,
я любоўю Тваёй ўратаваны.

Pater noster Albaruthensis
Ойча наш,
каторы ёсць
і каторы заўсёды з намі,
Ты — у нябёсах
і ў нашых сэрцах.
Святое Імя Тваё
святлом пуцяводным
ззяе нам
там,
дзе дзень мяжуе з ноччу
і прорва небыцця,
ашчэрыўшы пашчу,
чакае ўсіх нас.
Тваё валадарства
хай прыйдзе
і будзе між намі
і ў нас
валадарствам любові,
і воля Твая
хай станецца нашаю воляй
і нашай свабодай,
як у небе,
так і на гэтай распятай зямлі.
А хлеб,
чорны,
кіслы хлеб,
салёны ад нашага поту,
дай нам і сёння,
і заўтра,
і штодня.
Выбач нам нашы грахі,
бо і мы выбачаем,
даруем
усім, хто нас крыўдзіў
і крыўдзіць,
і прагне,
як долі шчаслівай,
нашага скону.
І толькі
не ўводзь нас у спакусу
пустэчы,
нявартага бляску
чужых абяцанняў,
аднак
й сцеражы нас
ад злога,
што
ў нас
і што зводзіць
з Твайго прамяністага шляху.
Амэн.

Вадохрышча
Вадохрышча.
Запаланілі сцюжы
ўвесь горад,
ў парку не відно варон,
адно —
гудзе стары саборны звон,
і па ваду
паважна крочаць людзі.

Вадохрышча.
І хоць трашчыць мароз,
ды ў дом
паціху просіцца вясна.
У Нёмане
сягоння хрысціцца Хрыстос,
і ў радасці стаілася зямля —

Вадохрышча.

2001 г.

Гл. таксама:
:: ЭДЗІК МАЗЬКО — АСОБА ЕЎРАПЕЙСКАГА МАШТАБУ ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY