Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(88)/2019
Вялікія містыкі

УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬ
Тэалагічныя рэфлексіі
Джордж А. АШЭНБРЭНЭР SJ
УКРЫТЫЯ Ў ЕЗУСЕ ПЕРАД АЙЦОМ
Інтэрв’ю

«АДКРЫВАЦЬ БОЖУЮ МУДРАСЦЬ І ДЗЯЛІЦЦА ЁЮ…»
Пераклады

СУЧАСНЫ АПОКРЫФ
Культура
Постаці
Асобы
Мастацтва

«ЧАС УСЁ АДКРЫЕ...»
Проза
In memoriam

ВАЛУН КАЛЯ ЛІНЦА

«НЯСТОМНЫ ШЫПШЫННІК!..»

ВЕРШЫ
Паэзія

ВЕРШЫ
На кніжнай паліцы

«ГЭТЫЯ ТРЫ...»
Проза

РАКАЎСКІ ФЭСТ
Архітэктура

Прыйсцi да алтара

Прыйсцi да алтара,
калi заззяе ранне
i знакам веры стане
свiтальная зара.

Прыйсцi яшчэ тады,
як радаснае сэрца
крынiцай гулка б’ецца,
не знаючы бяды.

Прыйсцi да алтара,
з адданасцю укленчыць,
як ападзе на плечы
зямных турбот пара.

Ад клопатаў усiх
заныюць ногi-рукi.
I часам прыйдуць мукi
ў душу на нейкi мiг.

Прыйсцi да алтара,
як згаснуць сонца чары
i зацвiце на твары
вячэрняя зара.

Хоць ходзiш ты цяжэй,
стамляе ўжо дарога,
але цяпер да Бога
табе блiжэй, блiжэй...

Найлепшая пара —
адчуць з абдымкаў змогi,
што ўсе твае дарогi
вялi да алтара.

* * *

У кожнага шлях свой да Бога,
адметны, адзiны, як лёс, —
цi веццем спавiты бяроз,
цi пылам гасцiнца старога.
Той шлях выпадае нядобры —
ад тупкiх дарог убаку,
цярэбiцца па цалiку
праз лужыны, снег i калдобы.
У кожнага шлях непаўторны —
праз сонца, сутонне iмжы,
праз музыку светлай душы,
праз смутак, маўклiвы i чорны.
I тут не паробiш нiчога —
на гладкiя надта шляхi
твае не пускаюць грахi...
У кожнага шлях свой да Бога.

* * *

Гэту дарогу раннюю
з памяцi, з грунту не змыць.
Самай прыемнаю ранаю
так настальгiчна шчымiць.
Нават зусiм не палохае
гойсаннем частых ваўкоў.
Гусценька мройнай чаромхаю
апаясана з бакоў.
Пахнуць лiсцём вербалозiны,
сцелецца дух верасоў.
Закалыханае возера
гляне з калыскi лясоў.
Птаства з галля шматгалосае
хвалiць раскошу цяпла.
Гэта дарога шматвёрстная
надта ўжо спеўнай была.
Гэту дарогу нядзельную
ты не забудзеш нiяк.
Вабiла вежа касцельная
з далечынi, як маяк.
Паружавелая зранку,
зырылася чысцiнёй.
Думкi — крылатыя жаўранкi
так i кружылi над ёй.
Бегла дарога, кацiлася,
як парыванне з душы.
Як жа ты, сэрцайка, бiлася
у прадчуваннi Iмшы!..

* * *

Адна дарога, i яна — да Бога.
Якая ўсё ж у гэтым яснасць духа!
Адна дарога, хоць iх вельмi многа.
Адна — мiж iншых варыянтаў руху.

Ёсць добрае, прыкiньце самi, выйсце
з блукання, утрапення i пакуты.
Навокал стрэлкi клiчуць нас кудысьцi,
убок так цягнуць iншыя маршруты.

Маўчаць яны пра свой нiкчэмны фiнiш,
пра блiзкi попел гонару людскога.
А сэрца мудрае нiчым не спынiш...
Адна дарога, i яна — да Бога.

* * *

Пакіньце мне маю адзіноту,
сплецены з вецця ціхі будан.
Баюся я зведаць чарговы падман,
найлепш з галавой акунуцца ў самоту.

Пакіньце мне маю адзіноту.
Я праўду сваю расцугляю тады.
Угледжу сябе я ў люстэрку вады —
і твару спакойнаму ўсцешуся ўпотай.

Пакіньце мне маю адзіноту,
якая, як мак, расцвіце у глушы.
Вясенняй мелодыі ўласнай душы
не адпавядаюць вашыя ноты.

Пакіньце мне маю адзіноту,
якая, як радасны мак, расцвіце.
І ў сэрцы, і ў сэрцы няўзнак прарасце
яшчэ раз, яшчэ раз світальная цнота.

* * *

Святыя Пётра і Андрэй,
хвала вам чыніцца вякамі.
Былі вы проста рыбакамі,
што веславалі ў ветравей.
Ды рэзка вас з’іначыў лёс,
перамяніў занятак сталы.
Лавіць вы чалавекаў сталі...
На гэта блаславіў Хрыстос.

Мой лёс, і ты мяне прыгрэй,
удачаю пацеш хоць зрэдку.
Зірніце на маю вы сетку,
святыя Пётра і Андрэй.
Не старанна й шчыра плёў,
ткаў вечарамі і начамі.
І вось яна перад вачамі —
сабраная з патрэбных слоў
і звітая з найлепшых дум...
І вось яе цераз хвіліну
з надзеяй у натоўп закіну —
у чалавечы вір і тлум.
А радасць у мяне адна:
як невадам, я словам дужы
шматлікія тапельцы-душы,
глядзіш, і выцягну са дна.

* * *

Можа, з зорнага каўша
выпадкова заляцела
у збянтэжанае цела
птушка вечнасці — душа.

Выпала з нябёс сваіх,
некаму зрабіла ласку,
трапіўшы ў зямную пастку,
затрымаўшыся на міг.

Лёгка, нібы мімаходзь,
для прыгоды ці забавы
увайшла у нашы справы,
азарыўшы небам плоць.

Кроплю скінула цяпла
у пахмурны дзень балесны.
Шчодрая, агонь нябесны
сэрцу цёмнаму дала.

Хутка — зноў у родны дом.
Бо не хочацца адчайна
быць заўжды несумяшчальнай
з каламутным нашым дном.

Кліча млечная шаша.
Праз надзею і бяссілле
слізгаціць нячутным крыллем
птушка вечнасці — душа.

* * *

У бездань скідваючы злое,
усё, што не пасуе нам,
душа, ты тою стань скалою,
дзе веры узнясецца храм.

Тым маналітам цвёрда-шчыльным,
які не здольны на разрыў —
апорай у служэнні шчырым,
каб час яе не пакарыў.

Асенняй і парой вясновай,
калі стыхія горы рве,
будзь той магутнаю асновай,
якая ўніз не паплыве.

Душа, не будзь жа той скалою,
дзе сохне веры вінаград,
дзе нават цёплаю вясною
халодны снег застацца рад.

Скалою стань такой, якая
ад сонца роднага й дажджоў
заўсёды парастка чакае.
І гэты парастак — любоў.

Вершы з кнігі «Прыйсці да алтара».
Выдавецтва «Про Хрысто», 2003 г.

Гл. таксама:
:: «АДНА ДАРОГА, І ЯНА — ДА БОГА…» ::
:: ВАЛУН КАЛЯ ЛІНЦА ::
:: «ПРОПАВЕДЗЬ, ДАДЗЕНАЯ БОГАМ...» ::
:: «НЯСТОМНЫ ШЫПШЫННІК!..» ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY