Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(88)/2019
Вялікія містыкі

УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬ
Тэалагічныя рэфлексіі
Джордж А. АШЭНБРЭНЭР SJ
УКРЫТЫЯ Ў ЕЗУСЕ ПЕРАД АЙЦОМ
Інтэрв’ю

«АДКРЫВАЦЬ БОЖУЮ МУДРАСЦЬ І ДЗЯЛІЦЦА ЁЮ…»
Пераклады

СУЧАСНЫ АПОКРЫФ
Культура
Постаці
Асобы
Мастацтва

«ЧАС УСЁ АДКРЫЕ...»
Проза
In memoriam

ВАЛУН КАЛЯ ЛІНЦА

«НЯСТОМНЫ ШЫПШЫННІК!..»

ВЕРШЫ
Паэзія

ВЕРШЫ
На кніжнай паліцы

«ГЭТЫЯ ТРЫ...»
Проза

РАКАЎСКІ ФЭСТ
Архітэктура

Дарога з Кракава да Беластока

Да 90-годдзя Юрыя Туронка

У Кракаве каля помніка Гаруну Алесю,
на старых могілках, у занядбаным лесе.

Калі ападала лісце
і цмокі не мелі выйсця,
грыбоў не збіралі ў гушчары,
птушкі збіраліся ў пары,
з-пад хмар сакаталі вятры...

Наша з Юркам Туронкам знаёмства
займала адна дарога —
ад Кракава да Беластока.

У прасторным аўтобусе цесна…
Юрка меў наперадзе добрае месца…
Размаўлялі пра Гаруна,
пра той камень надмагільны,
каля якога толькі што памаліліся
за душы паэтаў, якія спачылі
ў Варшаве, Кракаве, Вільні…

Божа!
Ён ужо выдаў столькі патрэбных нам кніжак!

Памяць мая згубіла, дзе ён з аўтобуса выйшаў,
раздзяліўшы са мной лісцік і горкі кілішак
за спамін, развітанне і за сустрэчу…
Ён быў такі высокі, такі ўзвышаны,
перапоўнены светлым натхненнем здалечы,
тупатам коней літоўскай «Пагоні»,
чыстай малітвай гэтай зямлі паспалітай
за беларускіх сыноў, пахаваных
у Тайшэце, у Празе, у Закапанэ…
на Монтэ-Касіна, у Рыме, ў Ларэтта,
у розных кутках неабдымнага свету. Ва ўспамінах святлом уваскрэсне!
Спыняліся каля студзенькі ў лесе…

Ён сядзеў у аўтобусе пры акне,
промнікі ў шкле не краналі мяне,
абнімалі яго галаву,
блукалі ва ўсмешцы на вуснах.

З якой нагоды, з якой карысці
ён мяне выбраў, каб сумаўляцца ў шчырасці?

Ён, жывучы ў Варшаве, пра Беларусь ведаў шмат.
Я ведала — з Беларусі мне дарогі няма.

Такога чалавека высокага стану,
элітнага, вучанага і не пана,
з арыстакратычнай усмешкай,
не сустрэць на вясковых сумежках…
Не атрымаю болей ніколі
такога дарунка ад Бога —
па дарозе з Кракава ў Беласток,
у профіль гледзячы збоку.

Нядаўна яго пахавалі ў Варшаве на Вольскай.

2 студзеня 2019 г.

Неба

Неба над норкай
трымае далёкая зорка.
Зорка грэе і норку, i Павалокi…
Шлях да зоркi па небе далёкi…

Божанька, я такая няўдзячная,
не малюся ўвесь час, як трэба…
Ты апякуешся мной
са спрацаванага
добрымi духамi неба.

Замятаеш ветрыкам горад,
збiраеш азон над полем.
Ты мяне гоiш
Крыжовым болем
бясконцай Божай любовi…

Каб не ламалiся вышкi,
падпiраюць нябёсы вiшнi…
Будзь праслаўлёны, благаслаўлёны
нябёсамі над галавою!

Адчыняю на золку акенца —
Ты мною не грэбуй!
Пусці ў маю норку пагрэцца
Тваё бяссоннае неба!

Цемра мая запаўняецца
ясным сусветам.
Боскiм напоeм,
святлом, супакоем,
зімою, як летам.

25 cтудзеня 2019 г.

Тут мяне не было

Паміж вірам і выраем,
сярод народу бяскрылага,
Сын Божы за нас робіць выбар —
праўда або жыццё.

Як сведчанне праўды выберу,
між вас на пясчаным гасцінцы, —
спытаеце, што мне сніцца?
— Жыта — маё жыццё.

Калі дажну сваё збожжа,
Сын Божы мне дапаможа
зразумець, якая раскоша —
адбывацца ў праўдзе жыцця.

Як слуп, паўстане дарога —
углыб зямлі і да Бога…
Пакіну мала ці многа —
душу, зярнятка жыцця…

6 студзеня 2019 г.

Горы

Да нявольнікаў Бог такі добры —
не крутыя насыпаў нам горы,
узыходзьце, здаровы і хворы…
Каб агледзець Радзіму змаглі,
не заўважыўшы, што ўзышлі.

На гары пасяліцца добра!
Пад празрыстай стрэшкай у Бога…
не пакінуць запіскі нікому,
выйсці на досвітку з дому,
можна скаціцца хутка,
можна — паўзком, ціхутка…

Ці ж гара не сышлася з гарою?
Там, дзе разышліся мы з табою…
А сышлася гара Адама
з той гарой, дзе Марылін замак
злучаны драўлянаю кладкай…
кленчамі, парэнчамі, загадкай…
ды касцёлам арханёла Міхала…
Хіба ж гэтых прыгодаў мала?

Бывае гара крутая,
якую рака абрывае:
Сож у Лоеве…
Нёман у Любчы…

У Любчы на Нёмнавай кручы,
над вірам, завоблачным, шчырым,
так было, нібы прорвы і высі —
там сустрэліся і разышліся…

Дзе Мяловыя горы прапалі?
Іх людзі ў мяшкі раскапалі,
пабялілі падмуркі і брамы,
з гор мяловых зрабіліся ямы.
Там цяпер такая глыбіня,
лепей не нырцуйце да дна…
Хто туды нырнуў, той не вылез, —
гэтак помсцяць горы на вынас…

А з гары да зорачкі блізка…
На гару не ўзбярэцца ваўчыска,
ні лісіца ў доўгай спадніцы, —
вораг-злодзей гары баіцца.

Вось такія мы маем горы —
курганы, валатоўкі паганскія,
горы Шведскія, Магілянскія,
насыпаныя на прасторы…

Перамовы вяліся стрэламі,
крывёю, косамі, дзідамі,
з Мастаўлянамі, з Мілавідамі…
Пакуль здраднікі нас не выдалі.
Пакуль Бога ў гарах не сустрэлі мы…

31 снежня 2018 — 21 студзеня 2019 г.

Паэты Адам і Кастусь

Штодзень, праз тыдзень і праз стагоддзе,
людзі адны да другіх заходзяць,
людзі братоў па духу знаходзяць…
увысь, да нябёс, на стос!

Гэтак заходзіў Кастусь да Адама…
Між сэрцамі не зачынена брама.
Гэтак знайшоў Кастуся Адам…
Зачэрпнуў вір і аддаў…

Ад Мікалаеўшчыны да Завосся
можна на крызе, а можна — на возе…
Міма Нясвіжа — у Навагрудак,
вершы збіраючы, творачы цуд…

А не выходзячы з вечных палацаў,
можна з нашчадкамі перамаўляцца,
закалыханым у Кракаве, ў Мінску
Маткай-зямлёй…
                 Паэты — як з прыску!

Што за музыкі ў рог месяца граюць!
Словы — не дровы, ў агні не згараюць.
Паэты, як дрэвы, не паміраюць…
Час разбураецца, топіцца лёд…
Паэты ўзвышаюць народ!

22 снежня 2018 г.

Ноччу, пасля паўночы

Ноччу, пасля паўночы,
у мой мярложак сірочы,
у бяссонне маё, трыванне,
малітоўнае перабіранне
слёзкаў адной таямніцы,
пераблытванне часу, як быццам —
няма хваробаў, няма мікробаў,
пад гул грамоў-навальніцаў…
збіраюцца ў крузе наўсцяж —
на здаровенькіх ножаньках Ніна Мацяш,
малады Багдановіч Максім
і Венанцы Бутрым,
набраўшы вершаў на дрэве старым,
і Кастусь Тарасаў —
усе разам, па-за часам,
у вобразе-слове,
адмоленым нібы да глянца,
у таямніцах Ружанца…
і Міцкевічы Адам і Кастусь…
Мая містычная Беларусь…

Памяць бяссонная склікала вас
з невідочых, невядомых, засветаў,
а назад, у вядомы мне час,
не маю сілы вярнуць…
Толькі ў любоў сваю загарнуць.

9 снежня 2018 г.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY