| |  | 
 
 
|  |   | 
 
Чарговы нумар часопіса «Наша вера» пачынаецца працягам публікацыі перакладу трактата св. Яна ад Крыжа «Узыход на гару Кармэль» (пер. з іспанскай мовы С. Грэсві).
  
У рубрыцы «Тэалагічныя рэфлексіі» друкуецца арт. езуіта Дж. А. Ашэнбрэнэра SJ «Укрытыя ў Езусе перад Айцом» (пер. з англ. мовы Ю. Шэдзько).
  
Вядомы тэолаг М. Пашук прапануе ўвазе чытачоў публікацыю «Сучасны апокрыф», у якой знаёміць чытачоў з цікавымі аповедамі кс. К. Бардскага. Тут жа змешчана апавяданне кс. К. Бардскага «Е-вангелле. А калі б Езус нарадзіўся сёння?» (пер. з польск. мовы).
  
Ю. Шэдзько друкуе сваё інтэрв’ю з а. Р. Шульцам ОР пад назваю «Адкрываць Божую мудрасць і дзяліцца ёю...».
  
І. Зварыка ў арт. «Выстава „Сакральная культура Касцёла Беларусі“» апавядае пра адметную экспазіцыю культавых прадметаў у залах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
  
Вядомы архівіст А. Шпунт у эсэ «У абароне Бога ад блюзнерстваў кожны вернік — жаўнер» піша пра наваградскага кашталяна Гедэона Яленскага і яго дзейнасць.
  
200-годдзю з дня нараджэння С. Манюшкі прысвечаны арт. літаратуразнаўцы Я. Янушкевіча «Самы вядомы ў свеце мінчук».
  
Пра адметнасць творчасці Сяргея Шэмета разважае Л. Камінская ў эсэ «Мастак святла і Божых таямніцаў».
  
А. Шпунт у сваім даследаванні «Пра рэстаўрацыю партрэта Януша Радзівіла...» піша пра адзін з апошніх вядомых магнацкіх партрэтаў, вернутых у экспазіцыю Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
  
Перакладчыца А. Сямёнава-Герцаг прапануе ўвазе чытачоў урывак з прозы Г. Освальда Котта «Падарожжа Лесінга...».
  
Памяці вядомага беларускага паэта, сябра рэдкалегіі часопіса «Наша вера» Мар’яна Дуксы прысвечаны публікацыі К. Лялько («“Адна дарога, і яна — да Бога…”»), С. Законнікава («Валун каля Лінца»), Л. Сільновай («“Пропаведзь, дадзеная Богам...”») і А. Сямёнавай-Герцаг («“Нястомны шыпшыннік!..”»). Тут жа друкуецца падборка вершаў Мар’яна Дуксы. 
  
У рубрыцы «Паэзія» змешчаны новыя вершы Дануты Бічэль.
  
Л. Камінская ў эсэ «Гэтыя тры...» распавядае пра новую кніжку перакладу твораў кс. Яна Твардоўскага, падрыхтаваную ў выд. «Про Хрысто» пісьменніцай К. Лялько.
  
Пісьменнік, выдавец У. Сіўчыкаў прапануе ўвазе чытачоў свае новыя празаічныя творы — «Ракаўскі фэст», «Ваўчыца і карова».
  
Мастацтвазнаўца Т. Габрусь у рубрыцы «Архітэктура» друкуе сваё чарговае даследаванне «Шлях ад готыкі да сучаснасці», прысвечанае касцёльным пабудовам рознага часу. 
  
 
 |  |