Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(32)/2005

СВЯТОЙ ПАМЯЦІ ЯНА ПАЎЛА ІІ
Галерэя
Мастацтва

«...ТЫ, ПЁТР — СКАЛА...»
З гісторыі Касцёла

ПАПСТВА ЎЧОРА І СЁННЯ
Памяці Святога Айца Яна Паўла ІІ

НАЙВЫШЭЙШЫ СЭНС

РАЗВАГІ ПРА СМЕРЦЬ

ТРЭБА ВЯРТАЦЦА...

ПАЗНАННЕ ПРАЎДЫ

ВЕРШЫ
Кантрапункт
Habemus Papam!
Постаці

СЯБРОЎСТВА
Хрысціянская думка

ЕВАНГЕЛЛЕ — ГЭТА ПРАЎДА
In memoriam

ЗМОЎКЛІ ПЕСНІ ТЫЯ...

КАБ ДАЦЬ НАМ НАДЗЕЮ

Літаральна за пару тыдняў да адыходу Святога Айца Яна Паўла ІІ да Пана Бога ў Рыме і Варшаве прайшлі прэзентацыі яго апошняй кнігі «Памяць і самасвядомасць». Гэта пятая асабістая кніга Папы пасля кніг «Пераступіць парог надзеі» (1994), «Дар і Таямніца» (1996), паэмы «Рымскі трыпціх» (2003) і кнігі ўспамінаў «Устаньце, хадзем!» (2004). Усе папярэднія кнігі былі выдадзены на беларускай мове («Устаньце, хадзем!» з мінулага года друкуецца ў квартальніку «Наша вера».)

«Памяць і самасвядомасць» – гэта не толькі кніга-роздум над часам, у які Святому Айцу давялося жыць, але і філасофскае асэнсаванне эпохі, пазначанай злом дзвюх таталітарных сістэмаў – нацызму і камунізму. Папа даследуе карані гэтага зла, аналізуе яго прыроду і паказвае шляхі пераадолення зла дабром.

Аснову кнігі склалі размовы Яна Паўла ІІ, якія адбыліся ў 1993 г. у Кастэль Гандольфа, у яго летняй рэзідэнцыі, з вядомымі польскімі філосафамі ксяндзом Юзафам Тышнерам і прафесарам Кшыштафам Міхальскім. Запісаныя на дыктафон, гэтыя размовы даволі доўга чакалі свайго часу. Пяць гадоў назад памёр адзін з суразмоўцаў Папы, ксёндз Юзаф Тышнер. Праблемы ж, узнятыя больш за дзесяцігоддзе назад, не перасталі быць актуальнымі, і Папа вярнуўся да тых сваіх развагаў, каб (як сцвярджаюць польскія выдаўцы кнігі) пашырыць іх і ўзбагаціць новымі элементамі, каб даць «асэнсаванне сучасных з’яваў у святле мінулых падзеяў, у якіх ён імкнуўся знайсці вытокі таго, што сёння адбываецца ў свеце, каб даць сучаснікам, асобным людзям і цэлым народам, магчымасць абудзіць у сабе праз уважлівае вяртанне да памяці жывое пачуццё ўласнай свядомасці». Калі чытаеш сёння гэтую апошнюю кнігу Папы, абавязкова думаеш пра тое, што працаваў над ёю Святы Айцец ужо стоячы на парозе Вечнасці. І можа таму, так кранае яго нязменнае жаданне даць надзею гэтаму свету, параненаму злом і цярпеннем, яго імкненне, каб усе мы пачулі і паверылі, што «кожнае людское цярпенне, кожны боль, кожная слабасць тоіць у сабе абяцанне вызвалення, абяцанне радасці...»

Глядзі таксама: «ПАМЯЦЬ І САМАСВЯДОМАСЦЬ»

Рэд.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY