|
|
№
2(32)/2005
Галерэя
Мастацтва
З гісторыі Касцёла
Памяці Святога Айца
Кантрапункт
Habemus Papam!
Постаці
Хрысціянская думка
In memoriam
|
№ 2 (32) 2005Чарговы нумар часопіса «Наша вера» амаль цалкам прысвечаны памяці Святога Айца Яна Паўла ІІ. Ён пачынаецца вершам галоўнага рэдактара часопіса Крыстыны Лялько, услед за якім у рубрыцы «Галерэя» друкуецца артыкул мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «Караваджо. Укрыжаванне святога Пятра», дзе апавядаецца пра адзін з шэдэўраў сусветнага мастацтва – алтарную карціну, якая знаходзіцца ў Рыме, у касцёле Санта Марыя дэль Пополо(>> | >>). Постаці св. Пятра прысвечаны і артыкул мастацтвазнаўцы Аляксандра Ярашэвіча «Ты, Пётр – скала...», у якім разглядаецца вобраз апостала ў беларускім іканапісе(>>). У рубрыцы «З гісторыі Касцёла» змешчаны артыкул ксяндза Адама Банецкага, галоўнага рэдактара тыднёвіка «Tygodnik powszechny», у якім гаворыцца пра складаную і часам трагічную, але ўсё ж светлую і захапляльную гісторыю папства(>>). Асноўная частка матэрыялаў часопіса – артыкул Алы Сямёнавай «Найвышэйшы сэнс»(>>), Тэстамэнт Яна Паўла ІІ(>>), працяг публікацыі перакладу кнігі Святога Айца Яна Паўла ІІ «Устаньце, хадзем!»(>>), артыкул айца Міхала Ермашкевіча «Пазнанне Праўды»(>>), пачатак публікацыі апошняй кнігі Яна Паўла ІІ «Памяць і самасвядомасць»(>>), вершы Караля Вайтылы(>>), Чэслава Мілаша(>>), Алеся Чобата(>>|>>), Дануты Бічэль(>>) – змешчаны пад рубрыкай «Памяці Святога Айца Яна Паўла ІІ».Тут жа падаецца храналогія жыцця і пантыфікату Яна Паўла ІІ(>>). У рубрыцы «Кантрапункт» рэдакцыя знаёміць чытачоў з вострым і праблемным матэрыялам «Размова паміж пантыфікатамі» – інтэрв’ю, у якім на пытанні польскага рэлігійнага аглядальніка дамініканца Адама Шустака адказвае езуіт Дарыюш Кавальчык – філосаф, доктар тэалогіі, правінцыял Велікапольска-Мазавецкай правінцыі Таварыства Езуса, рэдактар часопіса «Духоўнае жыццё»(>>). «Habemus Papam!» – пад такой рубрыкай друкуецца спецыяльнае паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі пра абранне новага Папы Бэнэдыкта ХVІ. Услед за гэтым матэрыялам змешчана Гамілія Яго Святасці Бэнэдыкта ХVІ на ўрачыстай Імшы з нагоды пачатку яго Пятровага служэння(>>|>>). Сяброўству двух асобаў – Папы Яна Паўла ІІ і тагачаснага кардынала Ёзафа Ратцынгера – прысвечаны матэрыял польскага журналіста М. Бэйды, змешчаны ў рубрыцы «Постаці»(>>). У рубрыцы «Хрысціянская думка» рэдакцыя знаёміць чытачоў з артыкулам ксяндза Юрыя Быкава «Праўда на службе годнасці чалавека», у якім аўтар разважае пра адну з найскладанейшых філасофскіх катэгорый і чалавечае разуменне праўды. У гэтай жа рубрыцы друкуецца заканчэнне артыкула магістра філасофіі Мары-Крыстын Чаруці-Сандрые «Евангелле – гэта праўда», у якім аўтарка выступае з абаронай гістарычнасці Евангелляў і крытыкай мадэрнізму ў тэалогіі(>>|>>). Светлай памяці беларускага краязнаўцы, фалькларыста, настаўніка, паэта Апанаса Цыхуна прысвечаны матэрыял Дануты Бічэль «Змоўклі песні тыя...», змешчаны ў рубрыцы «Memoriam»(>>).
|
|
|