Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(37)/2006
Галерэя

МАЗАІКІ РАВЭННЫ
На кніжнай паліцы
Год Яна Паўла ІІ

СВЯТЫ АЙЦЕЦ

АДЛЮСТРАВАННЕ ЧАСУ
З жыцця Касцёла
На шляху веры
Haereditas

СВЯТЫ БЭНЭДЫКТ НУРСІЙСКІ
In memoriam

ПТУШКІ І ГНЁЗДЫ

НЕПАРЫЎНАСЦЬ

«СЭРЦА МАЁ СТАМІЛАСЯ...»

АКНО ДЛЯ МАТЫЛЬКОЎ
На кніжнай паліцы

ДАРАГІ ПАДАРУНАК
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Проза

СВЯТАЯ КРЫНІЦА
Кантэкст
З архіваў часу

БЕЛАРУСЬ КСЯНДЗА ЖЫСКАРА

БЕЛАРУСЬ
Мастацтва

УЛЮБЁНЫ Ў СВОЙ КРАЙ

Янка Брыль.
Парастак. Запісы і эсэ. —
Мінск, “Про Хрысто”, 2006.
Галіна ТЫЧКА

ДАРАГІ ПАДАРУНАК

Гэты дарагі падарунак я знайшла ў сваёй паштовай скрынцы 24 ліпеня, вярнуўшыся з адпачынку. Ён быў з аўтарскім аўтографам: «Мілая Галя, а вось і яшчэ адна мая кніжка. 10.07. 06. Я.Брыль». «Ну вось і ёсць што чытаць на сённяшні вечар, — падумалася, — а заўтра пазваню і падзякую аўтару».

Ды атрымалася так, што назаўтра, 25 ліпеня, званіць ужо было позна — Івана Антонавіча не стала.

Паводле волі лёсу, кніга «Парастак» — ужо не проста «яшчэ адна», а апошняя, развітальная кніга майго любімага аўтара, нашага вялікага сучасніка. Можа таму і чытаецца яна з асаблівым, незвычайным пачуццём. Можа таму і ўспрымаеш некаторыя яе радкі як тужліва-самотныя ноткі расстання, як падказку, як урокі, як запавет. Па-іншаму, у кантэксце вечнасці, чытаюцца і добрыя словы пра нябожчыцу-жонку, дзяцей, сваякоў, сяброў-літаратараў і проста знаёмых. Прыветныя, шчырыя і роздумныя словы, на якія Іван Антонавіч ніколі не скупіўся, якія заўсёды ўмеў сказаць у час і да месца.

Творчасць, творчая спадчына Янкі Брыля — унікальная з’ява. І не толькі ў нацыянальнай літаратуры, пра што сведчаць і гэтыя старонкі апошняй кнігі вялікага мастака. Уражвае нас, яго сучаснікаў, і будзе ўражваць і дзівіць нашчадкаў незвычайная здольнасць пісьменніка: пішучы пра сябе— пра свой вонкавы і ўнутраны свет, пра свае пачуцці, адчуванні і думкі, пра тых, хто з ім побач, — ад сваякоў і калегаў да выпадковых знаёмых — узнімацца да найвышэйшых маральных і філасофскіх абагульненняў, да з’яваў і праблемаў агульначалавечага маштабу, а тым самым — да вяршыняў сусветнага мастацтва.

«У сваіх найбліжэйшых — у даўнавата сталых дзяцей і ўжо дарослых унукаў — у кожнага паасобку ёсць сваё патаемнае, куды мне, бацьку і дзеду, няма і ніколі не будзе доступу. А ў мяне для іх — таксама ж ёсць толькі маё, і з тым маім і мне бывае цяжка, і іншага выйсця няма, як толькі цярпець.

Павяло на грэшнае, непамерна высокае параўнанне. Калі табе і пашчасціць на Сымона Кірынеяніна, які панясе твой крыж, дык жа твая маленькая галгофа — ўсё роўна толькі твая. З выпрабаваннем развітальнай самотнасцю, з горыччу паасобных успамінаў…»

Так, у апошняй кнізе, зрэшты, як і ва ўсёй творчасці Янкі Брыля, шмат надзвычай асабістага. З рознай нагоды і ў розных абставінах прыгадваюцца тут светлай памяці Ніна Міхайлаўна, верная спадарожніца Івана Антонавіча, брат Міша, якога мы памятаем як Толю Руневіча ў «Птушках і гнёздах», брат Валодзя, трагічны лёс якога ўвасоблены ў брылёўскай аповесці «Муштук і папка», бацькі, дзяды і прадзеды, дзеці, унучкі і ўнукі, праўнучкі і праўнукі, для кожнага з якіх знайшлося месца на старонках кнігі «Парастак».

«Дзеці. Унукі. Сям’я. Незаменнае значэнне гэтых слоў я разумеў, здаецца, заўсёды. Аднак, застаўшыся ў адзіноце ды ў старэчых немачах, я разумею іх, чым далей, тым лепш».

Гісторыя брылёўскага роду, раскіданая асобнымі згадкамі і запісамі ў ранейшых творах знакамітага пісьменніка, у апошняй кнізе знайшла сваё арганічнае, завершана-цэласнае адлюстраванне. Напісаная ў свой час па просьбе часопіса «Роднае слова», яна ўвасобілася на старонках «Майго радаводу», які завяршаецца такім чалавечным і адначасова такім аптымістычна-брылёўскім «вясёлым пастскрыптумам».

«10 красавіка, калі ўжо гэты нарыс быў здадзены ў рэдакцыю «Роднага слова» і прыняты да выхаду ў чэрвені, я на шарай гадзіне, не ўключаючы святла, у адзіноце спяваў сам сабе, у нейкія моманты нават і ў слёзнай асалодзе ад музыкі і слоў — родных, рускіх, украінскіх, польскіх. І тут нечаканы і доўгачаканы званок ад Галі, што вось і яна ўжо бабуля, а я – такім чынам, прадзед!.. У Мішы з Машай — дачушка, імя якой падрыхтавана бацькамі загадзя — Даша,

Дар’я, а ў нас па-загорску — Адарка, Адара. Зноў жа высокае хваляванне, святочная навіна, пра якую мне захацелася дапісаць, бо яна ж і да месца ў размове пра мой, пра наш радавод».

Такім вось запісам завяршаецца кніга «Парастак», апошняя, развітальная кніга Янкі Брыля, якая, пэўна, і ў назве сваёй сакральна ўтойвае думку пра гэтую маленькую Адарку, свежы парастак на дрэве вялікага, моцнага і шматпакутнага брылёўскага роду.

Гл. таксама:
:: У ВЯНОК ПАМЯЦI ЯНКУ БРЫЛЮ ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY