Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(37)/2006
Галерэя

МАЗАІКІ РАВЭННЫ
На кніжнай паліцы
Год Яна Паўла ІІ

СВЯТЫ АЙЦЕЦ

АДЛЮСТРАВАННЕ ЧАСУ
З жыцця Касцёла
На шляху веры
Haereditas

СВЯТЫ БЭНЭДЫКТ НУРСІЙСКІ
In memoriam

ПТУШКІ І ГНЁЗДЫ

НЕПАРЫЎНАСЦЬ

«СЭРЦА МАЁ СТАМІЛАСЯ...»

АКНО ДЛЯ МАТЫЛЬКОЎ
На кніжнай паліцы

ДАРАГІ ПАДАРУНАК
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Проза

СВЯТАЯ КРЫНІЦА
Кантэкст
З архіваў часу

БЕЛАРУСЬ КСЯНДЗА ЖЫСКАРА

БЕЛАРУСЬ
Мастацтва

УЛЮБЁНЫ Ў СВОЙ КРАЙ

Папа Ян Павел ІІ

«УСТАНЬЦЕ, ХАДЗЕМ!»

Пачатак у №2(28)/2004

ІV частка

АЙЦОЎСТВА БІСКУПА

«Я схіляю калені мае
перад Айцом Пана нашага
Езуса Хрыста, ад Якога бярэ
сваю назву кожны народ
на нябёсах і на зямлі» (Эф 3, 14–15).


Супрацоўніцтва са свецкімі

Свецкія, рэалізуючы сваё пакліканне ў свеце, могуць асягаць святасць не толькі праз актыўны ўдзел у справах на карысць бедных і тых, хто знаходзіцца ў патрэбе, але таксама ажыўляючы грамадства хрысціянскім духам, выконваючы свае прафесійныя абавязкі і даючы сведчанне прыкладнага сямейнага жыцця. Я маю на ўвазе не толькі тых, хто займае вядучыя месцы ў грамадскім жыцці, але ўсіх, хто здольны перамяніць сваю паўсядзённасць у малітву, ставячы Хрыста ў цэнтр сваёй дзейнасці. Ён сам прыцягне ўсіх да сябе, заспакойваючы іх голад і прагу справядлівасці (пар. Мц 5, 6).

Ці не такая менавіта навука сыходзіць з заканчэння прыпавесці пра добрага самараніна (пар. Лк 10, 34–35)? Перавязаўшы найперш раны, самаранін звярнуўся да гаспадара заезду, каб апекаваўся раненым. Як бы ён даў сабе рады без яго? Насамрэч гаспадар заезду, застаючыся ў ценю, зрабіў найбольшую частку працы. Усе могуць рабіць гэтак, як ён, выконваючы ў духу служэння свае заданні. Кожная праца, такім альбо іншым чынам, дае магчымасць дапамагаць іншым. Зразумела, найперш гэта датычыць працы доктара, настаўніка, прадпрымальніка, якія не заплюшчваюць вачэй на патрэбы іншых. Але таксама чыноўнік, рабочы, селянін могуць знайсці шмат магчымасцяў служыць бліжняму, магчыма, маючы ўласныя цяжкасці, часам нават сур’ёзныя. Дакладнае выкананне ўласных прафесійных абавязкаў — гэта ўжо рэалізацыя любові ў адносінах да грамадства.

Біскуп, са свайго боку, пакліканы да таго, каб не толькі сам натхняў і ствараў такога тыпу грамадскія хрысціянскія ініцыятывы, але каб дазволіў у сваім Касцёле ўзнікаць і развівацца добрым справам, распачатым іншымі людзьмі. Ён павінен толькі дбаць, каб усё рабілася ў любові і вернасці Хрысту, «пачынальніку і завяршальніку веры» (Гбр 12, 2). Трэба шукаць людзей, але трэба таксама дазволіць кожнаму, хто гэтага жадае, апынуцца ў супольным доме Касцёла.

Як біскуп я падтрымліваў шматлікія ініцыятывы свецкіх вернікаў. Яны былі самыя розныя, як, напрыклад, Душпастырства сем’яў, супольныя семінары клерыкаў са студэнтамі-медыкамі, якія называліся «Клермед», Інстытут сям’і. Перад вайною актыўна дзейнічала Каталіцкая акцыя, якая мела чатыры адгалінаванні: мужчынскае, жаночае і моладзевае — мужчынскае і жаночае. Цяпер у Польшчы яна адраджаецца. Я быў таксама кіраўніком Камісіі апостальства свецкіх у польскім епіскапаце. Падтрымліваў каталіцкі тыднёвік «Tygodnik Powszechny» і імкнуўся дадаваць адвагі асяроддзю, якое збіралася каля яго. Тады гэта было надзвычай неабходным. Да мяне прыходзілі рэдактары, вучоныя, дактары, людзі мастацтва...

Часам прыходзілі пакрыёма, бо гэта быў час камуністычнай дыктатуры. Арганізоўваліся таксама розныя сімпозіумы — дом амаль заўсёды быў заняты, поўніўся жыццём. А сёстры сэрцанкі павінны былі ўсіх накарміць... Я падтрымліваў таксама розныя новыя ініцыятывы, якія з’яўляліся, і ў якіх адчувалася дыханне Божага Духу. Аднак з Неакатэхуменальнаю дарогаю я сустрэўся толькі ў Рыме. Гэтаксама было з Opus Dei, якую я зацвердзіў у 1982 годзе як персанальную пралатуру. Гэта два феномены ў Касцёле, якія выклікаюць вялікую актыўнасць свецкіх. Абедзве гэтыя ініцыятывы выйшлі з Іспаніі, якая неаднаразова ў гісторыі Касцёла давала правідчыя імпульсы духоўнага аднаўлення. У кастрычніку 2002 года мне выпала далучыць да ліку святых Хосэмарыю Эскрыву дэ Балагера, заснавальніка Opus Dei, адданага святара, апостала свецкіх для новага часу.

У гады майго служэння ў Кракаве я заўсёды адчуваў духоўную блізкасць членаў Справы Марыі, факаляраў. Мяне захапляла іх актыўная апостальская дзейнасць, скіраваная на тое, каб Касцёл усё больш станавіўся «домам і школаю камуніі». З часу майго прыезду ў Рым я неаднаразова прымаў у Кастэль Гандольфо пані К’яру Любік разам з прадстаўнікамі шматлікіх адгалінаванняў руху факаляраў. З жыццяздольнасці Касцёла ў Італіі ўзнік таксама рух Communione e Liberazione. Яго кіраўнік — ксёндз пралат Луіджы Джуссані. Шмат у свеце свецкіх людзей ёсць ініцыятываў, з якімі я пазнаёміўся за апошнія гады. Згадваю, напрыклад, маючы на ўвазе французскае асяроддзе, пра L’Arche і пра Foi et lumiere Жана Ваньера. Ёсць яшчэ іншыя, але немагчыма іх усе пералічыць. Абмяжуюся тым, што скажу: я іх падтрымліваю, і яны прысутнічаюць у маёй малітве. Я звязваю з імі вялікія надзеі і жадаю, каб такім чынам спаўняўся евангелічны заклік: «Ідзіце і вы ў вінаграднік Мой» (Мц 20, 4). Бо як я пісаў у адгартацыі Christifideles laici, «гэты заклік датычыцца не толькі біскупаў, святароў, законнікаў і законніцаў, але ўсіх, таксама й свецкіх, якіх Бог кліча асабіста, давяраючы ім выконваць місію ў Касцёле і ў свеце» (н. 2).

Працяг >>
Пераклад з польскай мовы
Крыстыны Лялько.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY