Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(37)/2006
Галерэя

МАЗАІКІ РАВЭННЫ
На кніжнай паліцы
Год Яна Паўла ІІ

СВЯТЫ АЙЦЕЦ

АДЛЮСТРАВАННЕ ЧАСУ
З жыцця Касцёла
На шляху веры
Haereditas

СВЯТЫ БЭНЭДЫКТ НУРСІЙСКІ
In memoriam

ПТУШКІ І ГНЁЗДЫ

НЕПАРЫЎНАСЦЬ

«СЭРЦА МАЁ СТАМІЛАСЯ...»

АКНО ДЛЯ МАТЫЛЬКОЎ
На кніжнай паліцы

ДАРАГІ ПАДАРУНАК
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Проза

СВЯТАЯ КРЫНІЦА
Кантэкст
З архіваў часу

БЕЛАРУСЬ КСЯНДЗА ЖЫСКАРА

БЕЛАРУСЬ
Мастацтва

УЛЮБЁНЫ Ў СВОЙ КРАЙ

Уладзімір ВІШНЕЎСКІ

АДЛЮСТРАВАННЕ ЧАСУ

«Дрэвам не патрэбны храм»
— так я назваў свой графічны аркуш, прысвечаны Яну Паўлу ІІ.

Адны будуюць храмы, іншыя — руйнуюць. Мне згадалася выслоўе: «Дрэвам не патрэбны храм...». Дрэвы з’яўляюцца па сутнасці цэльным замкнёным сусветам, дзе кожная часцінка, галінка ці лісток, знаходзяцца ў адзінай кампазіцыйнай цэльнасці, у гарманічных суадносінах. Відаць таму, мне таксама ўспомнілася думка Гётэ пра тое, што ў дрэва кожны ліст хацеў бы быць дрэвам, але яму перашкаджае цэльнасць...

Інакш адбываецца з чалавекам, з яго дуалізмам, з яго духоўнымі вяршынямі і адначасна нізменнымі жарсцямі. Адна яго сутнасць творыць дабро, другая — штурхае на зло. У якія б часы ні жыў чалавек, яму заўсёды было патрэбна ачышчэнне, катарсіс, своеасаблівая перабудова з дапамогай Найвышэйшай Сілы, і можа таму ён заўсёды шукае раўнавагі і суладдзя ў сваёй душы, шукае ў ёй Бога, каб мець сапраўдны арыенцір, прыклад, аўтарытэт.

... Аднойчы на абдзёртых атынкаваных сценах драўлянага палаца рэйтанаўскай сядзібы ў Грушаўцы мне высвеціўся дзівосны светлы вобраз Святога Айца Яна Паўла ІІ, які маліўся за наша адраджэнне. Глыбокі смутак агарнуў тады маю душу, і крыўда апанавала мяне ад усведамлення таго, што мы ўжо ніколі не зможам вітаць на нашай Беларусі, як тысячы іншых народаў свету, Святога Айца Яна Паўла ІІ. Чаму мы, беларусы, такія няшчасныя, чаму мы сваімі рукамі руйнавалі свае святыні — касцёлы, цэрквы, замкі і палацы, а цяпер яшчэ руйнуем і храм сваёй мовы, матчынай мовы — нашай найвялікшай каштоўнасці?

Я намаляваў менавіта рэйтанаўскую сядзібу, таму што палымяны патрыёт, пасол зямлі Наваградскай на Варшаўскім сойме 1773 г., Тадэвуш Рэйтан (1742–1780) бараніў інтарэсы нашага краю, а кардынал Караль Вайтыла, пазней Папа Рымскі, маральны аўтарытэт ХХ стагоддзя, бараніў інтарэсы мільёнаў людзей. У гэтым святым чалавеку нібы сканцэнтраваліся ўся дабрыня і справядлівасць свету, уся яго воля і сіла духу. Гэта ён сказаў «не бойцеся...», і многія зняволеныя, растаптаныя, пачуўшы яго, паўсталі, адрынулі страх. Нейкі цьмяны вобраз маёй ідэі твора, якая вырастала з вядомага біблейскага «напачатку было Слова...», паступова высвечваўся ў маёй свядомасці і набываў канкрэтныя рысы, бо «дзеяннем сусвет пачаты быў». І менавіта дзеяннем служыў і Ян Павел ІІ на карысць чалавецтву, на карысць свету. У яго слова і дзеянне адначасова маюць той страчаны сэнс біблейскага выразу «і Слова было Бог». Ён будаваў сваё жыццё на ўзор жыцця Хрыста, браў асабістую адказнасць за чужыя людскія грахі, прасіў за іх даравання і ўсімі сіламі выпраўляў не свае памылкі.

Усе памятаюць, як ён дараваў Алі Агджы яго вялікі грэх, і забойца раскаяўся, бо Святы Айцец не меў у сэрцы ні крыўды, ні помсты, у ім жылі толькі любоў і дараванне, бо Хрыстус быў прыкладам усяго яго жыцця і служэння Богу. Для мяне зямным прыкладам служэння людзям, вымярэннем хрысціянскага жыцця, маіх учынкаў у ім стала зямное жыццё Святога Айца, таму мне захацелася аддаць належнае памяці выдатнага сына Зямлі праз мастацкае ўвасабленне яго вобраза, бо мастацтва павінна тварыць дабро.

«Дрэвам не патрэбны храм».
Уладзімір Вішнеўскі. Афорт, 2005 г.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY