Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(37)/2006
Галерэя

МАЗАІКІ РАВЭННЫ
На кніжнай паліцы
Год Яна Паўла ІІ

СВЯТЫ АЙЦЕЦ

АДЛЮСТРАВАННЕ ЧАСУ
З жыцця Касцёла
На шляху веры
Haereditas

СВЯТЫ БЭНЭДЫКТ НУРСІЙСКІ
In memoriam

ПТУШКІ І ГНЁЗДЫ

НЕПАРЫЎНАСЦЬ

«СЭРЦА МАЁ СТАМІЛАСЯ...»

АКНО ДЛЯ МАТЫЛЬКОЎ
На кніжнай паліцы

ДАРАГІ ПАДАРУНАК
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Проза

СВЯТАЯ КРЫНІЦА
Кантэкст
З архіваў часу

БЕЛАРУСЬ КСЯНДЗА ЖЫСКАРА

БЕЛАРУСЬ
Мастацтва

УЛЮБЁНЫ Ў СВОЙ КРАЙ

Дадатак да артыкула - Галерэя
Таццяна ГАРАНСКАЯ

УЛЮБЁНЫ Ў СВОЙ КРАЙ

У мастацтве поспех і запатрабаванасць не гарантуюцца талентам творцы. Патрэбныя яшчэ любоў аўтара да таго, што ён малюе, вялікая працаздольнасць і пазіцыя ў жыцці, пажадана – са значным станоўчым грамадзянскім тонусам. Усё гэта ёсць у натуры Віктара Сташчанюка – архітэктара, мастака па інтэр’ерах, навукоўцы-даследчыка і рэканструктара помнікаў старажытнага дойлідства Мінска, Заслаўя, Наваградка, Полацка і іншых гарадоў Беларусі, аўтара ілюстрацый да кніг па гісторыі нашай краіны, стваральніка шэрагу беларускіх марак, аўтара графічных і алейных станковых твораў, што апавядаюць пра Беларусь, яе хараство і гісторыю, культуру і здабыткі спадчыны.

У шэрагу твораў мастака высокай грамадзянскай пазіцыі маюць месца кампазіцыі лірычнага характару, прысвечаныя вобразам прыгожых беларускіх жанчын, рамантычным куточкам прыроды і... каханню: няма кахання, няма і мастака – кажуць людзі. Сташчанюк піша цудоўныя рамантычныя акварэлі, што апяваюць ледзь улоўныя імгненні пераходных станаў прыроды – сціплых знешне і глыбінных па сутнасці, як душа беларуса, як каханне беларуса, як справа беларуса.

Віктар Сташчанюк нарадзіўся на Наваградчыне: нарадзіцца і жыць у гэтай гістарычнай мясціне – значыць назаўжды прасякнуцца ўзнёслым пачуццём годнасці за сваю краіну, за свой народ, які слаўны мужнасцю, моцаю волі і вялікай духоўнасцю. Гэта зямля, яе багатая гісторыя акрылілі мастакоўскі талент Сташчанюка, сфармавалі яго як асобу. Наваградак назаўжды стаў камертонам свядомасці ў жыцці і творчасці вядомага на Беларусі графіка і жывапісца. Сёння не знойдзеш іншага такога мастака, які б праз творы мастацтва так многа распавядаў сучаснікам і нашчадкам пра гісторыю Наваградка, пра рэшткі яго мінуўшчыны, што ацалелі па сённяшні дзень, пра сваю бязмежную любоў да горада. І гэта яго, Віктара Сташчанюка, справаздача перад гісторыяй, перад народам, перад уласным сумленнем.

У 1968–1972 гады Віктару Сташчанюку пашчасціла ў якасці вольнага мастака прыняць удзел у экспедыцыі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Вандроўкі па родным краі далі магчымасць спазнаць багаты пласт беларускай культуры, схаваны ад нашчадкаў ліхалеццем і забыццём. «Гэта быў час зачыненых храмаў», як зазначае мастак у сваім вершы, прысвечаным удзельнікам экспедыцыі. За час паездак было зроблена каля дзвюхсот замалёвак помнікаў архітэктурнай спадчыны, беларускага іканапісу, народнай скульптуры, дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і кавальства. Убачанае і замаляванае дало магчымасць стварыць серыі станковых работ «Па Беларусі», «Палессе», «Мой Наваградак», узвысіла творчы і духоўны патэнцыял гэтага надзвычай цікавага мастака і чалавека.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY