Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(37)/2006
Галерэя

МАЗАІКІ РАВЭННЫ
На кніжнай паліцы
Год Яна Паўла ІІ

СВЯТЫ АЙЦЕЦ

АДЛЮСТРАВАННЕ ЧАСУ
З жыцця Касцёла
На шляху веры
Haereditas

СВЯТЫ БЭНЭДЫКТ НУРСІЙСКІ
In memoriam

ПТУШКІ І ГНЁЗДЫ

НЕПАРЫЎНАСЦЬ

«СЭРЦА МАЁ СТАМІЛАСЯ...»

АКНО ДЛЯ МАТЫЛЬКОЎ
На кніжнай паліцы

ДАРАГІ ПАДАРУНАК
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Проза

СВЯТАЯ КРЫНІЦА
Кантэкст
З архіваў часу

БЕЛАРУСЬ КСЯНДЗА ЖЫСКАРА

БЕЛАРУСЬ
Мастацтва

УЛЮБЁНЫ Ў СВОЙ КРАЙ

У ВЯНОК ПАМЯЦI ЯНКУ БРЫЛЮ

25 ліпеня на 89-м годзе жыцця адышоў у вечнасць народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль. Патрыярх беларускай літаратуры, яе вялікі аўтарытэт і гонар. Больш за 70 гадоў свайго працавітага жыцця аддаў ён роднаму слову, быў заўсёды чаканым і любімым аўтарам, без якога нельга ўявіць нашага краснага пісьменства. Вельмі цяжка паверыць, што ўжо ніколі не сагрэе душы «жменя» яго новых «сонечных промняў», у тым ліку і на старонках «Нашай веры», шаноўным аўтарам і зычлівым чытачом якой ён быў.

На шчасце, Янка Брыль належыць да тых сапраўдных майстроў слова, да якіх пастаянна хочацца вяртацца, каб зноў і зноў перачытваць, адкрываць у яго светлай і мудрай прозе новыя глыбіні сэнсу, чэрпаць у яго жыццядайным слове натхненне і сілу. А гэта значыць, што ён ёсць і будзе з намі заўсёды ў сваім самым важным, дзеля чаго прыйшоў на гэты свет і дзеля чаго так прыгожа, змястоўна, творча і светла жыў.

Сёння мы складаем яму ў вянок памяці свае ўдзячныя і па-сяброўску шчырыя словы, поўныя любові і суму. Няхай яны будуць данінаю нашай вялікай пашаны і сведчаннем нашай бязмежнай удзячнасці яму за ахвярнае служэнне роднаму слову і роднай Беларусі.

Рэд.

Для друку
Для друку


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Akavita Rating All.BY