Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(37)/2006
Галерэя

МАЗАІКІ РАВЭННЫ
На кніжнай паліцы
Год Яна Паўла ІІ

СВЯТЫ АЙЦЕЦ

АДЛЮСТРАВАННЕ ЧАСУ
З жыцця Касцёла
На шляху веры
Haereditas

СВЯТЫ БЭНЭДЫКТ НУРСІЙСКІ
In memoriam

ПТУШКІ І ГНЁЗДЫ

НЕПАРЫЎНАСЦЬ

«СЭРЦА МАЁ СТАМІЛАСЯ...»

АКНО ДЛЯ МАТЫЛЬКОЎ
На кніжнай паліцы

ДАРАГІ ПАДАРУНАК
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Проза

СВЯТАЯ КРЫНІЦА
Кантэкст
З архіваў часу

БЕЛАРУСЬ КСЯНДЗА ЖЫСКАРА

БЕЛАРУСЬ
Мастацтва

УЛЮБЁНЫ Ў СВОЙ КРАЙ

№3(37) 2006

Чарговы нумар часопіса «Наша вера» пачынаецца рубрыкай «Галерэя», у якой друкуецца артыкул мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «Мазаікі Равэнны», дзе апавядаецца пра мастацкія творы правінцыйнага цэнтра паўночнай Італіі, якія гучаць трыумфальным гімнам пераможнага хрысціянства.(>>)

У рубрыцы «На кніжнай паліцы» друкуецца працяг кнігі Яна Паўла ІІ «Устаньце, хадзем!», а таксама працяг яго кнігі «Памяць і самасвядомасць» у перакладзе з польскай мовы Крыстыны Лялько.(>>|>>)

Памяці Слугі Божага Святога Айца Яна Паўла ІІ у рубрыцы «Год Яна Паўла ІІ» прысвечаны ўспаміны (іх працяг) Артуро Мары, асабістага фатографа Папы.(>>)

У рубрыцы «З жыцця Касцёла» ў інтэрв’ю «Ажыццяўляць Божую волю» на пытанні пісьменніка Франца Сіўко адказвае ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Уладзіслаў Блін.(>>)

Ксёндз Аляксандр Чайкоўскі, пробашч парафіі Найсвяцейшага Сэрца ў Наваполацку, гутарыць з пісьменніцай Ірынай Жарнасек пра праблемы ўзаемадачыненняў паміж прадстаўнікамі розных рэлігій і веравызнанняў у матэрыяле «Хрыстус маліўся за нашую еднасць», змешчаным у рубрыцы «На шляху веры».(>>)

У рубрыцы «Haereditas» ўвазе чытачоў прапануецца артыкул айца Дамініка Мілроя OSB (Англія) «Святы Бэнэдыкт Нурсійскі», у якім аўтар гаворыць пра глыбокую сувязь заходняга манаства з усходнім і падкрэслівае вялікі ўнёсак у развіццё манаскага жыцця, зроблены Бэнэдыктам Нурсійскім.(>>)

Значная частка матэрыялаў часопіса сабрана ў рубрыцы « In memoriam» як светлая і ўдзячная згадка пра народнага пісьменніка Беларусі Янку Брыля, які нядаўна адышоў ад нас у вечнасць. У вянок яго памяці ўклалі даніну свайго шанавання вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты: Ніл Гілевіч, Ніна Мацяш, Данута Бічэль, Ірына Жарнасек, Аксана Данільчык, Крыстына Лялько, Міхась Скобла.(>>)

У рубрыцы «На кніжнай паліцы» змешчаны артыкул доктара філалагічных навук Галіны Тычкі «Дарагі падарунак» пра апошнюю кнігу Янкі Брыля «Парастак», якая выйшла за пару тыдняў да смерці пісьменніка ў выдавецтве «Pro Christo».(>>)

У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы Віславы Шымборскай і Казіміра Камейшы.(>>|>>)

Наваполацкі пісьменнік Вінцэсь Мудроў у рубрыцы «Проза» прапануе чытачам сваё апавяданне «Святая крыніца».(>>)

Доктар філасофскіх навук Уладзімір Конан у артыкуле «Евангельская прыпавесць у беларускім фальклоры», змешчаным у рубрыцы «Кантэкст», разважае пра вобраз беднага Лазара ў народнай творчасці.(>>)

Алесь Баркоўскі ў рубрыцы «З архіваў часу» апавядае пра ксяндза Язафата Жыскара, аўтара шырока вядомай працы «Нашы Касцёлы».(>>|>>)

Творчасці мастака, архітэктара, навукоўцы, даследчыка, рэканструктара помнікаў старажытнасці Беларусі Віктара Сташчанюка прысвечаны матэрыял Таццяны Гаранскай «Улюбёны ў свой край», змешчаны ў рубрыцы «Мастацтва».(>>)


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY