Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(63)/2013
Жыццё Касцёла
Год веры
Да 400-годдзя з’яўлення абраза Маці Божай у Будславе

РАЗЛІВЫ СВЯТЛА

ЗІМОВЫ ПЛЕНЭР У БУДСЛАВЕ
На шляху веры

СПАЗНАЦЬ РАДАСЦЬ І СВАБОДУ
70 гадоў росiцкай трагедыi
Галерэя
Пераклады

ЧАТЫРЫ ВІДЫ ЛЮБОВІ
Літаратуразнаўства
Нашы святыні
Літаратуразнаўства
Паэзія

ВЕРШЫ
Юбілеі

ЛЮБЛЮ
Пераклады

ВЕРШЫ
Мастацтва
На кніжнай паліцы

* * *

У прадчуванні ўжо хуткай бяды
Варухнецца трывога змяёю:
Ты ўвесь — амаль што з вады,
А калі-небудзь станеш зямлёю.

Развітацца надыдзе пара.
І імя тваё будзе забыта.
І пясок разляціцца, і прах
І ад мармуру, і ад граніту.

Часу хочацца ўсё вынішчаць:
Ён заўсёды бязлітасны гартам.
Бессмяротная толькі душа
Вось аб ёй клапаціцца і варта.

Пыл няздзейсненых мар ты пакінь.
Карацее твой век — што ж такога...
Хутка Сёмуха. Свята. Цяплынь.
Дзень Сыходжання Духа Святога.

 

* * *

Сівеюць і дрэвы патрошку,
Іх лета вятрыска аднёс.
Зжаўцелі раптоўна прычоскі
ўзлахмачаных ноччу бяроз.
Забудуцца хутка марозы,
Мазурку сыграе капеж,
Зялёныя пасмы бярозы
Аздобіць птушыны напеў.
Так крочыць прырода па кругу,
І руху яе не стрымаць.
А вось пасівеламу другу
Маршчыны ніколі не зняць...

 

У старой
каралеўскай абсерваторыі

Нам Бог акрэслівае лёс:
Хто ў адміралы, хто ў паэты.
Яму ж прызначана было
Глядзець на зоркі і планеты.

Бясконцыя гады падрад
Ён пазнаваў сусвет бязмерны...
І неба ўсё яго, і сад,
І гэты цесны кут кватэрны.

Ды ні іконы, ні крыжа,
Ні Бібліі не браў у рукі:
Будзённы клопат вырашаў
І не пакрыўдзіў нават мухі.

І вось амаль што ў дол урос,
Ссутуліўся, аслеп, нябога,
Вачэй не зводзіўшы з нябёс,
Ён так і не пабачыў Бога.

 

* * *

Зноў — сакавік. І зноўку — слота.
І зноў — усё наадварот.
Картавы дыктар будзе боўтаць
Аб тым, што ведае народ.
І будзе смех падобны стогну,
І — уладарыць будзе зман,
Пакуль мы, нібы на ікону,
Глядзім упарта на экран.

 

Не ўключай тэлевізар

Не ўключай тэлевізар. Не трэба.
Хоць імгненне спачні ў цішыні.
Між галінак азяблага дрэва
Вырай зорак плыве ў вышыні.
Не ўключай тэлевізар. Навошта
Бачыць гэты сусветны базар,
Дзе ўвесь свет перайначыць ахвочы
Кожны трэці вучоны змагар.
Не ўключай тэлевізар. Паслухай
спеў лістоты і гоман вады.
Майскі водар найлепшы для духу —
Гэта ты зразумееш тады.
Не ўключай тэлевізар, не торгай!
Моўчкі хай гэта скрынка стаіць.
І дыханне свабоды і Бога
Хоць на міг да цябе прыляціць.

 

Апошнія і першыя

Адны галаву задзіраюць высока таму,
Што хочуць разгледзець зоркі.
Другія — таму, што прывыклі на ўсіх
                                                                і на ўсё
Пазіраць з пагардай.
Як часам цяжка адрозніць
Першых ад апошніх...

 

* * *

Цяжка нам уявіць сутнасць спраў,
Веліч тых адляцелых вякоў.
Толькі цьмяна даносіць экран
Шэлест сукняў і шолах сцягоў.

Кніга дрогне ў будзённым віры,
Летуценняў рассеецца дым —
Мы на мове на рознай зусім
Сталі думаць, пісаць, гаварыць...

Ды як колісь — лапоча лісцё,
Так жа раніцай птушкі пяюць,
Вернікі гэтаксама ў касцёл
Усё такія ж малітвы нясуць.

Не скажай падрахунак эпох,
Не ўпадзі на крутым віражы,
Бо пакуль і прырода, і Бог
Адзічэць не дазволяць душы.

 

* * *

У такія дні не хочацца пісаць,
Бяссільнае ў часы такія слова,
І не знайсці занятку нам другога,
Як толькі безуважна назіраць...

У такія дні сумненняў і трывог,
Калі кіпіць нябачная нам бітва,
Душу хай умацоўвае малітва,
І ўратуе міласэрны Бог!

Пераклад з рускай мовы
Пятра Макарэвіча.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY