|
|
|
№
1(63)/2013
Жыццё Касцёла
Арцыбіскуп Тадэвуш КАНДРУСЕВІЧ
ЗВАРОТ У СУВЯЗІ З РАШЭННЕМ ПАПЫ БЭНЭДЫКТА XVI АБ СЫХОДЗЕ З ПАСАДЫ НАСТУПНІКА СВЯТОГА ПЯТРА Год веры
Да 400-годдзя з’яўлення абраза Маці Божай у Будславе
На шляху веры
70 гадоў росiцкай трагедыi
Галерэя
Пераклады
Літаратуразнаўства
Нашы святыні
Літаратуразнаўства
Паэзія
Юбілеі
Пераклады
Мастацтва
На кніжнай паліцы
|
«КАСЦЁЛ НАЛЕЖЫЦЬ ХРЫСТУ...»
28 лютага Бэнэдыкт XVI правёў свой апошні дзень у папскіх пакоях апостальскага палацу. Пасля прабывання ў Кастэль-Гандольфа ён паселіцца ў кляштары на тэрыторыі Ватыкана, каб маліцца за Касцёл. «Для дабра Касцёла», — так Папа патлумачыў сваё рашэнне пакінуць пасад св. Пятра. Аб адданасці гэтаму ідэалу ён шмат разоў сведчыў на працягу свайго Пантыфікату і асабліва ў яго апошнія дні. Дабро Касцёла для яго важнае перш за ўсё таму, што Касцёл належыць не нам і нават не Наступніку св. Пятра. Касцёл належыць Хрысту. Аб гэтым Святы Айцец казаў падчас агульнай аўдыенцыі 13 лютага 2013 года. «Я зрабіў гэта ў поўнай свабодзе для дабра Касцёла пасля таго, як доўга маліўся і здзейсніў перад Богам рахунак сумлення. <...> Мяне падтрымлівае і асвятляе перакананне, што Касцёл належыць Хрысту, які ніколі не дазволіць, каб яму не хапала кіраўніцтва і клопату», — сказаў Папа. Паводле Бэнэдыкта XVI, калі Касцёл належыць Хрысту, тады падзелы і эгаістычныя імкненні да дамінавання з’яўляюцца проста непрымальнымі. На самым пачатку Вялікага посту, у Папяльцовую сераду, ён сказаў, што неабходна пачынаць з адмаўлення ад зла. «Я асабліва думаю аб грахах супраць адзінства Касцёла, падзелах цела Касцёла», — сказаў Бэнэдыкт XVI і дадаў, што, калі Вялікі пост пройдзе ў «відавочным касцёльным адзінстве» — гэта будзе «пакорным і неацэнным знакам для тых, хто далёкі ад веры ці абыякавы да яе». У апошнія дні свайго Пантыфікату Бэнэдыкт XVI даў нам заданне на будучыню: слухаць Божае слова і дазволіць Яго волі весці нас па жыцці. «Касцёл, Маці і Настаўніца, кліча ўсіх сваіх членаў духоўна абнавіцца, рашуча звярнуцца да Бога, адпрэчваючы пыху і эгаізм, для таго, каб жыць у любові. Гэты Год веры, Вялікі пост — час, асабліва спрыяльны для адкрыцця веры ў Бога ў якасці базавага крытэрыя нашага жыцця і жыцця Касцёла», — сказаў Святы Айцец. Паводле Бэнэдыкта XVI, новая эра хрысціянства пачнецца са звароту вернікаў да самай цэнтральнай падзеі — сустрэчы з Езусам. Менавіта да гэтага Папа заклікаў Касцёл у апошнія дні Пантыфікату.
Паводле
Гл. таксама:
|
|
|
|