|
|
№
2(76)/2016
Год Міласэрнасці
Юбілеі
Арцыбіскуп Тадэвуш КАНДРУСЕВІЧ
АДРАДЖЭННЕ КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА Ў БЕЛАРУСI ЯК ДАР БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ (У КАНТЭКСЦЕ ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗII) Вялікія містыкі
Падзея
Мастацтва
Літаратуразнаўства
Мастацтва
In memoriam
Вобразы і сімвалы
Пераклады
Паэзія
Мемуары
Ювеналій ХАРКЕВІЧ
ДЫЯРЫУШ ІСПАНСКАГА ПАДАРОЖЖА З ВІЛЬНІ Ў ГОРАД ВАЛЕНСІЮ НА ГЕНЕРАЛЬНЫ КАПІТУЛ ОРДЭНУ <...> БЭРНАРДЫНАЎ У 1768 Г. Прэзентацыя
|
№2(76) 2016Новы нумар квартальніка «Наша вера» пачынаецца ўрыўкам з кнігі-інтэрв'ю Андрэа Тарнеллі з папам Францішкам «Імя Бога — міласэрнасць» (пер. з англ. мовы Ю. Шэдзько). Увазе чытачоў прапануецца ўрывак з даклада арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе (Гродна, 25 мая 2016 г.) - «Адраджэнне Каталіцкага Касцёла ў Беларусі як дар Божай міласэрнасці». Працягваецца публікацыя першай кнігі («Дзейсная ноч пачуццяў») трактата св. Яна ад Крыжа «Узыход на гару Кармэль» у перакладзе з іспанскай мовы С. Грэсві. Значнай падзеі ў кантэксце Году культуры прысвечана інтэрв'ю Н. Усавай з Гендырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі У. Пракапцовым і супрацоўніцаю музея А. Карпенка «Выстава беларускіх абразоў у Ватыкане». Пра гісторыю і мастацкія асаблівасці гэтых абразоў піша мастацтвазнаўца А. Ярашэвіч у арт. «Адзінства ў разнастайнасці». Творчасці знакамітага польскага пісьменніка лаўрэата Нобелеўскай прэміі Г. Сянкевіча з нагоды яго 170-годдзя прысвечаны арт. Е. Лявонавай «Каб душа твая абудзілася…». Д. Бічэль у эсэ «З дабрынёю і чыстым сэрцам» знаёміць чытачоў з працаю вядомага гродзенскага скульптара Казіміра Місюры. Значная частка матэрыялаў гэтага нумара прысвечана памяці апошняга народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча: гэта арт. акадэміка Р. Гарэцкага «Змагар за Беларусь і мой сябар», пісьменніка А. Ліса «Памяці паэта-грамадзяніна, змагара», М. Скоблы «Ніл, які жывіў пустыню», літаратуразнаўцы Т. Нуждзінай «Я марна не згінуў, бясследна не знік...», пісьменніцы І. Жарнасек «Сустрэчы, размовы, успаміны…», а таксама многія вершы беларускіх паэтаў і былых выпускнікоў БДУ. Пра адзін з галоўных і прыгожых каталіцкіх сімвалаў, каралеву кветак — ружу — піша Л. Камінская ў арт. «Святыя ружы». Перакладчыца А. Сямёнава-Герцаг прапануе ўвазе чытачоў апавяданне «Гётэ наведвае замак Зальцдалум» нямецкага пісьменніка Г. О. Котта. У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы В. Жуковіча і С. Панізьніка. А. Вальчук знаёміць чытачоў са сваім перакладам «Дыярыуша іспанскага падарожжа з Вільні ў горад Валенсію…» Ювеналія Харкевіча. У рубрыцы «На кніжнай паліцы» друкуецца рэцэнзія Л. Сільновай «А людскія высілкі зноў квітнеюць ружамі…» на кнігу паэзіі М. Дуксы "Птушка вечнасці" (2015). Пра новую кнігу Х. Лялько «Адвячорак» (2016) у рубрыцы «Прэзентацыя» піша Г. Серэхан, а Д. Бічэль у эсэ «Паміж мной і табой — Божанька…» апавядае пра кнігу С. Варонік «Маміна дрэва» (2015).
|
|
|