Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(35)/2006
Галерэя
Год Яна Паўла ІІ

ПАД ЗНАКАМ СВЯТАСЦI

СВЯТЫ АЙЦЕЦ
На кніжнай паліцы
In memoriam

ВЕРШЫ
На шляху веры
Працяг размовы

ІЗНОЎ – РЭКЛАМА...
КАМУ Ж ЯНА ПАТРЭБНА
Постаці

РОДАМ З БЕЛАСТОЧЧЫНЫ
Культура

СПАДЗЯВАННЕ НА ВЕЧНАСЦЬ
Проза

З НОВЫХ ЗАПІСАЎ

МАЛЕНЬКІЯ ТАЯМНІЦЫ
Нашы святыні
На кніжнай паліцы

ПАКЛIКАННЕ
Слова святара

СВЯТАР СЁННЯ... НАВОШТА?
На кніжнай паліцы
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Нашы святыні
Мастацтва

ГІСТОРЫЯ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЫ
НА СТАРОНКАХ
«ЭНЦЫКЛАПЕДЫІ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ»

У папярэднім артыкуле Наша вера. 2004, № 3 мы разгледзелі асвятленне на старонках »Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (ЭГБ) тэмы Рыма-каталіцкага Касцёла. Гісторыя уніяцкай (Грэка-каталіцкай) Царквы таксама атрымала значнае асвятленне ў гэтым выданні — першай гістарычнай энцыклапедыі нашай краіны (т. 1–6, 6-ы том у 2 кнігах, 1993–2003). У ранейшай «Беларускай Савецкай энцыклапедыі» гісторыя уніяцкай Царквы падавалася коратка і адназначна адмоўна. У ЭГБ падыход іншы: паказваць падзеі строга факталагічна і максімальна безацэначна. Тым больш такая складаная тэма як гісторыя уніяцкай Царквы да сённяшняга часу выклікае шмат спрэчак сярод гісторыкаў, а энцыклапедыя — даведачнае выданне, разлічанае на самага шырокага чытача — і рознага ўзроўню адукацыі і розных поглядаў.

 
Усяго ў ЭГБ змешчана каля 80 артыкулаў, якія ў той ці іншай ступені закранаюць гісторыю уніяцтва. Трэба адзначыць, што дакладную колькасць падлічыць немагчыма, бо розніца паміж рыма-каталіцкай тэматыкай і грэка-каталіцкай часам умоўная. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле «Канфесія» (т. 4): уніяцтва традыцыйна лічылася не асобнай канфесіяй, а усходнім абрадам унутры каталіцызму (пры агульнай каталіцкай дагматыцы); у цяперашні час яно ўсё часцей называецца асобнай канфесіяй. У 1-й пал. XX ст. шэраг беларускіх рыма-каталіцкіх ксяндзоў адраджалі ўсходні абрад у сваіх касцёлах. Большасць старажытных манастыроў Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды былі і праваслаўнымі, і уніяцкімі.

Тым не менш усе гэтыя артыкулы можна ўмоўна падзяліць на некалькі тэм: найбольш агульныя артыкулы, пра епархіі, царкоўныя ўстановы (у т. л. навучальныя), тытулы, персаналіі.

Найбольш галоўныя артыкулы: «Брэсцкая унія 1596» (т. 2), «Уніяцкая Царква» (т. 6, кн. 1), дзе распавядаецца пра гісторыю гэтай Царквы на Беларусі ад самага пачатку да нашых дзён. Апошні артыкул даволі вялікі, займае каля 4-х старонак, змяшчае спіс усіх уніяцкіх мітрапалітаў, аздоблены ілюстрацыямі, сярод якіх найбольш цікавая — рэдкі уніяцкі абраз канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў «Святы Ізідар» з фондаў Гродзенскага абласнога музея гісторыі рэлігіі. Падрабязна пра спробу ўвесці унію на ўсходнеславянскіх землях ў XV ст. распавядаецца ў артыкуле «Фларэнтыйская унія» (т. 6, кн. 2). Да артыкулаў дадаецца вялікі спіс рэкамендаванай літаратуры. Дапаўняюць гэтую агульную тэму яшчэ артыкулы «Каталіцызм» (т. 4 — у асноўным асвятляецца сутнасць веравучэння), «Духавенства» (т. 3 — разглядаецца гісторыя духавенства ўсіх канфесій Беларусі, у т. л. грэка-каталіцкага, у розныя гістарычныя перыяды), «Унія царкоўная» і «Уніяцтва».

Важнае месца надаецца уніяцкім царкоўным Саборам, на якіх вырашаліся арганізацыйныя пытанні і развівалася дагматыка: «Замойскі Сабор 1720» (т. 3), «Кобрынскі Сабор 1626» (т. 4), «Полацкі царкоўны Сабор 1839» ( т. 5).

Упершыню ў беларускіх энцыклапедыях выкладзены царкоўна-адміністрацыйны падзел Беларусі на уніяцкія епархіі. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле «Епархія» (т. 3, там таксама паведамляецца і пра епархіі праваслаўныя і рымска-каталіцкія) ад пачатку іх заснавання да Полацкага Сабору. Асобным епархіям прысвечаны асобныя артыкулы: «Брэсцкая уніяцкая епархія» (т. 2), «Літоўская уніяцкая епархія» (т. 4), «Пінска-Тураўская уніяцкая епархія» і «Полацкая уніяцкая епархія» (т. 5).

Значная ўвага надаецца дзейнасці уніяцкага манаства: перш за ўсё — уніяцкаму манаскаму ордэну «Базыльяне» (т. 1), асобным буйным манастырам. Паколькі тэрміналогія ва уніяцкай царкве так і не стала аднастайнай — часткова засталася праваслаўнай (як частка абраднасці), а часткова стала рыма-каталіцкай, то манаскія ўстановы уніяцкай Царквы называюцца як кляштарамі, так і манастырамі (апошняе слова выкарыстоўваецца галоўным чынам для тых, што былі большы перыяд сваёй гісторыі праваслаўнымі).

Шэраг артыкулаў прысвечаны уніяцкім установам (у т. л. — навучальным): «Базыльянскія школы» (т. 1), «Брацтвы уніяцкія», «Віленская базыльянская друкарня» (т. 2), «Літоўская духоўная семінарыя» (т. 4), «Віцебская духоўная семінарыя» (т. 6, кн. 2) і уніяцкім выданням: «Беларуская царква» (т. 1), «Да злучэння» (т. 3), «Унія» (т. 6, кн. 1).

Артыкулы пра царкоўныя тытулы з’яўляюцца агульнымі з артыкуламі па каталіцкай і праваслаўнай тэматыцы: «Епіскап», «Мітрапаліт», «Святар» і г. д.

Вельмі цікавую значную групу складаюць персаналіі, якія ў сваю чаргу можна падзяліць на некалькі падгруп. Перш за ўсё — гэта артыкул «Святыя і блажэнныя уніяцкія» (т. 6, кн. 1). Уласна уніяцкі святы адзін — віцебскі і полацкі епіскап XVII ст. Язафат Кунцэвіч, і яму прысвечаны асобны артыкул у 4-м томе («Кунцэвіч»). Калі асоба Кунцэвіча дастаткова вядомая, то звесткі пра падляшскіх блажэнных-пакутнікаў 1875 года ў артыкуле «Святыя і блажэнныя…» даюцца ўпершыню ў свецкай энцыклапедычнай літаратуры Беларусі. Персанальныя артыкулы ёсць амаль пра ўсіх уніяцкіх мітрапалітаў (падаюцца ў алфавітным парадку): «Булгак І. І.» (т. 2), «Грабніцкі Ф.», «Жахоўскі Ц.», «Заленскі Л.» (т. 3), «Календа Г.», «Кахановіч Р.А.», «Кішка Л.», «Корсак Р.», «Лісоўскі І.» (т. 4), «Пацей І.» (т. 5), «Рагоза М.», «Растоцкі Ф.», «Руцкі І. В.», «Смагаржэўскі Я.», «Сялява А.» (т. 6, кн. 1), «Шаптыцкі Андрэй», «Валадковіч Ф.П.», «Вінніцкі Ю.» (т. 6, кн. 2). Т. ч. ёсць усе артыкулы пра першаіерархаў, акрамя арт. «Шаптыцкі Афанасій» (правіў менш за год, узгаданы ў артыкуле «Уніяцкая Царква»), што ўпершыню дае магчымасць пазнаёміцца з біяграфіямі уніяцкіх мітрапалітаў самаму шырокаму колу чытачоў у свецкай гістарычнай літаратуры. Да гэтага ж спісу можна дадаць персанальныя артыкулы «Грыгорый Балгарын», «Іосіф І Балгарынавіч», «Ісідор» (усе ў 3-м томе), «Місаіл» (т. 5 ) — пра праваслаўных мітрапалітаў, якія спрабавалі ўвесці унію ў Вялікім Княстве Літоўскім да 1596 г.

Акрамя гэтага, ёсць персанальныя артыкулы пра епіскапаў і святароў (у т. л. былых праваслаўных), асветнікаў грэка-каталіцкай Царквы XVII–XIX стагоддзяў: «Баброўскі М.» (т. 1), «Крэўза Л.», «Кульчынскі І.» (т. 4 ), «Сматрыцкі М.», «Суша Я.» (т. 6, кн.1), «Цярлецкі К.», «Дубовіч І», «Марахоўскі І.» ( т. 6, кн. 2). Часткай нашай гісторыі, нягледзячы на неадназначнасць ацэнак у розных гістарычных працах, з’яўляюцца і біяграфіі грэка-каталіцкіх епіскапаў, якія правялі арганізацыйную работу па ліквідацыі сваёй Царквы і далучэнні да праваслаўя: «Лужынскі В.» (т. 4), «Міхаіл (Галубовіч)» (т. 5), «Сямашка І.» (т. 6, кн. 1).

І, нарэшце, падрыхтавана група артыкулаў пра святароў, якія адраджалі уніяцтва ў XX стагоддзі і як усходні абрад у каталіцкім Касцёле і як арганізаваную структуру: «Гарошка Л.» (т. 2), «Маскалік М.», «Надсон А.», «Неманцэвіч А.» (т. 5), «Сіповіч Ч.», «Тамушанскі Р.Я.», «Тарасевіч У.», «Тарасевіч П.», «Татарыновіч П.» (т. 6, кн. 1), «Шчураўскі Т.», «Бобіч І.» (т. 6, кн. 2). Многія персаналіі ілюстраваныя партрэтамі.

Хочацца назваць асноўных аўтараў па уніяцкай тэматыцы і выказаць ім глыбокую падзяку. Гэта гісторыкі з Мінска і Гродна: Алесь Белы, Анатоль Грыцкевіч, Сяргей Казуля, Уладзімір Кароткі, Раман Кірэеў, Юрась Лаўрык, Святлана Марозава, Янка Трацяк, Алена Філатава, Ларыса Языковіч, Валянціна Грыгор’ева (Яноўская), Аляксандр Ярашэвіч і некаторыя іншыя.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY