|
|
№
1(35)/2006
Галерэя
Год Яна Паўла ІІ
На кніжнай паліцы
In memoriam
На шляху веры
Працяг размовы
Постаці
Культура
Проза
Нашы святыні
На кніжнай паліцы
Слова святара
На кніжнай паліцы
Паэзія
Нашы святыні
Мастацтва
|
№1(35) 2006Чарговы нумар часопіса «Наша вера» пачынаецца рубрыкай «Галерэя», у якой друкуецца артыкул мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «Нуну Гонсалвэш. Алтар святога Вісэнтэ», дзе апавядаецца пра адзін з шэдэўраў сусветнага мастацтва — таленавіты твор вялікага партугальскага жывапісца.(>>) З гэтага нумара часопіс пачынае цыкл публікацый, прысвечаных памяці і спадчыне Святога Айца Яна Паўла ІІ у рубрыцы «Год Яна Паўла ІІ». У гэтым нумары чытачам прапануецца матэрыял біскупа Антонія Дзям’янкі «Пад знакам Святла» і ўспаміны пра Святога Айца яго асабістага фатографа Артуро Мары.(>>|>>) У рубрыцы «На кніжнай паліцы» чытачы прачытаюць працяг кнігі Яна Паўла ІІ «Устаньце, хадзем!», а таксама працяг яго кнігі «Памяць і самасвядомасць» у перакладзе з польскай мовы Крыстыны Лялько.(>>|>>) Памяці польскага святара і паэта Яна Твардоўскага, які нядаўна адышоў у вечнасць, прысвечаны матэрыял Таццяны Масуновай «Два аўтографы ксяндза Яна Твардоўскага», змешчаны ў рубрыцы «In memoriam», тут жа друкуюцца яго вершы.(>>|>>) Пісьменнік Франц Сіўко ў рубрыцы «На шляху веры» прапануе чытачам сваё інтэрв’ю «Сапраўдную свабоду дае толькі Бог» з пробашчам віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага ксяндзом Тадэвушам Кахановічам.(>>) Ксёндз Аляксандр Амяльчэня ў рубрыцы «Працяг размовы» ў артыкуле «Ізноў рэклама... Каму ж яна патрэбна?» разважае пра неабходнасць рэкламы ў мэтах пашырэння хрысціянскай веры праз Касцёл.(>>) Памяці беларускага святара марыяніна Язэпа Дашуты з нагоды яго 115-гадовага дня нараджэння ў рубрыцы «Постаці» прысвечаны матэрыял Сяргея Чыгрына «Родам з Беласточчыны», у якім апавядаецца пра душпастырскую дзейнасць святара.(>>) У рубрыцы «Культура» змешчаны матэрыял Шымана Бабухоўскага «Таямніцы Амадэя», прымеркаваны да 250-годдзя з дня нараджэння генія сусветнай музыкі Вольфганга Амадэя Моцарта.(>>) Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль у рубрыцы «Проза» прапануе чытачам свае новыя мініяцюры. У гэтай жа рубрыцы змешчаны «Маленькія таямніцы» Крыстыны Лялько.(>>|>>) «Спявайце Пану новую песню...» — так названы артыкул Дануты Бічэль, у якім пісьменніца апавядае пра рэстаўрацыю і рэстаўратараў аднаго з шэдэўраў беларускага сярэднявечнага мастацтва: амбоны ў гродзенскай катэдры святога Францішка Ксавэрыя.(>>) Літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч знаёміць чытачоў са сваім новым творчым допісам «Смерць цесця, або Затрыманы пасаг», у якім апавядае пра адзін з цікавых эпізодаў у жыцці класіка беларускай літаратуры В. Дуніна-Марцінкевіча.(>>) Доктар філалагічных навук Галіна Тычка ў артыкуле «Пакліканне» піша пра кнігу Ірыны Жарнасек «Будзь воля Твая», якая выйшла ў Мінску ў выдавецтве «Pro Christo» (2004). Тут жа змешчана казанне ксяндза Аляксандра Чайкоўскага, прамоўленае на прыміцыйнай св. Імшы айца марыяніна Аляксандра Жарнасека — сына пісьменніцы, які адказаў на Божае пакліканне.(>>|>>) У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы Леаніда Дранько-Майсюка і Аксаны Данільчык.(>>|>>) Доктар архітэктуры Тамара Габрусь у рубрыцы «Нашы святыні» прапануе чытачам заканчэнне артыкула «Сакральная памяць Астравеччыны», у якім распавядае пра касцёлы гэтага адметнага рэгіёна Беларусі.(>>) У рубрыцы «Мастацтва» пісьменніца Данута Бічэль піша пра карціны маладога беларускага мастака Сяргея Шэмета — удзельніка пленэра пры Будслаўскім санктуарыі ў 2004 г., творчасць якога пазначана хрысціянскім разуменнем свету і чалавека ў ім.(>>)
|
|
|