Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(67)/2014
У чаканні кананізацыі

«ЕДНАСЦЬ СВЯТЫХ» З ЯНАМ ПАЎЛАМ II
Постаці
Год малітвы

МАЛІТВА ДА БОЖАЕ МАЦІ
У кантэксце Бібліі

ЭДЭН
Sanctorum opera
Літаратуразнаўства
Постаці

ПАД ПЫЛАМ ЗАБЫЦЦЯ
Прэзентацыя

З НЕБЫЦЦЯ — НА ПОКУЦЬ
Паэзія

ІТАЛІЯ ЗІМОЙ

ВЕРШЫ
In memoriam
Эсэ
Нашы святыні
Галерэя

Св. Кірыла Тураўскі

МАЛІТВА ДА БОЖАЕ МАЦІ

Пераклаў на сучасную беларускую мову
а. Язэп Германовіч (Вінцук Адважны)

Цара Святога, о, добрая Маці,
Глянь літасціва на грэшнага сына:
Руку падай мне — не дай прападаці, —
Вызваль ад грэху, надзея адзіна!

Увесь я грэшны душою і целам, —
Вачэй падняці да Цябе не смею:
Малюся з плачам, каб Ты захацела
Мне даць ратунак, як маю надзею.

Хрыста радзіла: Ён мёртвых ажывіць. —
Ратуй мяне Ты — ў грахох паміраю:
Твая малітва мяне ашчаслівіць, —
З Хрыстом паўстану і Бога пазнаю.

Ад стрэл варожых духа вельмі злога
Твой шчыт надзеі мяне абароніць:
Нягодных д’яблаў, (а іх надта многа!),
Твой меч магутны у пекла прагоніць.

Заграз я ў злосці, глыбей западаю;
Каб я не згінуў ганебна ў астатку,
Вырві з балота, падыймі з упадку,
Сын блудны — ласкі Тваёй выпрашаю!

Загады Сына Твайго я пакінуў, —
Я адвяртаўся ад Яго навукі:
О, Найсвяцейша, каб жа я не згінуў,
Ратуй ад пекла — ад вечнае мукі!

А цемра грэху мяне агарнула,
О, асвяці нас сваёю зарою! —
Сляпая немач да зямлі прыгнула —
Пайду да Бога я разам з Табою.

Найпрыгажэйша, цудоўна лілея,
Ты між жанчынаў — з усіх кветак Дзева,
Божая Маці, магутна надзея,
Брама да неба, Ты — райскае дрэва!

Грахі як воды мяне абступілі:
Думкі нягодны і словы бясстыдны
Так з галавою мяне затапілі —
Стаўся, як дрэва гнілое, агідны.

Цябе вітаю і надзею маю,
Чыстая Дзева, маё ачышчэнне,
О, Маці Божа, у бядзе канаю:
Сваёю ласкай прыспяшы збаўленне!

Мяне раздзерці і пажорці хоча
Люты звер-вораг, (яму душаў мала!),
Каб Цябе бачыць, адчыні мне вочы,
Язык ачысці — пяяць Тваю хвалу!

«Вітай, Марыя!» клічу з арханёлам
Усёй душою — пяю цэлай сілай:
Прад Божым Тронам, прад нябескім хорам —
«Радуйся шчасцем у Айчыне мілай!»

Богу у Тройцы — вечна хвала ў небе:
О, Маці Божа, ведаеш дарогу —
Саму бліжэйшу — у маёй патрэбе —
Мае малітвы пакажы ўсе Богу!
Аман.

* Друкуецца паводле часопіса «Божым шляхам» (Лондан, 1967 г., № 1 (100)).

Гл. таксама:
Ірына БАГДАНОВІЧ :: «ТАБЕ МАЛЮСЯ, БОЖА МІЛАСЦІВЫ» ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY