Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(67)/2014
У чаканні кананізацыі

«ЕДНАСЦЬ СВЯТЫХ» З ЯНАМ ПАЎЛАМ II
Постаці
Год малітвы

МАЛІТВА ДА БОЖАЕ МАЦІ
У кантэксце Бібліі

ЭДЭН
Sanctorum opera
Літаратуразнаўства
Постаці

ПАД ПЫЛАМ ЗАБЫЦЦЯ
Прэзентацыя

З НЕБЫЦЦЯ — НА ПОКУЦЬ
Паэзія

ІТАЛІЯ ЗІМОЙ

ВЕРШЫ
In memoriam
Эсэ
Нашы святыні
Галерэя

МЕСЦА ДЛЯ КОЖНАГА

Апошнія тыдні жыцця Яна Паўла ІІ былі для вернікаў асаблівым часам — мы не проста сталі сведкамі моцнага цярпення дарагога нам Святога Айца, але і атрымалі мудры, глыбокі прыклад даверу да Бога і людзей. Сёння, праз дзевяць гадоў пасля адыходу Вялікага Папы ў вечнасць, пра гэта пранікнёна распавядаецца ў адным з раздзелаў кнігі «Месца для кожнага: Аповед пра святасць Яна Паўла ІІ». Аповед гэты адметны сваёй мастацкаю формаю: журналістка Брыгіда Грысяк вядзе ў ім гутарку з арцыбіскупам Мечыславам Макшыцкім, былым сакратаром Яна Паўла ІІ (цяпер Мітрапалітам Львоўскім, старшынёю Канферэнцыі Біскупаў Украіны). Разважанні, успаміны і заўвагі арцыбіскупа арганічна ўведзеныя ў плынь аповеду спадарыні Брыгіды і паказваюць нам штодзённае жыццё ў папскіх апартаментах, так бы мовіць, зблізку. «Я ніколі не сумняваўся, што служу святому, — піша арцыбіскуп Макшыцкі ў прадмове да кнігі. — З’яўляючыся другім сакратаром Яна Паўла ІІ на працягу апошніх дзевяці гадоў яго жыцця, я бачыў яго святасць зблізку. Бачыў, як ён жыў Богам. Як распачынаў дзень, лежачы крыжам на падлозе спальні, і як заканчваў „Яснагурскім заклікам“. Ён маліўся за кожнага, каго сустрэў. Перад сустрэчаю і пасля сустрэчы. Калі хтосьці з нас, дамачадцаў, меў нейкую праблему, ён паўтараў: „Будзем маліцца“. Малітва была зместам яго жыцця. І лекам ад усялякага зла. Ён ніколі не расставаўся з ружанцам. Свае клопаты заносіў на тэрасу папскіх апартаментаў. Там ён праходзіў Крыжовы шлях разам з Хрыстом. Стацыя за стацыяй. Падчас працы над пятай стацыяй мастак меў візію і замест Сымона Кірынэйца зрабіў скульптуру Яна Паўла ІІ. Якім жа сімвалічным быў гэты Крыжовы шлях на папскай тэрасе! Святы Айцец дапамагаў Езусу несці крыж. Цяпер я думаю, што такім было ўсё яго святое жыццё. Ён усё жыццё нёс гэты крыж разам з Хрыстом. Усё жыццё. Кожны дзень».

Асноўная ўвага ў кнізе «Месца для кожнага» ўдзяляецца аповеду пра тое, як у папскіх апартаментах вялася падрыхтоўка да святаў Божага Нараджэння і Вялікадня і як адзначаліся гэтыя важныя літургічныя даты. Прапануем вам, шаноўныя чытачы, раздзел з гэтае кнігі, прысвечаны ўспамінам пра апошні Вялікі пост і Вялікдзень Яна Паўла ІІ, апошнім тыдням яго жыцця. «Сваім жыццём, цярпеннем і смерцю ён напісаў найлепшую энцыкліку, — гаворыць у прадмове арцыбіскуп Макшыцкі. — Ніводная іншая энцыкліка не мела такой моцы. Ніводная іншая энцыкліка не прывяла б да Бога столькі людзей. Тое, як ён жыў і паміраў на вачах усяго свету, было доказам яго любові да нас. Доказам даверу і вялікай мудрасці. Ён ведаў, як шмат сярод нас ёсць няверных «тамашаў». Ведаў, што мы не паверым, пакуль не ўбачым. Што ў слабасці — сіла. Што не трэба гаварыць, каб сказаць больш, чым калі-небудзь раней. Што можна і варта любіць тых, хто нас ненавідзіць. І прабачаць тым, хто хацеў нас забіць. Урэшце, што варта жыць Хрыстом і варта даверыцца Яго Маці. Тады не будзе трагедыі, з якой бы чалавек не мог узняцца. І болю, якога нельга было б вынесці. Тады з усялякага цярпення народзіцца якое-небудзь дабро. Яго цярпенне навяртала людзей. Я бачыў гэта. Быў сведкам яго святасці».

Станем жа і мы, чытачы, сведкамі святасці Яна Паўла ІІ, кананізацыя якога неўзабаве прынясе новую радасць у наш свет, поўны мітусні і няспынных пошукаў Бога, сумненняў і штодзённых змаганняў за паўнату нашай веры.

Рэд.

Гл. таксама:
АПОВЕД ПРА СВЯТАСЦЬ ЯНА ПАЎЛА II ::
Станіслаў ПАМЫКАЛА SJ :: «ЕДНАСЦЬ СВЯТЫХ» З ЯНАМ ПАЎЛАМ II ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY