Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(67)/2014
У чаканні кананізацыі

«ЕДНАСЦЬ СВЯТЫХ» З ЯНАМ ПАЎЛАМ II
Постаці
Год малітвы

МАЛІТВА ДА БОЖАЕ МАЦІ
У кантэксце Бібліі

ЭДЭН
Sanctorum opera
Літаратуразнаўства
Постаці

ПАД ПЫЛАМ ЗАБЫЦЦЯ
Прэзентацыя

З НЕБЫЦЦЯ — НА ПОКУЦЬ
Паэзія

ІТАЛІЯ ЗІМОЙ

ВЕРШЫ
In memoriam
Эсэ
Нашы святыні
Галерэя

Сяргей КАНДРЫЧЫН

ПОЗІРК ЕЗУСА:
ВОПЫТ ПСІХАДРАМЫ

Калiсьцi ў маленькiм дворыку дзецi гулялі ў Бога. У цэнтры яны пабудавалi гару са старой мэблi i ламачча; на яе ўзабраўся «Бог», а «анёлы», махаючы крыламi, лёталi вакол яго пад гукi «анёльскiх» спеваў. У эпагеі дзейства «Бог» павiнен быў узняцца над «анёламi»... Але праз хвiлiну хлопец ляжаў на зямлi са зламанаю рукою.

Такi быў першы «спантанны вопыт» экcперыментальнай тэалогii Якаба Левi Марэна — стваральнiка сацыяметрыi i псiхадрамы. Гэты метад псiхатэрапii прапануе ўваход у вобраз, якi дазваляе пераадолець жыццёвыя цяжкасцi, фармуе найвышэйшы адаптацыйны патэнцыял, развiвае крэатыўныя здольнасцi, змушае па-новаму ставiцца да жыцця. На думку Я. Марэны, сустрэча чалавека з Богам можа адбыцца ў мастацкай i духоўнай сферах; гэтая падзея вызваляе чалавека, дае яму зарад iскры Божай — той духоўнай энергii, якая знаходзiць праяўленне ў штодзённым дзеяннi. Дыялог чалавека з Богам утварае падмурак для пераймання, перажывання па найвышэйшым узоры.

Аднак чалавек павiнен быць падрыхтаваным да такой сустрэчы: «спачатку чалавек павiнен сустрэцца з сабою, потым — з тымi, хто жыве з iм пад адным дахам, потым — з тымi, хто жыве з iм у адной супольнасці, у адной краiне. Толькi тады магчыма Сустрэча з Богам». Хутчэй за ўсё, тады ўжо Бог сам выйдзе насустрач.

 

Цi варта спрабаваць прыспешваць гэтую сустрэчу? — Чаму не?

Дзеля прыкладу, цi здольны ты здзейснiць вандроўку ў часе i стаць сведкам падзеi, якая адбылася амаль дзве тысячы гадоў таму?

 

Галгота.

Сярод колераў больш карычневага i шэрага — плямы жоўтага.

Неба шэрае, проблiскi блакiту, i вецер, абавязкова ёсць вецер.

Невялiкi натоўп, каля сотнi чалавек, наблiжаецца да пагорка.

Iдуць спяшаючыся, здалёк выглядае як нешта будзённае.

Углядаешся, як пагойдваюцца крыжы.

Ты разумееш, што ў хуткiм часе павiнна адбыцца, але яшчэ здольны ўсё спынiць, здольны ўратаваць Хрыста. Як спынiць? Усё роўна як, бо ты з XXI стагоддзя. Можаш выклiкаць спецназ цi проста напалохаць гэты натоўп i тых некалькiх воiнаў, якiя самi не вельмi адрознiваюцца ад натоўпу.

Можаш?..

I тут жа прыпыняешся, бо нават губляешся ад думкi, што ў гэтым выпадку ты можаш спынiць. Чамусьцi прыгадваецца — «што робiш, рабi хутчэй», i з пакораю далучаешся да той волi, якая ўжо выконваецца.

Раптам адзiн з тых, хто нясе крыж, рэзка адхіліў галаву — у яго кiнулi камень. Ты ўбачыў ягоны твар, кроплi поту i крывi. I позiрк — прамiльгнуў позiрк — гэты позiрк толькi прайшоўся па табе, але ты адразу кiнуўся да яго блiжэй. Хоць дапамагчы... I зноў бычыш гэты позiрк, i дзесьцi ўнутры само складаецца:

— Гэта Мой крыж, i Я яго нясу — вазьмi свой...

— Дзе? Дзе мой крыж, Езу?

— Iдзi наперад i ... — перарваў свiст бiча.

 

Мала, каб стаць сведкам? Пэўна, што так.

Аднак з такiх сустрэчаў складаецца асоба, якая здольная iсцi i адчуваць праўду свайго выбару. А такiя моманты ў жыццi абавязкова ўзнiкаюць. Мы выбiраем свой кiрунак, спадзяемся, што ён наш, але нiкому, як i табе самому, не зразумелы i не прыдатны да нiякiх ацэнак. Ацэнкi, наадварот, перашкаджаюць, асаблiва калi прыгадваецца «плюралiстычнасць» дабра, адпаведна, i «плюралiстычнасць» зла: тут жа iх рацыянальнасць, адпаведнасць, прыдатнасць...i iншыя варыянты — «фарысейскай закваскi».

Каб цалкам не згубiцца ў гэтай блытанiне, можна па асобай сувязi звярнуцца да святара з самай беднай парафіі ў Мексiцы, якога ты раней бачыў у амерыканскай стужцы (фон больш жоўты i блакiтны, менш брудна-карычневага). Або паўтарыць словы Томаса Джэферсана: «Калi робiш першы крок, яшчэ не ведаеш, якi будзе наступны, i ўсё ж iдзi за праўдаю, справядлiвасцю, правасуддзем i прастатою ў адносiнах i нiколi не сумнявайся, што яны выведуць цябе з лабiрынту самым кароткiм шляхам...».

 

Аднойчы сказаў Бог сваё слова, i яго шмат разоў чуюць ўсе, хто здольны чуць. I не варта чакаць дадатковых тлумачэнняў, каментараў, мроiць, што Ён прызямлiцца з хорам анёлаў i павядзе за сабою зноў... Безумоўна, гэта ўзрушвае, але ёсць усе падставы лiчыць, што хтосьцi чакае ад цябе самастойнага ўчынку. Твайго самастойнага кроку наперад, твайго ўласнага пошуку. I толькi тады, калi пройдзеш добрую частку свайго шляху, пачынаеш разумець, «куды iдзеш». Можа здарыцца нават так, што табе застанецца зрабiць яшчэ крок i ты ўжо — укрыжаваны разам з Хрыстом. У гэтую хвiлiну табою будуць ганарыцца многiя, сярод iх будзе i сацыёлаг-фантазёр Якаб Марэна.

 

Лiтаратура

Марино Р.Ф. История Доктора: Джей Л. Морено — создатель психодрамы, социометрии и групповой психотерапии. — Москва, 2001.

Аўтар удзячны Васiлю Бязмену
за сяброўскую дапамогу ў працы над тэкстам.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY